Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2023-10
Рэдактар: Місевіч Віктар
Copyright © 2023 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Распачалася сустрэча з прывітальнага слова сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь кс. Кшыштафа Сарокі, які ўпершыню далучыўся да акцыі і ад імя Папы Францішка перадаў ружанец, што вырушыць у малітоўную вандроўку па беларускіх парафіях. Пасля прысутныя біскупы ў розных кутках Беларусі блаславілі ружанцы і распачалася малітва Хвалебнымі таямніцамі святога Ружанца, падчас якіх дзеці разам прамаўлялі і спявалі самыя вядомыя хрысціянскія малітвы. Распачалі маленькія вернікі, сабраныя ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску разам з прысутнымі арцыбіскупам эмэрытам Тадэвушам Кандрусевічам і Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Юрыем Касабуцкім. Эстафету ад іх пераняў Магілёў. Трэцюю таямніцу спявалі дзеці, сабраныя ў Браславе разам са сваім Ардынарыем і Старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам. Таямніцу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі вялі маленькія вернікі з Гомеля. Пятую хвалебную таямніцу разважалі ўдзельнікі з Гродна, якія маліліся разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя. З заключным словам да ўсіх звярнуўся біскуп Алег Буткевіч: “Гэтая малітва, якая плыла з мільёнаў шчырых сэрц дзяцей, напэўна будзе той моцай, якая з’яднае для сучаснага свету, для нашай краіны, для кожнага чалавека так патрэбны сёння супакой. Веру моцна, што гэтак станецца”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі веснік
Калі аб’яўляецца наш Бог, Ён абвяшчае свабоду: “Я – Пан, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі егіпецкай, з дому няволі” (Зых 20, 2). Так пачынаецца Дэкалог, дадзены Майсею на гары Сінай. Народ добра ведае, пра што кажа Бог: яны адчуваюць яшчэ на сабе досвед нявольніцтва. У пустыні народ атрымлівае “Дзесяць словаў” як шлях да свабоды. Мы называем іх “запаведзямі”, падкрэсліваючы сілу любові, з якой Бог выхоўвае свой народ. Гэта сапраўды ... Болей »
Дзесяць гадоў таму, 18 студзеня 2014 года, біскуп Алег Буткевіч у Віцебскай катэдры прыняў біскупскае пасвячэнне з рук Апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдыа Гуджэроці. Тады падчас урачыстасці была зачытаная папская була – спецыяльны дакумент на лацінскай мове. Пераклад булы на беларускую мову агучыў ксёндз-пралат Францішак Кісель. Папа Францішак у буле напісаў, што біскуп Алег Буткевіч “хвалебнымі здольнасцямі надзелены і ў святых ... Болей »
Словы надзеі, якія абвясціў нябесны пасланнік пастушкам, Касцёл абвяшчае сёння нам: нарадзіўся вам сёння Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Пан! Нарадзіўся сёння, тут, сярод нас. Так, насамрэч Ён заўсёды прысутны ў гэтым свеце, бо паабяцаў калісьці апосталам, што не пакіне нас сіротамі і застанецца з намі. Але дазваляе нам зноў і зноў перажываць падзею свайго нараджэння, каб мы маглі адчуць тую радасць, якую адчуваюць бацькі, калі ў іх з’яўл... Болей »
З 12 лістапада ў Беларусі распачаліся юбілейныя святкаванні 25-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі. Гэты дзень адметны тым, што з’яўляецца таксама ўрачыстасцю для тэрытарыяльнай адзінкі нашай краіны, бо менавіта 400 гадоў таму арцыбіскуп Полацкі Язафат Кунцэвіч праз прынятую смерць нарадзіўся для неба. Супольнасць святых узбагацілася яшчэ адным мучанікам, які праліў сваю кроў у абарону веры і праўды, вернасці Святому Айцу і адзінству... Болей »
Пасля заканчэння святой Імшы на Стэпавай арэне ва Улан-Батары Святы Айцец падзякаваў уладам і народу Манголіі за гасціннасць і дар сяброўства, а таксама даслаў прывітанне кітайскаму народу. Перад тым, як падзякаваць мангольскаму народу за сардэчны прыём, Папа запрасіў да сябе двух кітайскіх біскупаў і сказаў наступнае: “Гэтыя два браты – біскупы: біскуп Ганконгскі на пенсіі і цяперашні біскуп Ганконга. Я хацеў бы скарыстацца іх прысутна... Болей »
Гэтая ўрачыстасць і асабліва папярэднія тры дні былі вельмі насычанымі малітвай. Спытаеце, чаму толькі тры? Магчыма і больш, але маю на ўвазе дні шляху дзвюх груп людзей, якія пераадолелі больш 90 км пешшу пад палаючым сонцам, несучы не толькі свае заплечнікі, але і інтэнцыі свайго сэрца і іншых людзей, шчыра молячыся і мужна пераадольваючы цяжкасці пілігрымавання. Амаль 100 чалавек прынялі ўдзел у пілігрымцы Глыбокае-Браслаў пад кіра... Болей »
Новапрызначаны кардынал Клаўдыё Гуджэроці падзяліўся сваімі разважаннямі пра міратворчую місію ва Украіне, а таксама ўражаннямі ад урачыстасці з нагоды 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. У інтэрв’ю Vatican News прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў пракаментаваў дыпламатычныя намаганні Святога Пасада на карысць міру ва Украіне. Ён адзначыў, што не ведае падрабязнасцяў місіі кардынала Дзупі, але ўпэўнены ў тым, ш... Болей »
Падчас гаміліі біскуп Алег Буткевіч падкрэсліў важную ролю працэсіі: “Езус прагне крочыць разам з намі па нашым жыццёвым шляху. І такая працэсія з’яўляецца своеасаблівым сведчаннем нашай веры. Езус хоча быць з чалавекам. Ён прагне міласэрнасці, а не ахвяры. Як вядома, чалавек па сваёй натуры рэлігійны. І ён прыносіць пэўную ахвяру ў імя Бога. І гэтай ахвярай павінна быць нашае жыццё. Жыць па-божаму, паступаць па-божаму, быць Божым ч... Болей »
100 гадоў таму, у 1923 годзе, бласлаўлёны Юры Матулевіч, будучы арцыбіскупам Віленскай дыяцэзіі, заснаваў Кангрэгацыю Сясцёр Служабніц Езуса ў Эўхарыстыі, прызначаную пераважна для патрэбаў дыяцэзіі з мэтай распаўсюджвання рэлігійнай адукацыі і развіцця сакрамантальнага жыцця мясцовага насельніцтва. Таксама сёстры павінны былі весці місіянерскую працу сярод шматлікіх праваслаўных хрысціян раёна. Суполка пачала стварацца ў мястэчку Друя ... Болей »
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае пытанне існавання Найвышэйшай Сілы, Бога, у Якім чалавек нават інстынктыўна шукае паратунку і дапамогі ў вырашэнні тых ці іншых праблемаў. Як сцвердзіў у свой ч... Болей »