Сасноўскі Зміцер

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Зміцер Сасноўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пятровіч Барыс, Цнота на потым

Цнота на потым

Аповесць з аповедаў спецкара

Пятровіч Барыс

Data wydania: 2023

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2023 by Барыс Пятровіч; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Ніколі не думаў, што жыццё маё мне некалі спатрэбіцца, што буду апісваць пражытае і бачанае мною. Хоць большасць пісьменнікаў толькі гэтым і займаюцца. Жыццё маё мне здавалася нецікавым, беcпадзейным, пустым, аднастайным... Гэтаксама і праца, незважаючы на тое, што быў я журналістам, а значыць, увесь час – каля і між людзей. Мажліва, у адрозненне ад іншых, я занадта крытычна ці занадта патрабавальна ставіўся да пражытага, калі не бачыў у ім нічога вартага для таго, каб пераказаць, занатаваць... І сёння жыццё пераконвае мяне, што гэта не так. Бо разам з маімі маладымі гадамі сышла ў нябыт і цэлая эпоха з ейнымі сімваламі, каштоўнасцямі, патрабаваннямі, адметнасцямі, героямі, прынцыпамі, крытэрыямі і г.д. Працаваў я ў газеце. Быў карэспандэнтам і спецкарэспандэнтам. Спачатку ў аддзеле сельскай гаспадаркі, потым – партыйнага жыцця (КПСС, вядома) “вёў” камсамол. Але дзе сёння тая калгасная вёска, дзе тыя партыя з камсамолам, пра якія мне даводзілася пісаць і нутро якіх я зведаў, калі сціпла сказаць, дасканала? Хіба варта пра іх сёння сур’ёзна гаварыць? Не. А несур’ёзна, з’едліва, здзекліва – тым больш. Пра мёртвых альбо добрае, альбо нічога, – памятаеце? Так і застаўся я быццам бы і з успамінамі і разам – без іх. Пэўна, як і большасць маіх аднагодкаў, што заспелі гібель імперыі. І ўсё ж я вяртаюся да свайго мінулага. Навошта? Мажліва, таму, што шкада ўмоўна страчаных гадоў жыцця і я хачу нейкім чынам упэўніць сябе, што яны – не зусім страчаныя, што яны – глядзі ты! – спатрэбіліся і ў нешта выліліся. (фрагмент)

Autorzy białoruscy: Пятровіч Барыс

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

mp3
Пятровіч Барыс, Пуцявіна

Пуцявіна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі... Więcej »


mp3
Пятровіч Барыс, Пуціна

Пуціна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесьць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь сьвядомасьці, паводле якой аповесьць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку - кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасьці беларусаў у сьвеце ў параўнаньні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глы... Więcej »


Ад жыцця прачнуцца...

Фрэскі розных гадоў

Пятровіч Барыс

Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла… Więcej »


mp3
Пятровіч Барыс, Стах

Стах

аповесць

Пятровіч Барыс

Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне "чорнага чалавек... Więcej »


epub
Пятровіч Барыс, Ісці і не баяцца

Ісці і не баяцца

Нататкі з нататнічкаў

Пятровіч Барыс

Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу часта, што лепшае, што ёсць у лепшай жа прозе – ад паэзіі. Але Някляеву ўдаецца быць у паэзіі – паэтам, а ў прозе – празаікам. Рэдкая яка... Więcej »


mp3
Пятровіч Барыс, Спачатку была цемра

Спачатку была цемра

Аповесць

Пятровіч Барыс

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. Więcej »


video
Пятровіч Барыс, Апа-калі...

Апа-калі?...

Пятровіч Барыс

Яго лічаць яскравым прадстаўніком экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі. Яго творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Бырыс Пятровіч (сапраўднае Барыс Пятровіч Сачанка) – празаік. Нарадзіўся ў 1959 г. на Гомельшчыне ў вёсцы ... Więcej »


epub
Пятровіч Барыс, Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

З нізкі „Спецкар”

Пятровіч Барыс

Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую... Więcej »


mp3
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Аповесць

Пятровіч Барыс

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. Więcej »


epub
Пятровіч Барыс, Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Аповесьць

Пятровіч Барыс

...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шч... Więcej »