Ад Лідскіх муроў, 10

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

10

Miejsce wydania: Ліда

Data wydania: 2022

Redaktor: Суднік Станіслаў

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

У гэты зборнік увайшлі творы, напісаныя, надрукаваныя, перакладзеныя ў асноўным у 2020 і 2021 гадах. Гэта былі няпростыя гады для беларускага грамадства. Складаныя падзеі 2020-га і рэакцыя на іх у 2021-м закранулі вельмі і вельмі многіх, а людзей творчых ці не ўсіх. І падзеі гэтыя павінны былі выклікаць пэўны водгук ад творцаў. Чакалася, што бурныя зрухі ў грамадстве выклічуць хвалю публіцыстычнай паэзіі, магчыма, рознай скіраванасці, але выклічуць. А гэтага не адбылося. Лідскія літаратары аказаліся як бы па-над падзеямі. Тэматыка засталася практычна тая ж самая - агульнанацыянальная, агульнабеларуская. Родная зямля, родны край, бацькава хата, родная мова, каханне, звыклы побыт, прырода, гісторыя займаюць асноўную плошчу і раздзела паэзіі, і раздзела прозы. Творы лідскіх паэтаў і празаікаў самай моцнай дратвай знітаваны з рэальным жыццём, з жыццём, якое ідзе на роднай зямлі, а не на экранах смартфонаў. І ўсе яны дэманструюць шчырую адданасць лідскіх творцаў, сваёй Бацькаўшчыне, безапеляцыйную вернасць Матулі-Беларусі, якая засталася галоўнай каштоўнасцю для ўсіх разам і для кожнага паасобку.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Ад Лідскіх муроў, 9

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

9

І ў пятлі, і ў Сібіры галованькі шчодра злажылі… Твой народ кунтушовы з Пагоняю ў сэрцы гарачым. А народ твой сярмяжны…, ды што там… Дай, Божа, нам сілы! Ірына Багдановіч. Выходзіць 9-ты нумар літаратурна-мастацкага альманаха “Ад лідскіх муроў”. Ён завяршае грандыёзную працу, зробленую вялікай колькасцю людзей па папулярызацыі беларускай літаратуры, беларускай мовы, беларускай культуры і ўсёй Беларушчыны ва ўсіх яе праявах на працягу а... Więcej »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 8

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

8

У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. Więcej »


pdf
Ад лідскіх муроў, 7

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

7

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Więcej »


pdf
Ад лідскіх муроў, 6

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

6

Ён з'явіўся нечакана. Выплыў з лесу, падобны на прывід, ахутаны празрыстым воблакам. Спыніўся, шумна ўцягнуў паветра і накіраваўся далей. Нават Русаковіч, які ўсё жыццё правёў у гэтых мясцінах, рот раззявіў ад здзіўлення: - Лось? На палігоне? Ды яшчэ ў час вайсковых вучэнняў, калі ўсюды людзей кішма кішыць?! А я позірку не мог адвесці ад гэтага ляснога дзіва. Лось! Жывы лось! Ён быў стары і трухлявы, з палінялай скурай і злёгку прыпада... Więcej »


Ад Лідскіх муроў, 5

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

5

Калі разважаць пра вялікі вычын Сахарава, міжвольна ўзнікае вобраз Сына Чалавечага, Які каля дзвюх тысяч гадоў таму хадзіў па зямлі Галілеі, спрабуючы несці людзям праўду. Ці можна было спадзявацца на поспех барацьбы некалькіх самаахвярных людзей, барацьбы з магутным апаратам улады, улады бесчалавечнай, пабудаванай на фашыстоўскім прынцыпе “мэта апраўдвае сродкі”? Вычын Сахарава ў тым, што ён паверыў у магчымасць поспеху і не адступаўся... Więcej »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 5

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

5

Якуб Колас!.. Колькі ў двух гэтых словах велічы, мілагучнасці, радасці і смутку. Радасці ад таго, што ён жыў на нашай роднай зямлі для свайго народа, пісаў аб ім і для яго, быў вялікім педагогам, творы якога натхняюць наша сучаснае пакаленне на працоўныя подзвігі, вучаць любіць сваю Радзіму, родны край, той куток, дзе нарадзіўся і вырас. Сумна, што ён сёння не з намі. Колькі б цудоўных твораў ён яшчэ напісаў для свайго народа! Якуб Кола... Więcej »


Ад Лідскіх муроў, 4

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

4

У маіх руках стары агульны сшытак. Цудам захаваўся ён з вогнена-крывавых ваенных часоў. Як самы бяс-цэнны дар берагла гэтую памятку пра сына лідчанка Наталля Калбыка. Разам з яго адзіным лістом з фронту і малітоўнікам. А ў сшьггку тым вершаваныя радкі яе першынца Пеці, прагнага да ведаў юнака, паэта. Вершы напісаны ў 1942 - 1944 гг., першая частка лацінкай, другая - кірыліцай. Родам Пётр Калбыка з Шынкаўцоў, што пад Астрына. У дні фашыс... Więcej »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 2-3

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

2-3

У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры ... Więcej »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 1

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

1

У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры Więcej »