Бічэль Данута

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Данута Бічэль.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Ад Лідскіх муроў, 2-3

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

2-3

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 1999

Рэдактар: Масла Марына

Выдавец: Станілаў Суднік

Copyright © 1999 by Суднік С.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры паэтычнага слова сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў (Алесь Стадуб, Пятро Макарэвіч, Хрысціна Лялько, Станіслаў Суднік ды інш.), так і аўтары, якія мелі толькі некалькі публікацый у перыядычным друку ці наогул друкаваліся ўпершыню (Яўген Лянцэвіч, Павел Белавус, Алеся Якубоўская, Гражына Хруль і інш.). Аднак кожны аўтар мае свой адметны ад іншых стыль і безумоўны паэтычны талент. Калі паэзію ў зборніку прадстаўляюць 22 аўтары, то ў раздзеле “Проза” адзначыліся апавяданнямі толькі чацвёра — Сяргей Астравец, Галіна Лаўрэш, Юльян Місюкевіч і Уладзімір Васько. Пісьменнікі Сяргей Астравец і Уладзімір Васько ўжо вядомыя ў літаратурным свеце аўтары некалькіх кніг, Юльян Місюкевіч і Галіна Лаўрэш — пачаткоўцы на творчай ніве, якія аднак таксама заслугоўваюць чытацкай увагі

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ад Лідскіх муроў

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Ад Лідскіх муроў, 10

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

10

У гэты зборнік увайшлі творы, напісаныя, надрукаваныя, перакладзеныя ў асноўным у 2020 і 2021 гадах. Гэта былі няпростыя гады для беларускага грамадства. Складаныя падзеі 2020-га і рэакцыя на іх у 2021-м закранулі вельмі і вельмі многіх, а людзей творчых ці не ўсіх. І падзеі гэтыя павінны былі выклікаць пэўны водгук ад творцаў. Чакалася, што бурныя зрухі ў грамадстве выклічуць хвалю публіцыстычнай паэзіі, магчыма, рознай скіраванасці, а... Болей »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 9

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

9

І ў пятлі, і ў Сібіры галованькі шчодра злажылі… Твой народ кунтушовы з Пагоняю ў сэрцы гарачым. А народ твой сярмяжны…, ды што там… Дай, Божа, нам сілы! Ірына Багдановіч. Выходзіць 9-ты нумар літаратурна-мастацкага альманаха “Ад лідскіх муроў”. Ён завяршае грандыёзную працу, зробленую вялікай колькасцю людзей па папулярызацыі беларускай літаратуры, беларускай мовы, беларускай культуры і ўсёй Беларушчыны ва ўсіх яе праявах на працягу а... Болей »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 8

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

8

У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. Болей »


pdf
Ад лідскіх муроў, 7

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

7

У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Болей »


pdf
Ад лідскіх муроў, 6

Ад лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

6

Ён з'явіўся нечакана. Выплыў з лесу, падобны на прывід, ахутаны празрыстым воблакам. Спыніўся, шумна ўцягнуў паветра і накіраваўся далей. Нават Русаковіч, які ўсё жыццё правёў у гэтых мясцінах, рот раззявіў ад здзіўлення: - Лось? На палігоне? Ды яшчэ ў час вайсковых вучэнняў, калі ўсюды людзей кішма кішыць?! А я позірку не мог адвесці ад гэтага ляснога дзіва. Лось! Жывы лось! Ён быў стары і трухлявы, з палінялай скурай і злёгку прыпада... Болей »


Ад Лідскіх муроў, 5

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

5

Калі разважаць пра вялікі вычын Сахарава, міжвольна ўзнікае вобраз Сына Чалавечага, Які каля дзвюх тысяч гадоў таму хадзіў па зямлі Галілеі, спрабуючы несці людзям праўду. Ці можна было спадзявацца на поспех барацьбы некалькіх самаахвярных людзей, барацьбы з магутным апаратам улады, улады бесчалавечнай, пабудаванай на фашыстоўскім прынцыпе “мэта апраўдвае сродкі”? Вычын Сахарава ў тым, што ён паверыў у магчымасць поспеху і не адступаўся... Болей »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 5

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі зборнік

5

Якуб Колас!.. Колькі ў двух гэтых словах велічы, мілагучнасці, радасці і смутку. Радасці ад таго, што ён жыў на нашай роднай зямлі для свайго народа, пісаў аб ім і для яго, быў вялікім педагогам, творы якога натхняюць наша сучаснае пакаленне на працоўныя подзвігі, вучаць любіць сваю Радзіму, родны край, той куток, дзе нарадзіўся і вырас. Сумна, што ён сёння не з намі. Колькі б цудоўных твораў ён яшчэ напісаў для свайго народа! Якуб Кола... Болей »


Ад Лідскіх муроў, 4

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

4

У маіх руках стары агульны сшытак. Цудам захаваўся ён з вогнена-крывавых ваенных часоў. Як самы бяс-цэнны дар берагла гэтую памятку пра сына лідчанка Наталля Калбыка. Разам з яго адзіным лістом з фронту і малітоўнікам. А ў сшьггку тым вершаваныя радкі яе першынца Пеці, прагнага да ведаў юнака, паэта. Вершы напісаны ў 1942 - 1944 гг., першая частка лацінкай, другая - кірыліцай. Родам Пётр Калбыка з Шынкаўцоў, што пад Астрына. У дні фашыс... Болей »


pdf
Ад Лідскіх муроў, 1

Ад Лідскіх муроў

Літаратурна-мастацкі часопіс

1

У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры Болей »