Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2007
Wydawca: Беларусь
ISBN: 978-985-01-0712-1
Kategoria: Ekologia; Etnografia; Historia; Kultura; Geografia
Copyright © 2007 by Анатоль Кляшчук, А. У. Таболіч - пераклад на англійскую мову, Выдавецтва Беларусь - афармленне
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [5161]
Informacje uzupełniające: Książka ze zbiorów Grażyny i Wiktora Wołkow. Dar Grażyny Wołkow.
Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх продкаў. Бо заўсёды адчуваў кроўную роднасць з ёю. I кожнае далёкае ці блізкае падарожжа падмацоўвалася гэтым духоўным стрыжнем, які дапамагаў спасцігнуць глыбіннасць у пошуках і назіраннях. Але непадробнае натхненне заўсёды выкпікалі сапраўдная прыгажосць Беларусі, яе ландшафты, маляўнічыя куточкі, старажытная архітэктура. Як уявіць зямлю без акварэльных світанкаў над азёрамі і рэкамі, перламутравых летніх туманоў і вясёлак, без крышталёвай шэрані лясоў — яны суправаджалі мяне ў дарогах, казыталі цярпенне, узрушалі, прымушалі спыняцца і «спыняць» імгненні?! Як хацелася часам гучна вымавіць свае пачуцці: «Цудоўная ты, зямля, заўсёды — у змрочных і блакітных нябёсах, у прамяністым святле раніц, у хвалістым іржышчы, у гулкім звоне вясковай царквы, у прыдарожным валуне і самотным дрэве на ўскрайку поля!» (Анатоль Кляшчук, фрагмент)
Katalog: BTH
Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і... Więcej »