Наша слова, 40 (1555) 2021

Наша слова

40 (1555) 2021

Miejsce wydania: Ліда

Data wydania: 2021-10-07

Copyright © 2021 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” атрымала Рашэнне Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, дзе пасля доўгай юрыдычнай прэамбулы сказана ў прыватнасці наступнае: “... Устаноўлена, што грамадскае аб'яднанне лістом ад 25 лютага 2021 года накіравала Міністэрству юстыцыі фінансавую справаздачу. Але да агульнага ведама, як патрабуе закон, гэта інфармацыя не была даведзена, бо просьбы размясціць яе на афіцыйным сайце рэгіструючага органа яна не ўтрымлівала. Апублікаванне такой справаздачы ў электроннай версіі газеты грамадскага аб'яднання "Наша слова" ад 18 мая 2021 года, а потым паўторна ў жніўні 2021 года, на што ўказана ў скарзе, не сведчыць аб неабгрунтаванасці папярэджання, бо публікацыі адбыліся несвоечасова. Акрамя гэтага, справаздачы наогул аб дзейнасці аб'яднання, як патрабуе заканадаўства, яны не ўтрымлівалі. Не заснаваны на палажэннях заканадаўства спасылкі скаргі, падтрыманыя прадстаўніком заяўніка ў судзе, аб адсутнасці ў законе абавязку накіроўваць рэгіструючаму органу просьбу размясціць справаздачу на афіцыйным сайце гэтага органа. Такое меркаванне суд лічыць памылковым і не адпавядаючым вышэйназванаму заканадаўству, якое не проста ўтрымлівае абавязак грамадскага аб'яднання змяшчаць інфармацыю аб сваёй, у тым ліку фінансавай, дзейнасці, а менавіта давесці яе да ўсеагульнага ведама пэўнымі і акрэсленымі для гэтага спосабамі, менавіта праз СМІ і Інтэрнэт, у тым ліку праз інтэрнэт-рэсурс рэгіструючага органа.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Наша слова, 52 (1567) 2021

Наша слова

52 (1567) 2021

У сваім калядным пасланні Папа Францішак заклікаў да вырашэння ўсіх канфліктаў праз дыялог і да трывалага міру. Папа Францішак сказаў, што Бог паказаў нам шлях сустрэч і дыялогу, які з'яўляецца адзіным спосабам вырашэння канфліктаў на карысць усіх. Здаецца, што гэта ніколі не скончыцца. Мы іх амаль не заўважаем. Мы прызвычаіліся. Нам пагражае тое, што мы перастанем чуць крыкі болю ды адчаю нашых братоў і сясцёр. Папа Францішак згадаў Бл... Więcej »


pdf
Наша слова, 51 (1566) 2021

Наша слова

51 (1566) 2021

На 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў Парыжы было прынята рашэнне пра ўнясенне 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Галоўная бібліятэка краіны адзначыць 100 гадоў з дня заснавання 15 верасня 2022 года. Рашэнне аб унясенні юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў спіс памятных дат было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА. Уваходжанне ў каляндар ЮНЕСКА пацвярджае значны ўклад б... Więcej »


pdf
Наша слова, 50 (1565) 2021

Наша слова

50 (1565) 2021

Вядома, што ў бацькі нацыянальнага класіка, Адама Ягоравіча Багдановіча, была адна з лепшых яраслаўскіх прыватных бібліятэк. А якія кнігі збіраў сам паэт, якія газеты і часопісы ён выпісваў? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць літаратурныя даследчыкі і музейныя рупліўцы. Яны рэканструявалі кнігазбор Максіма Багдановіча на аснове кніжнай спадчыны, якая захавалася ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Да 130-годдзя з дня нараджэння нязгасн... Więcej »


pdf
Наша слова, 49 (1564) 2021

Наша слова

49 (1564) 2021

Намаганнямі дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей" і рэдакцыі газеты "Наша слова" у Лідзе заснавана каляндарная серыя "Скарбы Лідчыны". У гэтай серыі выйшаў з друку першы каляндар на 2022 год. Ён прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі мастаку Уладзіміру Мурахверу (1931-2017). Уладзімір Мурахвер нарадзіўся на Украіне. Скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча, Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча... Więcej »


pdf
Наша слова, 48 (1563) 2021

Наша слова

48 (1563) 2021

Шмат сяброў і актывістаў сабраліся 27 лістапада на талаку на менскай сядзібе ТБМ, каб упарадкаваць і адвезці на перазахаванне рэчы Таварыства беларускай мовы, мэблю, кнігі да тых часоў, пакуль можна будзе працягнуць дзейнасць у новых умовах. Развітанне з сядзібай ТБМ на вул. Румянцава, 13 нагадала пра лепшыя часы дзейнасці арганізацыі - сходы, сустрэчы з пісьменнікамі, шматлікія імпрэзы: канцэрты, гістарычныя лекцыі і прагляд фільмаў, ... Więcej »


pdf
Наша слова, 47 (1562) 2021

Наша слова

47 (1562) 2021

Паводле СМІ, наш славуты беларускамоўны часопіс сатыры і гумару "Вожык" спыняе сваё існаванне і з наступнага 2022 года выдавацца не будзе. Выйдзе апошні нумар "Вожыка" сёлета ў снежні, і ўсё. Ён нават не ўнесены ў падпісны каталог выданняў на наступны год. Сёлета часопіс "Вожык" адзначыў 80-годдзе. Аказалася, што гэта быў яго апошні юбілей. Ён з'яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання "Раздавім фашысцкую гадзіну". За кароткі час... Więcej »


pdf
Наша слова, 46 (1561) 2021

Наша слова

46 (1561) 2021

У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь на 8 лістапада 2021 г. прызначана судовае паседжанне па ліквідацыі нашай арганізацыі на падставе іскавой заявы Міністэрства юстыцыі. У іскавой заяве аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Міністэрства юстыцыі спасылаецца ў якасці фактычнай падставы для іска на тое, што ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" не выканала патрабаванні, які... Więcej »


pdf
Наша слова, 45 (1560) 2021

Наша слова

45 (1560) 2021

Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджэнні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону ... Więcej »


pdf
Наша слова, 44 (1559) 2021

Наша слова

44 (1559) 2021

Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджанні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону ... Więcej »


pdf
Наша слова, 43 (1558) 2021

Наша слова

43 (1558) 2021

“Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Дзень 2 лістапада ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, якая бярэ свой пачатак ад св. Адылона, абата бенедыктынаў (з 998 г.), у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Касцёл як Містычнае цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў... Więcej »