Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2021-04
Redaktor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Wydawca: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Прэмію “Світ Пограниччя” спадар Павел атрымаў “за непераўзыдзеныя пераклады на беларускую мову і папулярызацыю сучаснай літаратуры суседніх з Беларуссю народаў”. Са слоў самога перакладчыка, ніякіх адмысловых намаганняў, каб атрымаць прэмію, ён не рабіў, узнагарода сталася для яго поўным сюрпрызам. Нават пра тое, што цяпер ён лаўрэат “Світу Пограниччя”, Павел Ляхновіч даведаўся ад польскага калегі Войцеха Пэсткі, кнігу якога “Да сустрэчы ў пекле” таксама пераклаў быў на беларускую мову. Міжнародная літаратурнамастацкая прэмія “Світ Пограниччя” была заснавана ва Украіне ў 2015 годзе. Ад 2018 года заснавальнікамі прэміі выступаюць Міжнародная літаратурнамастацкая акадэмія Украіны і грамадская арганізацыя “Чумацький віз”. Прэміяй адзначаюць украінскіх і замежных пісьменнікаў, навукоўцаў, перакладчыкаў, мастакоў і людзей, якія спрыяюць развіццю нацыянальных мастацтваў і ўзаемнаму абмену культурнымі каштоўнасцямі, робячы іх агульначалавечым здабыткам. Усяго на перакладчыцкім рахунку Паўла Ляхновіча дзясяткі твораў. Ён пераклаў на рускую мову ўвесь цыкл раманаў Людмілы Рублеўскай аб прыгодах Пранціша Вырвіча, з польскай на беларускую – 70 апавяданняў празаіка Збігнева Уладзімежа Фрончка, кнігу Альдона Дзенцёла “На літаратурнай Любельшчыне”, раман “З Богам у Расеі” Вальтара Цішка ды іншыя творы.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Беларусы ў свеце
За асабістуюадвагу, праяўленую ў баях супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла медалём “За баявыя заслугі”трох байцоў групы спецыяльнага прызначэння батальёну “Волат”. Іх імёны не апублічваюцца, як і прозвішчы трох асобаў, узнагароджаныхмедалём Ордэну Пагоні, якіяжывуць у Беларусі і адзначаныя за шматгадовую дзейнасць у зберажэннігістарычных каштоўнасцяў і ... Więcej »
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай эміграцыі ды й не толькі. Арганізатарамі прадстаўнічага мерапрыемства выступілі Фонд Конра да Адэнаўэра, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў... Więcej »
“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Калісьці Уладзімір Караткевіч у п’есе “Кастусь Каліноўскі” ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя. Ключавое слова тут – “нашых”: тых, хто прысвяціў сябе справе свабоды і Беларусі, хто беларус не толькі і не столькі паводле пашпарту. “Нашы” – першае, што прыходзіць у галаву, калі бярэш у рукі толькі што выдадзеную “Кнігу могілак”. На працягу апошніх 200 г... Więcej »
Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыпламату і часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлу Мацукевічу. У сваёй колішняй дыпламатычнай працы ён займаўся акурат падобнымі справамі. MALDZIS бачыць сваю місію... Więcej »
У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка іжурналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар” з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час рас казаць мноства гісторый, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць ка... Więcej »
Набываць папяровыя выданні можна з усяго свету. З часам маюць з’явіцца ў продажы і электронныя кнігі. Першыя замовы ўжо даляцелі да пакупнікоў. Інтэрнэтбібліятэка “Камунікат” існуе ўжо хутка чвэрць стагоддзя і з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце збораў крыніц на беларускай мове. Пасля падзей 2020 года, калі “гайкі” пачалізакручвацца ў тым ліку для выдаўцоў і аўтараў беларускай літаратуры, “Камунікат” узяўся за выданне папяровых кні... Więcej »
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадская дзяячка і гісторык, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993–1999 гг. Ад пачатку кантактаў ззамежнымі суродзічамі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Васіль Быкаў з вялікай павагаю і цікавасцю ставіўся да беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму і ўладкоўваць новае жыццё на чужыне. Іхны патрыятызм, глыбокая нацыянальная свядомасць, якую эмігранты захавалі ... Więcej »
Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Музеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэ... Więcej »
Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль тр... Więcej »
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйней... Więcej »