Мацкевіч Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Мацкевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кеда Альжбета, У Яраслаўлі

У Яраслаўлі

Апавяданне

Кеда Альжбета

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2016

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Альжбета Кеда; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Кеда Альжбета, У Яраслаўлі. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (81) 2016; с. 154-160

Сёння яна абавязкова падыдзе да яго і спытае. Пра што? Няважна. Галоўнае падысці. Асмеліцца. Столькі мае спытаць! Ці ён з Вільні? Чаму зараз у Яраслаўлі? Што гэта за кніга – “Вянок”? За апошні месяц ледзьве не штодня назірала за ім у гэтай бібліятэцы. Ягоны стол ля вакна. Яна аблюбавала сабе месца праз адзін шэраг, крыху далей да сцяны, таксама насупраць вакна, адкуль магла бачыць кожны ягоны рух. Не, Наталля прыходзіла ў бібліятэку Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэю не з-за яго. Зусім не. Яна заўсёды любіла бібліятэкі. Проста раней працавала, рыхтавала хатнія заданні ў бібліятэцы гімназіі. Ды там не заўсёды можна было знайсці патрэбную літаратуру. Так тлумачыла родным, чаму праседжвае тут да вечара. (фрагмент)

Autorzy białoruscy: Кеда Альжбета

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь твор у адным файле

Warto przeczytać:

epub
Кеда Альжбета, Успаміны эсбээмаўкі

Успаміны эсбээмаўкі

Кеда Альжбета

Алена Паўлаўна Новік, дзявочае прозвішча Грыцкевіч, з вёскі Воўца, што недалёка ад майго Шчонава... Жыве ў Любчы, куды пераехала з сям’ёю ў 1963 годзе. Сямнаццаць гадоў адпрацавала медсястрою ў Райцаўскім шпіталі. З гэтай незвычайнай асобай пазнаёмілася, калі яна ўжо мела дзевяноста чатыры гады. Светлая, жыццярадасная, разумная, памяць захавала незвычайную. Многія едуць да яе, каб паслухаць. Падаю тут некаторыя згадкі дарагой мне эсбээм... Więcej »


pdf
Кеда Альжбета, Шчонаўскія абразкі

Шчонаўскія абразкі

кніга прозы

Кеда Альжбета

Кніга Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі, – гэта не проста аповед пра гісторыю яе роднае вёскі Шчонава, што на Карэліччыне. Гэта сапраўды непрыдуманая проза пра даўняе і не вельмі далёкае мінулае жыццё людзей, вартае памяці. Аўтарка сабрала яго аскепкі, каб не страцілася, з верай, што напісанае застанецца. Адрасавана найперш тым, каго цікавіць жыццё ў беларускіх вёсках. Więcej »


pdf
Кеда Альжбета, Пра тое, што люблю

Пра тое, што люблю

кніга прозы

Кеда Альжбета

Заяўлены ў назве матыў любові праходзіць праз усю кнігу Альжбеты Кеды (Алы Петрушкевіч), гарадзенскай пісьменніцы, кандыдата філалогіі. Гэта любоў да мясцінаў яе дзяцінства і юнацтва, да Гародні, да літаратуры, якая стала сэнсам жыцця, да тых асобаў, што пазначаны талентам. Адрасавана студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, усім аматарам беларускага прыгожага пісьменства. Więcej »