Швед Вячаслаў

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Вячаслаў Швед.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Рублеўская Людміла, Скокі сьмерці

Скокі сьмерці

Гатычны раман

Рублеўская Людміла

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2005

Kategoria: Literatura piękna

Copyright © 2005 by Дзеяслоў; Copyright © 2005 by Людміла Рублеўская; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Рублеўская Людміла, Скокі сьмерці. Гатычны раман; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 18/2005, с. 17-74, 19/2005, с. 19-71

Яны круціліся ў вар’яцкім карагодзе вакол ратушы ўжо дзясятую гадзіну. Неба зрабілася чырвоным, як распаленае жалеза. Цяжкі дым вогнішчаў, якімі адпалохвалі пошасьць, слаўся па бруку, нібыта душы, што дарэмна праглі перад сьмерцю апошняга прычасьця, не хацелі пакідаць зямлю... — Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Ю-ры, Ю-ры, па-ра-туй!.. Выкрыкі былі ўжо мала падобныя да чалавечых. Анэта адчувала, што з яе надарваных грудзей выходзіць толькі хрыплы сьвіст. У моманты прасьвятленьня ўсьведамлялася, якія халодныя рукі ў тых, хто побач: справа – худы і сьветлы, як трысьнёг, мніх-мінарыт, у бурым плашчы са сьпічастым каптуром; зьлева – сівагаловы мечнік Лаўрын, у якога нядаўна памерла ўся сям’я… І ў таго, і ў другога далоні – як ільдзяныя абцугі. Нібыта цябе трымае сама сьмерць… А хіба ня так? Нехта паспрабаў вырваць Анэту з людскога кола… (фрагмент)

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

mp3
Рублеўская Людміла, Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію

Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію

Раман

Рублеўская Людміла

Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» гэта вельмі ўдалы сінтаз "лёгкага чытва", кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы. Мне падаецца - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзё... Więcej »


mp3
Рублеўская Людміла, Сутарэнні Ромула

Сутарэнні Ромула

Раман

Рублеўская Людміла

Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка - гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org - З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... "Сутарэнні Ромула" - поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кн... Więcej »


mp3
Рублеўская Людміла, Пантофля Мнемазіны

Пантофля Мнемазіны

Раман

Рублеўская Людміла

У рамане Людмілы Рублеўскай "Пантофля Мнемазіны" віртуальная рэальнасць самым неверагодным чынам перамешваецца з сучаснасцю і падзеямі позняй сталінскай эпохі. Аўтарка ставіць герояў перад выбарам: зміріыцца, стаць часткай сістэмы альбо ўпарта абараняць выспу ўнутранай свабоды. Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Жалезная кнопка

Жалезная кнопка

Апавяданне

Рублеўская Людміла

У тыя часы я захаплялася постімпрэсіяністамі. Не тое, каб я цалкам разумела іх мастацтва — хутчэй, падабаліся яны самі: маладыя, дзёрзкія, бедныя... Я таксама была маладая, дзёрзкая і бедная. Як, прынамсі, палова маіх аднакурснікаў. Што можа параўнацца па вастрыні перажыванняў з першымі днямі ў вялікім горадзе, калі ты, яшчэ ўчора выпускнік правінцыйнай школы, далучыўся да творчай эліты сталіцы? (фрагмент) Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Дабрадзейныя

Дабрадзейныя

Апавяданне

Рублеўская Людміла

Няма жанчыны няшчаснейшай, чым дабрадзейная. Асабліва калі табе за трыццаць, і ты ўжо ...наццаць гадоў жонка мужа, які не адрознівае Пікаса ад Маціса, і восень сёлета загасцілася, і сунуцца колы твайго лёсу па выбітай каляіне — і, можа, ніколі, ніколі не збочаць... Лілія Іванаўна, дызайнер па інтэр’ерах, стаіць на ўласнай кухні, падперазаная фартухом у буйныя гарохі, і падазрона вывучае аркуш, які дастала з прыгожага канверта з выявай з... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Жаніх панны Данусі

Жаніх панны Данусі

Жахлiвае апавяданне

Рублеўская Людміла

Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як ... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Дыярыуш пані

Дыярыуш пані

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Перасыпаю хвіліны з далані на даланю. Яны блішчаць і пяшчотна шаргочуць, быццам перліны. У паўпразрыстым цэнтры кожнай — вострая зрэнка вечнасці. Можа быць, гэта сапраўды толькі перліны. Сёння зноў перад замкам праязджалі гэтыя. Нешта крычалі, ці то клікалі з сабою, ці то пагражалі. Страусавыя пёры ківаліся на іх капелюшах бела-ружовымі аблачынкамі, а на скураных пальчатках здалёк паблісквалі жалезныя заклёпкі. Я ніколі не звяртаю ўвагі... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Шляхецкія апавяданні

Шляхецкія апавяданні

Апавяданні

Рублеўская Людміла

Пачыналіся цёмныя лістападаўскія ночы — бяззорныя, чорныя, быццам сама безнадзейнасць, перавітыя жалобнымі стужкамі смугі. Андрусь слабеў. Кожны крок даваўся з цяжкасцю — усё-ткі застудзіўся тады, у халоднай, засыпанай срэбнай восеньскай расой лагчавіне. Коні жандараў тупаталі наверсе, на ўзгорку, і нельга было нават паварушыцца, каб адчуць знямелае ад холаду цела — нібыта яно само ўжо з туману і мокрай зямлі. На амаль голых галінках хм... Więcej »


epub
Рублеўская Людміла, Старасвецкія міфы горада Б*

Старасвецкія міфы горада Б*

Апавяданні

Рублеўская Людміла

У горадзе Б* былі жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што ім не пашанцавала. Былі там і жанчыны, якія не выйшлі замуж таму, што занадта многа хацелі ад будучага выбранніка. Зрэдку сустракаліся ў горадзе Б* і такія жанчыны, што не выходзілі замуж прынцыпова. А былі і такія, што заставаліся ў дзеўках па ўсіх трох прычынах: адразу не шанцавала, пасля многа хацелі і завяршылі прынцыпам. А апошні, як вядома, хаця і здольны служыць апірышчам ... Więcej »


Рублеўская Людміла, Авантуры Пранціша Вырвіча

Авантуры Пранціша Вырвіча

Пенталогія

Рублеўская Людміла

Авантуры Пранціша Вырвіча — серыя раманаў беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай, пенталогія, гістарычнае беларускае фэнтэзі. Галоўныя героі — шляхціц Пранціш Вырвіч і доктар Баўтрамей Лёднік. Падзеі рамана адбываюцца ў XVIII стагоддзі. Пранціш Вырвіч — галоўны герой. Сын шарачка Вырвіча з Падняводдзя. Загонны шляхціц, бедны і горды, і пазбаўлены магчымасці пасля навучання ў Менскім езуіцкім калегіуме працягваць адукацыю. Характар эм... Więcej »