Miejsce wydania: Ліда
Data wydania: 2001
Redaktor: Карэйва Юры
Wydawca: Суднік Станіслаў
Wymiary: 76 с.
Copyright © 2001 by Ад Лідскіх муроў
Księgozbiór: EEDC — biblioteka Wschodnioeuropejskiego Centrum Demokratycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: EEDC — [2447]
Калі разважаць пра вялікі вычын Сахарава, міжвольна ўзнікае вобраз Сына Чалавечага, Які каля дзвюх тысяч гадоў таму хадзіў па зямлі Галілеі, спрабуючы несці людзям праўду. Ці можна было спадзявацца на поспех барацьбы некалькіх самаахвярных людзей, барацьбы з магутным апаратам улады, улады бесчалавечнай, пабудаванай на фашыстоўскім прынцыпе “мэта апраўдвае сродкі”? Вычын Сахарава ў тым, што ён паверыў у магчымасць поспеху і не адступаўся ні ў Горкім, калі “дактары” валілі яго на падлогу і выкручвалі рукі для гвалтоўных уколаў, ні на З’ездзе народных дэпутатаў, дзе яго словы заглушвала здзеклівае, шалёнае лямантаванне “агрэсіўна-паслухмянай большасці”. (Аркадзь Мігдал, Да партрэта Андрэя Сахарава, фрагмент)
Katalog: EEDC
Periodyki: Ад Лідскіх муроў
У гэты зборнік увайшлі творы, напісаныя, надрукаваныя, перакладзеныя ў асноўным у 2020 і 2021 гадах. Гэта былі няпростыя гады для беларускага грамадства. Складаныя падзеі 2020-га і рэакцыя на іх у 2021-м закранулі вельмі і вельмі многіх, а людзей творчых ці не ўсіх. І падзеі гэтыя павінны былі выклікаць пэўны водгук ад творцаў. Чакалася, што бурныя зрухі ў грамадстве выклічуць хвалю публіцыстычнай паэзіі, магчыма, рознай скіраванасці, а... Więcej »
І ў пятлі, і ў Сібіры галованькі шчодра злажылі… Твой народ кунтушовы з Пагоняю ў сэрцы гарачым. А народ твой сярмяжны…, ды што там… Дай, Божа, нам сілы! Ірына Багдановіч. Выходзіць 9-ты нумар літаратурна-мастацкага альманаха “Ад лідскіх муроў”. Ён завяршае грандыёзную працу, зробленую вялікай колькасцю людзей па папулярызацыі беларускай літаратуры, беларускай мовы, беларускай культуры і ўсёй Беларушчыны ва ўсіх яе праявах на працягу а... Więcej »
У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. Więcej »
У зборнік уключаны выняткі з творчага даробку лідскіх літаратараў, крытыкаў, даследчыкаў літаратуры, кампазітараў за 2010-2011 гг. У зборнік трапілі матэрыялы, якія былі апублікаваны ў гэтыя гады або падрыхтаваны да друку. У зборнік увайшлі і іншыя матэрыялы, датычныя літаратурнага жыцця Лідчыны. Więcej »
Ён з'явіўся нечакана. Выплыў з лесу, падобны на прывід, ахутаны празрыстым воблакам. Спыніўся, шумна ўцягнуў паветра і накіраваўся далей. Нават Русаковіч, які ўсё жыццё правёў у гэтых мясцінах, рот раззявіў ад здзіўлення: - Лось? На палігоне? Ды яшчэ ў час вайсковых вучэнняў, калі ўсюды людзей кішма кішыць?! А я позірку не мог адвесці ад гэтага ляснога дзіва. Лось! Жывы лось! Ён быў стары і трухлявы, з палінялай скурай і злёгку прыпада... Więcej »
Якуб Колас!.. Колькі ў двух гэтых словах велічы, мілагучнасці, радасці і смутку. Радасці ад таго, што ён жыў на нашай роднай зямлі для свайго народа, пісаў аб ім і для яго, быў вялікім педагогам, творы якога натхняюць наша сучаснае пакаленне на працоўныя подзвігі, вучаць любіць сваю Радзіму, родны край, той куток, дзе нарадзіўся і вырас. Сумна, што ён сёння не з намі. Колькі б цудоўных твораў ён яшчэ напісаў для свайго народа! Якуб Кола... Więcej »
У маіх руках стары агульны сшытак. Цудам захаваўся ён з вогнена-крывавых ваенных часоў. Як самы бяс-цэнны дар берагла гэтую памятку пра сына лідчанка Наталля Калбыка. Разам з яго адзіным лістом з фронту і малітоўнікам. А ў сшьггку тым вершаваныя радкі яе першынца Пеці, прагнага да ведаў юнака, паэта. Вершы напісаны ў 1942 - 1944 гг., першая частка лацінкай, другая - кірыліцай. Родам Пётр Калбыка з Шынкаўцоў, што пад Астрына. У дні фашыс... Więcej »
У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры ... Więcej »
У сямі раздзелах зборніка — паэзія, песні, проза, крытыка, жыццяпісы, мемарыял, падзеі літаратурнага жыцця — знайшлі месца выказацца 33 аўтары. Завяршаецца кніга восьмым раздзелам “Кнігапіс”, дзе падаюцца вокладка і кароценькая анатацыя на 18 кніг лідскіх паэтаў, празаікаў, даследчыкаў літаратуры ды гісторыі роднага краю, што пабачылі свет за апошнія два гады. У раздзеле “Паэзія” пад адной вокладкай тут сабраліся як знаныя ўжо майстры Więcej »