Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2016
Redaktor: Чыквін Ян
Wydawca: Беларускае Літаратурнае Аб'яднанне Белавежа
Wydawnictwo/ drukarnia: Offset-Print, Białystok
Wymiary: 286 с.
ISSN: 1506-6576
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Адрас: 15-420 Białystok, ul. Pl. Uniwersytecki 1; Zrealizowano dzięki dotacji Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Да ведама аўтараў: Рэдакцыя прымае да разгляду празаічныя творы аб'ёмам не болей 5 друкаваных аркушаў (прыблізна 120 стр. машынапісу), паэтычныя да 200 радкоў, артыкулы да 2 друкаваных аркушаў. Рукапісы не вяртаюцца. Аўтары нясуць адказнасць за свае матэрыялы ў адпаведнасці з законам аб друку Польшчы. Апублікаваныя матэрыялы неабавязкова адлюстроўваюць пункт погляду рэдакцыі часопіса. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Беларускага Літаратурнага Аб'яднання Белавежа
"Освобождён от занимаемой должности в связи с окончанием срока действия трудового договора" – такі запіс 31.12.1997 года быў зроблены ў маёй "Працоўнай кніжцы" інспектарам па кадрах на падставе Загада Дзяржаўнага камітэта па друку Рэспублікі Беларусь. Так завяршылася мая шматгадовая праца. На ноце казённай, абыякавай. Дзесьці і так то ўжо быў завяршальны момант скарачэння, а дакладней чысткі выдавецтва. Праведзенай новым кіраўніцтвам Дзяржкамітэта па друку і актыўна падрыманай дырэктарам "Мастацкай літаратуры". (Серафім Андраюк, Старонкі на захадзе сонца, фрагмент)
Wydawnictwa białoruskie: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Тэрмапілы
Spis treści
Андраюк Серафім, СТАРОНКІ НА ЗАХАДЗЕ СОНЦА (проза)
Баена Юрый, НІТКІ БУДУЧЫНІ (вершы)
Белы Аляксей, ЧАС, БЫ ХЛОПЧЫК... (вершы)
Брусэвіч Анатоль, ПАД СЦЯГАМ МАГАДАСКАРА (вершы)
Буйнюк Юрка, У МАЁЙ КРАІНЕ. У ВЕТРЫ І ДАЖДЖЫ (вершы)
Галубовіч Леанід, ГРУНТОЎНАСЦЬ (да 85-годдзя паэта Анатоля Вярцінскага)
Гарэцкі Радзім, ЖЫЦЦЁВЫ МЕЛАНЖ– 2015–2016 (проза)
Данільчык Аксана, ХАРОН (верш)
Дранько-Майсюк Леанід, “ПІШЫ ТОЛЬКІ ПА-БЕЛАРУСКУ...” (проза)
Калядка Святлана, Эмоцыі чытача
Каско Алесь, ПРЭЧ ГАДЗІННІК – І ХВІЛІН ТРУХУ (і інш вершы)
Леанеўская Мартына Ева, ДАРОГА Ў СВЕТ (вершы)
Паплаўскі Алесь, НЕМАЧ МАЎЧАННЯ (вершы)
Праневіч Генадзь, “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча і “Апавесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” Ігната Яцкоўскага
Праневіч Генадзь, Я Ў ЖАЛЕЗНЫМ РАСКЛАДЗЕ (вершы)
Самойла Галіна, ЧОРНЫ КРЫЖ ПАХІЛЫ. ЦІ ЁСЦЬ ТОЙ ДВОР І ДОМ СТАРЫ. ТАМ, ДЗЕ ЗОРКІ З МЕСЯЦАМ. МАЛІТВА (вершы)
Сіўчыкаў Уладзімір, УЛАДЗЕВЫ ГІСТОРЫІ (проза)
Трафімчык Анатоль, Падзел Беларусі 1921 года ў паэтычным асэнсаванні Змітрака Бядулі
Цвірка Кастусь, ЧОВЕН МАЙГО ЧАСУ (эсэ)
Ціхановіч Яўген, Трэба вярнуць справядлівасць
Чыквін Ян, НАПАСЛЯ (і інш. вершы)
Шатыловіч Дзмітры, ЗНІШЧЫЦЬ ЗЛО, ХОЦЬ ХАЧУ, НЕ МАГУ (верш)
Шымборска Віслава, НАЦЮРМОРТ З ПАВЕТРАНЫМ ШАРЫКАМ (і інш вершы)
«Дарога пад гару» — так называлася мая першая кніга прозы, якая выйшла ў 1985 годзе ў сталічным выдавецтве «Мастацкая літаратура». Менавіта гэтае апавяданне, якое я прапаную ўвазе шаноўных чытачоў часопіса «Тэрмапілы», дало назву кнізе, але тады яно было знята з яе выдавецкаю цэнзураю «з-за неадпаведнай тэматыкі». Аднак, па іроніі лёсу, за тую першую кнігу мне была прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, хоць у кнізе не было ан... Więcej »
Хутка ўжо споўніцца год, як вярнуўся са службы. Але што створана за гэты час добрага і патрэбнага? Ну, працаваў на чыгунцы, і пэўна, што сумленна. Але ці было з гэтай працы нейкае душэўнае маральнае задавальненне? “Не”, - адкажу. Разгубляў усіх сваіх “сябрукоў”. Ды і сябрукоў толькі па чарцы. Абрыдла жыццё і праца сярод гэтай брыдасці, дзе кожны дзень пачынаецца з пахмелля! Страчаў, як тады здавалася, дзяўчыну харошую. Дый зноў гэта был... Więcej »
Пачаткі майго жыцця звязаны з сяльцом Чахі Забалотныя. Яно прысела як бы на выспе, сярод балотаў і даліны ракі Нурэц, далёка ад гарадоў і дарожных шляхоў, на ціхім Падляшшы. Тут Другая сусветная вайна акалечыла маё дзяцінства. Мае старэйшыя браты пры „другіх саветах” вучыліся ў пачатковай школе ў Вульцы-Выганоўскай. З таго часу захаваўся лемантар. Бацька заўязата вучыў нас па ім чытаць. Запамяталіся да сёння яго тлумачэнні (Сцяпан Карбо... Więcej »
Гэта было нядаўна, гэта было даўно... Даўно, бо мінула паўвека, бо мінула і больш... І – нядаўна, бо ўсё гэта маё, стаіць перад вачыма як учарашняе, як сённяшняе... Дзіцячае, юнацкае, маладое, дарагое!.. Балючае і радаснае, салодкае! Многае забылася, затрацілася, кудысь (куды?) адышло... Памяць стала як сітарэшата... З паэтам Міхаілам Матусоўскім мы, у той даўні час, спявалі: “Разве мог догадаться, мог поверить тогда в то, что с юностью... Więcej »
– Флорыян, дарагі мой, ты дзе?! Фло-о-оры-ы-ыя-ан! Мы можам спазніцца, сынку! Давай хутчэй, варта было б ужо нам ня толькі сесці ў машыну, але й праехаць палову дарогі да кірмашу! Мы неверагодна спазняемся! – маці ціўкала, хва-лявалася і лётала па кватэры ўтрая шпарчэй звычайнага… Сённяшні вечар – асобны дзень, свята, сённяшні вечар – незвычайны вечар, бо так супала, што ў горад прыехаў ве-лічэзны парк забаваў, самы сапраўдны, падобны д... Więcej »
У Саюзе пісьменнікаў адбылося абмеркаванне рамана Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Выклікана яно было, напэўна, тым, што ў друку паявіліся, разам са станоўчымі, і рэзка адмоўныя водгукі на новы твор таленавітага пісьменніка. У прыватнасці, крытык Якаў Герцовіч угледзеў страшныя ідэйныя заганы ў рамане. На абмеркаванні, у ліку іншых, у абарону і падтрымку «Каласоў» выступіў і я. Па заканчэнні гаворкі, ужо на вуліцы, мой калега па к... Więcej »
У гэтым і мудрасць... Даўным-даўно, яшчэ недзе ў школьным узросце, пачуў упершыню гэту прымаўку: “Дурны, як бот з левай нагі.” Пасля чуў яе - неаднойчы. I сам прамаўляў пры нагодзе. Ніколі не задумваючыся: а чаму менавіта з левай? А што - з правай нагі разумнейшы? У гэтым і мудрасць прымаўкі. Гэтым і інтрыгуе, і запамінаецца. Правакуе пытанне: а чаму? Чаму - з левай? Шукаць адказ, даваць тлумачэнне — справа марная. Народ так сказаў — і ... Więcej »
Напрыканцы лета ў вёсцы заўсёды сумна. Нешматлікія яе абітальнікі – на палявых работах, бо ідзе самы прыпар. Заўжды пустая галоўная вуліца, і толькі на лаўках дзе-нідзе сядзяць ля свайго жытла знямоглыя, знясіленыя працай на Ўтопію, пенсіянеры абоега полу. Побач, у пылу, зрэдку валтузяцца мурзатыя дзеці. Прыкладна ў такі час, схуднелы з твару, бледны, з пацямненнем на лёгкіх – пачатковай фазай сухотаў – з лагера агульнага рэжыму, адраз... Więcej »
У невялікі спартыўны лятак, прыкладна на дванаццаць месцаў, па прыступках паднімаюцца некалькі парашутыстаў: маладыя хлопцы і дзяўчаты. Але сярод іх – сталага веку жанчына. Бачна: яна зусім старая. Два аператары здымаюць яе на камеру. Яшчэ адзін уціскваецца за ёй у дзверы. Урэшце лятак вырульвае на паласу, набірае хуткасць і ўзнімаецца ў паветра. У кабіне першы і другі пілоты перадкідваюцца рэдкімі, кароткімі фразамі па-ангельску. (Юры ... Więcej »
Нягледзячы на тое, што я ўсё хутчэй спускаюся некуды ўніз ужо па восьмай дзесятцы ступені жыцця, яно ня робіцца меньш цікавейшым, а таму жыву я - жыве ў маім успрыманні і жыццёвы меланж навукоўца... Аповесць у абразках памяці. Неяк у цёплы дзень чэрвеня завітаў да Ніла Гілевіча, які падараваў мне чарговы том са свайго “Збору твораў у 23-х тамах”. Гэта быў том 14-ты -аповесці, апавяданні і абразкі. Прыемна было прачытаць ласкавы надпіс: ... Więcej »