Трафімчык Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Трафімчык.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Слонімскі край, 7 (41) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (41) 2019

Miejsce wydania: Слонім

Data wydania: 2019-07

Redaktor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Wydawca: Copyright © 2019 by Слонімскі край

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны. Намі былі знойдзены публікацыі 1929 года пра рэалізаваны ў тым годзе праект пабудовы новай пажарнай вежы. Наша версія пра пабудову новай вежы не на каланчы, на месцы старой, а побач з будынкам, была памылковая. Адзін з чытачоў слушна заўважыў, што цяперашні чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак “Вежа” ніколі не быў пажарнай вежай, а быў вежай воданапорнай. Больш таго, раней быў двухпавярховым. На жаль, старажылы, з якімі ўдалося пагаварыць, не змаглі нам дапамагчы. Але ўдалося знайсці некалькі здымкаў, якія мы ўпусцілі падчас падрыхтоўкі папярэднага артыкула. На сайце nac.gov.pl ёсць два зімовыя здымкі Слоніма фатографа Дзерачынскага. Яны маюць паслядоўную сігнатуру — гэта значыць, былі зроблены ў адзін час. На жаль, дата пазначана толькі прыблізна: 1918 — 1939. Першы здымак відавочна зроблены з пажарнай вежы. У мінулым нумары мы змяшчалі фота гэтага ж раёна, зробленае адтуль жа, толькі падчас Першай сусветнай вайны ці напярэдадні яе.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Слонімскі край, 7 (66) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (66) 2021

Гэты ўнікальны здымак друкуецца ўпершыню. На ім бачым вучняў і настаўнікаў Слонімскай беларускай прагімназіі (была такая навучальная ўстанова). Здымак зроблены ў Слоніме каля сцяны кляштара бернардзінцаў (каля цяперашняга Свята-Троіцкага сабора) у 1942 годзе. Хутчэй за ўсё фатографам быў Язэп Шыманчык. Аднавіць прозвішчы ўсіх вучняў і настаўнікаў, прысутных на фота, ужо немагчыма. Усё ж прайшло амаль 80 гадоў. У згаданай прагімназіі в... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 6 (65) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (65) 2021

У аўторак, 9 кастрычніка 1934 года, у Слонім на аўтамабілі “Пакард” з боку Баранавічаў прыехала амерыканка Луіза Арнэр Бойд (1887 — 1972). Адна з самых багатых жанчын ЗША была вядомай падарожніцай — даследавала Арктыку, Грэнландыю. Дагэтуль невядома, хто ёй распавёў пра Палессе. Ці яна пра яго дзесьці прачытала? У любым разе Бойд захапілася ідэяй там пабываць. У 1934-м падарожніца, як сябра Амерыканскага геаграфічнага таварыства, удзе... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 5 (64) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (64) 2021

Гэты здымак быў зроблены восенню 1945 года ў Баварыі ў лагеры для дзяцей з розных краін Еўропы, якія падчас Другой сусветнай вайны згубіліся ці засталіся без бацькоў. На ім трымае таблічку са сваім імем і прозвішчам Пётр Фабішэўскі. Ён нарадзіўся ў Слоніме 9 красавіка 1930 года ў сям’і Уладзіслава і Станіславы Фабішэўскіх. Якім чынам слонімец трапіў у Германію, невядома. Магчыма, быў вывезены нацыстамі. Фота захавалася ў Мемарыяльным му... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 4 (63) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (63) 2021

15 сакавіка споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, доктара гістарычных навук, прафесара Васіля Іванавіча Мялешкі (1921 — 2004). З ім я шчыра сябраваў. І хоць быў ён на шмат гадоў за мяне старэйшы, але па-зямляцку адносіўся да мяне даволі прыветліва, без ніякай высакамернасці, а з радасцю заўсёды вітаў у сваёй мінскай кватэры, ці падчас нашых сустрэч на роднай Слонімшчыне. Васіль Іванавіч мне шмат дапамагаў, калі я ў яго п... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 3 (62) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

3 (62) 2021

“Я памятаю, нібыта, гэта было ўчора, — успамінае Уршуля Радэк. — Зоська выйшла на лесвіцу перад адміністрацыйным будынкам… Яна сказала: “…Праблемы, якія прывялі да забастоўкі, узніклі не раптоўна, і з гадамі павялічваліся. …Цярпенне чалавечае скончылася, іх трэба вырашаць!”. Так Зося Барткевіч увайшла ў гісторыю. Усе баяліся выступіць адкрыта першым, і тады наперад выйшла яна. Ёй таксама было страшна, але яна перамагла страх. І натхніл... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 2 (61) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

2 (61) 2021

Напачатку ХХ стагоддзя ў нашым горадзе працавала Слонімскае вышэйшае пачатковае вучылішча. Пра гэта сведчыць рэдкі фотаздымак яго выпускнікоў 1915 года, які мы публікуем у гэтым нумары “СК”. У чэрвені 1912-га ў Расійскай імперыі (а Беларусь у той час уваходзіла ў яе склад) замест 3-х і 4-х класных гарадскіх вучылішчаў стварылі вышэйшыя пачатковыя вучылішчы: мужчынскія, жаночыя і змяшаныя. Адно з іх адкрылася ў нашым горадзе — мужчынска... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 1 (60) 2021

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

1 (60) 2021

Знакаміты польскі мастацкі фільм Ежы Гофмана “Знахар” (1982) бачылі многія слонімцы. Падзеі рамана Тадэвуша Даленга-Мастовіча, па якім ён быў зняты, адбываюцца ў міжваеннай Заходняй Беларусі. Таленавіты хірург Рафал Вільчур перажыў асабістую драму і страціў памяць, вандраваў па краіне, стаў вясковым знахарам Антоніем Касібам… Пэўныя паралелі з гэтай гісторыяй прасочваюцца ў падзеях, якія адбыліся на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 13 (59) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

13 (59) 2020

У ліпені 1936 года ў польскамоўнай газеце “Навагрудскі кур’ер” былі некалькі зацемак пра археалагічныя знаходкі ў Слоніме, якія адбыліся падчас пракладкі вадаправода. Іх аўтарам быў асноўны карэспандэнт выдання Віктар Клімкевіч. Ён працаваў чыноўнікам стараства ў Слоніме, быў актыўным краязнаўцам. Клімкевіч апісаў некаторыя знаходкі, а сярод іх — старыя гарадскія ходнікі (тратуар). Першая зацемка з’явілася 10 ліпеня. Клімкевіч пісаў: “Н... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 12 (58) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

12 (58) 2020

Футбольны сезон у Слоніме ў 1935 годзе пачаўся ў сярэдзіне траўня. Напярэдадні яго старту з ініцыятывы мясцовага камітэта дзяржаўнага ведамства па фізкультуры і вайсковай падрыхтоўцы (да яго адносіўся гарадскі стадыён) была арганізавана “міжкамандная камісія”, у якую ўвайшлі прадстаўнікі клубаў, калектываў розных відаў спорту, але найперш футбола. Меркавалася, што яна дапаможа спыніць “самаволю і выбрыкі спартсменаў на стадыёне падчас ... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 11 (57) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

11 (57) 2020

У зборах Дзяржаўнага навукова-даследчага музея архітэктуры імя Шчусева ў Маскве ёсць фотаздымкі, зробленыя на Слонімшчыне ў ХХ стагоддзі. На адным з іх бачым касцёл бернардынцаў (цяперашні Свята-Троіцкі праваслаўны сабор). Пад ім подпіс: “Слонім. Будынак ратушы”. У апісанні аднак згадваецца царква. Памылку, відаць, дапусцілі ў колішнім музеі Акадэміі архітэктуры СССР, адкуль паступіла гэтае фота, створанае ў “1900-1940 гг.”. Яшчэ адзін ... Więcej »