Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 1984
Wydawca: Мастацкая літаратура
Seria wydawnicza: Першая кніга паэта
Wymiary: 86 с., 21 см
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 1984 by Галубовіч Л.
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Уздыхаем, шкадуем, бядуем: пад гарачымі вятрамі часу «сціскаецца», меншае самы старажытны мацярык нашага жыцця — вёска, а мацярык гэты пад наша шкадаванне і ўздыханне зноў і зноў падае знакі сваёй глыбіннай сілы, сваёй жывучасці і трывучасці — жывіць паэзію, нараджае паэтаў. Вось і Леанід Галубовіч падаў свой голас з гэтага мацерыка,— голас адметны, самавіты. Яго слова прынесла адтуль пах свежай баразны, што паруе пад вясновым сонцам, адчуванне глыбіні жыцця, імкненне спасцігнуць тую меру жыццёвых каштоўнасцяў, якую падсвядома ведае народ і разуменне якой дадзена толькі сапраўднаму мастацтву
Autorzy białoruscy: Галубовіч Леанід
Wydawnictwa białoruskie: Мастацкая літаратура
Katalog: Kamunikat.org
Зборнік выбранага Леаніда Галубовіча “Поўня” змяшчае ў сабе найлепшыя вершы аўтара (па яго версіі), напісаныя за трыццаць пяць гадоў, што ўваходзілі ў шэсць яго папярэдніх кніжак, а таксама “зацемкі з левай кішэні” з аднайменнага выдання, якія тычацца літаратурнай творчасці. Зрытмізаваная сэрцам і зарыфмаваная душой зямная філасофія жыцця разлічана на вузкае кола абазнаных прыхільнікаў краснага пісьменства. Więcej »
Гэтая кніжка — плён дванаццацігадовага публічнага маўчання паэта. Столькі часу ён не выступаў з вершамі ў друку, а дзесяць гадоў і ўвогуле іх не пісаў. Усе змешчаныя тут тэксты ёсць пазнакамі водгукаў яго душы на зрухі і праявы нядаўняга часу. Своеасаблівы метафарычны аналіз аўтарам свайго ўнутранага жыцця. Вершы публікуюцца ўпершыню. Więcej »
Леанід Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 года ў вёсцы Вароніна Клецкага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Грыцэвіцкую СШ (1967), Слуцкае ГПТВ-97 (1968), працаваў электрыкам на прадпрыемствах Жабінкі, Слуцка, Клецка і ў родным калгасе. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1971). Скончыў двухгадовыя Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя Горкага ў Маскве (1987-1989). З 1990 года да апошняга часу працаваў на рэдактарам на Бела... Więcej »
„Зацемкі зь левай кішэні" — разважаньні вддомага беларускага літаратара пра сябе, пра жыцьцё, пра творчасьць. Гэта й назіраньні з жыцьця менскага літараіурнага юла, у якіх багата якія вядомыя постаці выступаюць часам у нечаканым сьвятле. Кніга прызначана ўсім, хто цікавіцца сучаснай беларускай літаратурай і сталічнай культурнай сытуацыяй. Więcej »
На пачатку 80-х гадоў Леанід Галубовіч ярка дэбютаваў у нашай паэзіі кнігаю «Таемнасць агню». З таго часу паэт выдаў некалькі зборнікаў, i ўсе яны трапілі ў чытацкае поле ўвагі. Паэзія Л. Галубовіча вылучаецца сваёй вобразнай жывасцю, натуральным гучаннем, высокім узроўнем пісьма. Лепшыя творы паэта годна працягваюць традыцыі нашай класічнай паэзіі. Więcej »
Кнігу склалі лепшыя вершы з ранейшых зборнікаў паэта, якія былі прыхільна сустрэты і набылі шырокі розгалас у асяродку аматараў паэзіі. Więcej »
«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з'явай у беларускай паэзіі i ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Więcej »
«Споведзь бяссоннай душы» — новая кніга паэзіі Леаніда Галубовіча, чый першы зборнік стаў з’явай у беларускай паэзіі і ўмомант разышоўся. У новай кнізе Леанід Галубовіч верны сваёй асноўнай тэме — пранікненню ў людскую душу, у якой змяшчаецца ўвесь сусвет. Веданне жыцця вёскі, чалавека ў спалучэнні з высокім майстэрствам даюць добры плён. Самабытны талент Леаніда Галубовіча развіваецца, набірае сілу. Więcej »