Масквін Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Масквін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Зюскiнд Патрык, Басэтля

Басэтля

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Tytuł oryginału: Der Kontrabaß

Tłumacz: Сёмуха Васіль

Kategoria: Literatura piękna; Przekłady

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

Гэта я. Альбо нават, можа, мы. Калегі і я. Дзяржаўны аркестр. Другая Брамса -- гэта вам не абы што. У Другой нас было шасцёра. Сярэдні склад. А ўсяго нас восем. Часам згаджаюць яшчэ сяго-таго, да дзесяці. Аднаго разу нават было дванаццаць, гэта моц, каб вы ведалі, вялікая моц. Дванаццаць басэтляў, калі яны ўрэжуць, кажу тэарэтычна, вы не заглушыце іх цэлым аркестрам. Нават чыста фізічна. Тады астатнія могуць пакавацца. Без нас сапраўды нічога не склеіцца. У каго хоч спытайцеся. Кожны музыкант скажа вам і не заікнецца, што любы аркестр, калі трэба, можа абысціся без дырыжора, але толькі не без басэтлі. Сотні гадоў аркестры ігралі без дырыжора -- і як жа ігралі! А дырыжор, калі залезці ў гісторыю музыкі, -- гэта завядзёнка новага часу. Дзевятнаццатага стагоддзя. І я нават магу вам пабажыцца, што мы, у дзяржаўным аркестры, часам іграем, зусім не гледзячы на дырыжора. Альбо гледзячы паўз яго. Бывае, іграем аж так не зважаючы, што ён ужо і сам на гэта не зважае. Хай сабе махае рукамі там наперадзе, як яму хочацца, а мы граем, як хочацца нам. Вядома, не з ГМД -- гэта мы так называем нашага галоўнага музычнага дырэктара. А з дырыжорамі-гастралёрамі -- заўсёды, як хочам так і граем. Гэта наша самая таемная і векавітая асалода, абы з кім ёю не падзелішся, а з вамі... калі ж гэта я вам так, дзеля рацыі сказаўшы... (фрагмэнт)

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся аповесьць

Warto przeczytać:

Зюскiнд Патрык, Парфума

Парфума

Гiсторыя аднаго забойцы

Зюскiнд Патрык

Patryk Suskind, Pachnidło Historia pewnego mordercy Patryk Suskind urodził się 26marca 1949 roku w rodzinie publicysty w niewielkim zachodnioniemieckim miasteczku Ambach nad jeziorem Szternberk. Tu uczył się w szkole podstawowej i gimnazjum, otrzymał wykształcenie muzyczne i podjął próby pisarskie. Później, w latach 1968 – 1974, Suskind studiuje na uniwersytecie w Monachium i Aix-en-Provence historię średniowieczną i nowożytną. Mie... Więcej »


Зюскiнд Патрык, Двубой

Двубой

Аповесьць

Зюскiнд Патрык

Аднаго разу ў жніўні, адвячоркам, калі ўжо большасць людзей пакінула Люксембургскі сад, у павільёне яго паўночнай часткі за шахматнай дошкай яшчэ сядзелі двое, за партыяй якіх з такой напружанай увагай сачылі дзесяткі два гледачоў, што, хоць ужо і блізілася гадзіна аперытыву, ніхто і не думаў сыходзіць з поля бою, пакуль не будзе вырашаны лёс супроцьстаяння. Цікавасць гурту гледачоў прыкаваў да сябе чарнявы бледнатвары малады чалавек з ... Więcej »