Клімковіч Максім

Нарадзіўся ў сям’і пісьменьніка. Дзед Максіма — Міхась Клімковіч быў старшынём Саюзу пісьменьнікаў БССР і аўтарам словаў Дзяржаўнага гімну Беларусі. Бацька Максіма Клімковіча — Алесь Махнач.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў геадэзістам, начальнікам участка на будаўніцтве аўтамабільных дарог.

Зьяўляецца аўтарам п’ес «Віта Брэвіс, ці Нагавіцы Сьвятога Георгія», «Вольная сцэна», «Чорны квадрат» (у суаўтарстве зь Міраславам Адамчыкам), дэтэктыўных аповесьцяў і раманаў «Сцэнар сьмерці», «Карона Вітаўта Вялікага», «Люстраная фіранка», кінараману-фарсу «Янкі, альбо Астатні наезд на Літве» (у суаўтарстве з Уладзіславам Ахроменкам), таксама апавяданьняў. У 2008 годзе ў часопісе «Маладосьць» друкаваўся прыгодніцкі раман Уладзімера Сьцяпана ў суаўтарстве з Максімам Клімковічам «Цень анёла».

Таксама піша па-расейску для расейскага чытача: у Расеі выдадзеныя больш за 80 ягоных кніг, якімі пераважна зьяўляліся трылеры і сцэнары.

Крыніца:www.be-x-old.wikipedia.org

 

Клімковіч Максім :: Publikacje

pdf
epub
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша

апокрыф-правакацыя

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Гісторыі, як навукі, ніколі не існавала, не існуе і існаваць не можа. Гэта бясспрэчна і відавочна. Вывучэнне далёкай і не вельмі далёкай мінуўшчыны пачынаецца з першакрыніцаў. Калі першакрыніца адна, аніякіх праблемаў у даследніка не ўзнікае. Гісторыку нічога не застаецца, як даверліва пераказваць напісанае папярэднікам і не думаць, кім той быў: праўдзівым сведкам падзеяў ці іх зламысным фальсіфікатарам. Праблемы пачынаюцца, калі ... Więcej »


pdf
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Русалка Камсамольскага возера

Русалка Камсамольскага возера

Фарс у двух актах

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Падзеі адбываюцца ў нашы часы на ўзбярэжжы Камсамольскага возера горада Мінска, а таксама ў яго акваторыі і на яго дне. Więcej »


pdf
epub
Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім, Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

Янкі, альбо Астатні наезд на Літве

кінараман-фарс

Ахроменка Уладзіслаў, Клімковіч Максім

Мудзілы, хаблы, асаднікі, жандары, паліцыянты, вайскоўцы Войска Польскага, Чырвонай Арміі і Вермахта, агенты Дэфензівы, Гестапа і НКВД, палітвязні, чыкагскія копы і гангстэры, асобы славянскай, цыганскай, караімскай, італьянскай ды жыдоўскай нацыянальнасцяў, бадзяжная цыркавая трупа, музыкі опернага тэатра “Ля Скала”, кіназдымачная група з Галівуду, жывёлы гарадзенскага заапарка, журавы, вароны, перапёлачкі, парсючкі, куркі ды іншыя пра... Więcej »


pdf
Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім), Здані і пачвары Беларусі

Здані і пачвары Беларусі

Францішак Хлус (Ахроменка Уладзіслаў), Марцін Юр (Клімковіч Максім)

«Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартава... Więcej »


pdf
epub
Клімковіч Максім, Мяжа па даляглядзе

Мяжа па даляглядзе

Аповесці, дэтэктыўны раман

Клімковіч Максім

Першая кніжка маладога празаіка Максіма Клімковіча вабіць чытача незвычайнасцю мастацкай формы, загадкавасцю ўчынкаў герояў. Яна напісана у традыцыях авантурна-прыгодніцкага жанру эпохі сярэдневякоўя, дзе шмат містыкі, жахаў, інтрыг, трагічных завязак і развязак, усплёскаў рамантычнага кахання. Асобна вылучаецца дэтэктыўны раман «Сцэнарый смерці», дзе праглядваецца сучаснасць, аднак і тут аўтар не мяняе сваёй манеры пісаць «пад старадаў... Więcej »


pdf
epub
Паркан

Паркан

Зборнік апавяданняў

Зборнік складзены з апавяданняў здольных маладых літаратараў — Адама Глобуса, Максіма Клімковіча, Уладзіміра Сцяпана, Міраслава Шайбака. Запрашаем чытачоў сваёю ўвагаю падтрымаць новае пакаленне творчай моладзі. Więcej »


pdf
Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Tomik „Tutejszyja” prezentuje twórczość członków tak samo nazwanego stowarzyszenia młodych literatów-nonkonformistów. Stowarzyszenie „Tutejszyja” było założone w 1987 roku i przez kilka lat łączyło ponad sześć dziesiątek literatów z całej Białorusi. Było to nie tylko i nie tyle literackie, ile społeczno–polityczne stowarzyszenie. Jeśli mówić o literaturze, to badacz rodzimego procesu literackiego Maksim Szczur wśród głównych zasług „... Więcej »»


pdf
Дзеяслоў, 93

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

93

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 78

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

78

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 49

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

49

Паэзія * Генадзь Бураўкін. Зорка вечаровая. Вершы * Аксана Данільчык. Нанова вучуся хадзіць. Вершы * Сяргей Балахонаў. Перламутравае порна... Вершы * Юрась Шамецька. Атаўскага неба палёт. Вершы * Віктар Вабішчэвіч. Паратунак знаходжу я ў слове. Вершы * * Проза * Людміла Рублеўская. Сутарэнні Ромула. Раман. (Заканчэнне) * Анатоль Івашчанка. Плошча Перамогі. Тры аповеды * Алесь Тарановіч. Бабіна лета. Паэма Берліну * Рыгор Сітніца. Ой, х... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia