Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2006
Wydawca: Лімарыус
Wymiary: 72 с.: іл.
ISBN: 985-6740-73-8
Kategoria: Kultura; Literatura piękna; Wiedza o literaturze
Copyright © 2006 by Аляксандр Фядута, Г. I. Мацур - афармленне
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [3872]
Вялікая паэзія творыцца ў часы пераменаў. Перамены сканчаюцца, і надыходзіць час прозы. Нібыта ціха ўсё ў Беларусі ў 2006 годзе, нішто не паказвае на рэвалюцыю. Нішто, апрача паэзіі. “Паэзія пакінула мяне”, — напісаў у канцы 90-х Адам Глёбус. Паэзія вярнулася да нас. Да Глёбуса, які напісаў: “Мы вызвалім цябе або загінем / Мы назаўсёды застанемся тут”. Да аўтара гэтай кнігі. Аляксандар Фядута, вядомы перадусім як яркі палітычны пісьменьнік, ня проста знаўца палітычных салёнаў, але надзелены глыбокім палітычным мысьленьнем, зусім нечакана для прыхільнікаў свайго пяра распачаў гэты цыкл нарысаў пра сучасных беларускіх паэтаў. Гэта здарылася неўзабаве пасьля сьмерці Анатоля Сыса, і здаецца, адным з штуршкоў да яго напісаньня стаўся той адыход, тая ўбогая паніхіда ў халоднай бібліятэчнай падсобцы Дому літаратара ў імжысты дзень 9 мая 2005 году. (фрагмент)