![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2005
Wydawca: Беларусь
ISBN: 985-01-0557-7
Kategoria: Ekologia; Etnografia; Historia; Kultura; Geografia
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [3828]
Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і прыроды?! А калі дадаць яшчэ і ружова-чырвоныя фарбы, якімі малюе ранішняе ці вечаровае сонца?! Зімовая Беларусь — нібы казачная! Асабліва ўрачыстымі і святочнымі выглядаюць пушчы, бярозавыя ўзгоркі і нават звычайныя прысады абапал дарог. Ягады рабін і шып-шыны на снезе — нібы згубленыя чырвоныя каралі. Старэйшым і малечы даспадобы маразы і добры снег. 3 дзяцінства памятаю вялізныя, да самых вокнаў, сумёты. 3 тае пары — у захапленні ад зімы, зачараваны яе мастацтвам.
Katalog: BTH
Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх продкаў. Бо заўсёды адчуваў кроўную роднасць з ёю. I кожнае далёкае ці блізкае падарожжа падмацоўвалася гэтым духоўным стрыжнем, які дап... Więcej »