![]() |
![]() |
Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2001
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2001 by Васіль Быкаў
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Падрыхтаванае на падставе: Васіль Быкаў, Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 2, Аповесьці, апавяданьні. — Мінск: Саюз беларускіх пісьменнікаў, 2005. — 624 с., ISBN 5-9691-0074-9
Выбраўшыся са змрочных, воглых на ранку лесавых нетраў, дзе яны праблукалі палову начы, Гусакоў апынуўся на краі жытняга поля і аж уздыхнуў з палёгкай – тут хоць стала відаць. Наперадзе, над прысмужанай сцяной суседняга лесу, паўзло ўгару зырка-агнянае кола летняга сонца. Промняў ад яго яшчэ не было ў чыстым пагодным небе, якое шырока залілося над лесам ранішняй чырванню і хутка святлела. Святлела і ў полі, дзе жытнёвыя нівы-палоскі чаргаваліся з ячменнымі, пшанічнымі, а то і бульбянымі ніўкамі. Зусім як колісь у аднаасобніцкай Заходняй Беларусі, дзе Гусакоў бліз году служыў у пагранкамендатуры. Але тут не заходняя, тут павінна быць усходняя, тут тыя ніўкі даўно павінны быць пераараныя трактарамі, а зямля абагульненая ў калгасы. Другі раз за сённяшнюю ноч яго агарнула трывога: а ці туды яны трапілі? Першы раз ён затрывожыўся, калі на вялізным скошаным лузе, дзе яны прызямліліся на парашутах, іх ніхто не спаткаў, ніякага партызанскага дазору там не было. Праўда, не было і нямецкай засады. У глухой цемры яны паспелі сабраць свае надзімастыя парашуты і пасля трохі завалтузіліся ў балацявіне, пакуль патапілі іх пад лазовым кустоўем. Добра намоклі прытым, ён набраў у боты вады, а ягоны памагаты Агрызкаў аж да пояса ўваліўся ў багну. Зрэшты, тое – бяда не вялікая, дзень абяцаў быць пагодны – высахнуць. (фрагмэент)
Autorzy białoruscy: Быкаў Васіль
Katalog: Kamunikat.org
Упершыню аповесці «Мёртвым не баліць» і «Ліквідацыі» былі выдадзены без цэнзурных купюр ужо пасля смерці аўтара — у 2014-м. Чакалася, што ад гэтага часу быкаўскія творы будуць публікавацца выключна ў такой непадуладнай цэнзуры рэдакцыі. Аднак гэтыя спадзяванні аказаліся марнымі — Быкава ўсё адно друкавалі і друкуюць з праўкамі і купюрамі. А гэтая кніга, якуя ў студзені выйшла ў Беластоку, усяго толькі другое непадцэнзурнае выданне. Выпа... Więcej »
Гэтым выданьнем Фонд Kamunikat.org. далучаецца да сьвяткаваньня 100-годдзя Васіля Быкава. У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзьве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесьці “Бліндаж” і “Афганец”. Першая прэзентацыя кнігі ў дзень народзінаў Васіля Быкава19 чэрвеня 2024 году ў Беластоку падчас вечарыны ў кавярні Фама. Więcej »
У тую вясну мне здорава не пашэнціла – прастудзіўся ў камандзіроўцы, як на ветраным прыпынку чакаў аўтобуса, і захварэў на запаленьне лёгкіх. Два тыдні праляжаў у больніцы, а як выпісаўся, яшчэ колькі часу ня мог давесьці да ладу здароўе, і наш мясцком, зважаючы на маю хваробу, выбіў у аблсаўпрофе пуцёўку ў адзін з менскіх беларускіх санаторыяў. Зрэшты, лепшым ён хіба лічыўся ў бюракратычных колах, асаблівага там не было нічога. Апроч ... Więcej »
У першую кнігу дзясятага тома Поўнага збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава ўвайшла публіцыстыка розных гадоў. У выданні прадстаўлены: аўтабіяграфічныя дыялогі з Алесем Адамовічам (1985, 2001), артыкулы, эсэ, прадмовы, інтэрв'ю, гутаркі, аўтабіяграфіі, выступленні (1975--1980). Каментары да гэтага тома ўкладзеныя Сяргеем Шапранам. Нагадаем, што першы ў гісторыі Поўны збор твораў Васіля Быкава ў 14-ці тамах запачаткав... Więcej »
Гэты твор Васіля Быкава першы раз з'явіўся ў друку ў 1965 годзе. Некалькі разоў аповесць “рэзалі” савецкія цэнзары, разам з гэтым высокія чыноўнікі з ЦК КПCС і КДБ пачалі кампанію шальмавання аўтара ды яго твора. Прычынай да гэтага стала “отображение событий Великой Отечественной войны с неверных идейных позиций”. Амаль 20 год твор быў забаронены для друку. Потым Быкаў неаднойчы шкадаваў аб тым, што стала з яго аповесцю — і быў упэўнены... Więcej »
У гэтым выданні хрэстаматыйная аповесць Васіля Быкава ўпершыню друкуецца з узнаўленнем усіх купюр, без цэнзуры. Другая частка кнігі апавядае пра гісторыю стварэння, публікацыі і крытыкі аповесці; у “Каментарыях” разглядаюцца тэксталагічныя разыходжанні паміж рознымі публікацыямі твора. Дасьледчык творчасьці Васіля Быкава Сяргей Шапран узнаўляў скалечаныя савецкай цэнзурай творы паводле першапачатковага аўтарскага варыянту, які знайшоў у... Więcej »
Кнігу Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава склалі творы, напісаныя ў апошнія гады жыцця, якія выйшлі ўпершыню асобным выданнем у 2004 годзе. На адным з перадвыбарчых сходаў наважыўся. Калі з залы папыталіся, чаму дэмакратаў не падтрымліваюць гэтак дружна, як камуністаў, сказаў: бо так інструктуюць спэцорганы. Праз сваіх сэксотаў. Думаў: зараз будуць аплядысмэнты, бо хто ж таго ня ведае, хіба ніхто не гаворыць. Але бачу: позіркі ... Więcej »
Кнігу народнага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003) складаюць аповесці і апавяданні, напісаныя ў розныя гады. Więcej »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924–2003). Дзявяты том склалі кінасцэнарыі 1962–1994 гг.: «Третья ракета», «Альпийская баллада», «Западня» (кінасцэнарый Л. Мартынюка, пры ўдзеле В. Быкава), «Двое в ночи», «Волчья стая», «Долгие версты войны», «Ушедшие в вечность (Обелиск)» (кінасцэнарый В. Быкава, Р. Віктарава), «Его батальон» (кінасцэнарый В. Быкава, пры ўдзеле А. Карпава), «На Ч... Więcej »
Васіль Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 году ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Навучаўся на скульптурным аддзяленьні Віцебскай мастацкай вучэльні. Скончыў Саратаўскую пяхотную вучэльню. У 1942 годзе будучы пісьменьнік уступіў у шэрагі Чырвонай Арміі. Ваяваў на Другім і Трэцім Украінскіх франтах, прайшоў па тэрыторыі Румыніі, Баўгарыі, Вэнгрыі, Югаславіі, Аўстрыі, двойчы быў паранены. Więcej »