Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2013
Redaktor: Луба Віталь
Wydawca: Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
Wydawnictwo/ drukarnia: Agencja Wydawnicza EkoPress
ISBN: 978-83-937536-0-4
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2013 by Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); MiOKB — biblioteka Muzeum i Ośrodka Kultury Białoruskiej w Hajnówce, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [4047], [4048]; MiOKB — [11317]
Informacje uzupełniające: Выданне кнігі было магчымым дзякуючы прыватным фінансавым ахвяраванням.
Юрка Геніюш нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва Ваўкавыскага павета ў сям'і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, бацькі Юркі эмігравалі ў Чэхаславакію, у Прагу. Там прамінула яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў. Яго маці, якую ён перажыў толькі на два гады, – выдатная паэтка Беларусі Ларыса Геніюш. Дэбютаваў на старонках „Нівы” 20 кастрычніка 1963 года апавяданнем „Прыкметы”. Праз два гады ў альманаху „Белавежа” змясціў кароткую падборку сваёй прозы: „Як знайсці хулігана?”, „Ой ты, доля мая”, „З апавяданняў старога сабакі Тарзана” і „Як мы арганізаваліся”. Першай значнай на творчым шляху кніжкай стаў „Зборнік сцэнічных твораў”, выдадзены ў 1976 годзе Беларускім грамадска-культурным таварыствам. У альманаху літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозе, у прысвечаным выпускнікам Бельскага беларускага ліцэя „Смыком па сэрцы”, у „Запавеце”, „Чорным па белым”, „Сейбіце”. У „Запавеце” пісаў: „На добры лёс дзяцей. На тое, каб і мне ў свой час зямелька родная цяжарам не была. На тое, каб калісь сваім прылегчы з вамі”. Як кожны сапраўдны паэт, ён хварэў за будучыню роднага слова! Пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы „Спачатку было толькі Слова...” (Беласток 1981). Пасля смерці выйшлі кнігі „Да свету” – у зборніку „Маці і сын” (Беласток 1992) і „З маёй званіцы” (Беласток 1993). (З артыкула Сакрата Яновіча)
Autorzy białoruscy: Геніюш Юрка
Wydawnictwa białoruskie: Kamunikat.org
Katalog: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор
Успамінаючы драматычную смерць Юркі (20 лістапада 1985 года), прыходзіць на думку і такая канстатацыя: яго загубіў нядобры час! Будычы па сваёй натуры паэтам, ён балюча перажываў бясслаўную эпоху, прытым нажыўшы сабе ворагаў сярод грубаскурных здаволенцаў і наменклатурных паноў. Як кожны пісьменнік, дабіваўся друкавання, што было такому заняткам на тую пару вычарпальным. Выхаваныўстараеўрапейскай Празе і маючы бацькоў патомных інтэліген... Więcej »