Miejsce wydania: Мінск
Data wydania: 2012
Redaktor: Гардзіенка Наталля
Wydawca: Лімарыус
Seria wydawnicza: Беларуская мемуарная бібліятэка
Wymiary: 200 с., іл., 17 см
ISBN: 978-985-6968-19-1
Kategoria: Historia; Pamiętniki
Copyright © 2012 by Стагановіч М.
Księgozbiór: BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [2727]
Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч напісала ўжо на эміграцыі на просьбу дачкі “распавесці як раней было ў Беларусі”. Таму гэты аповед пачынаецца з працяглай сямейнай гісторыі са згадкамі шматлікіх сваякоў, мае шмат дэталяў з побытавага жыцця, цікавых штодзённых дробязяў. Храналагічна ўспаміны ахопліваюць час ад канца ХІХ ст. да 1917 г. Тут акрамя апісанняў нацыянальнай традыцыйнай абраднасці ёсць згадкі, прыкладам, пра навучанне на прафесійных курсах у Менску, а таксама аповед пра бежанства ў Смаленшчыну ў часы першай сусветнай вайны. Марыя цікава параўноўвае сялянскі побыт у вёсцы Ельнінскага павету з побытам на роднай Наваградчыне, дзе яе бацька быў упраўляюшчым у маёнтках графа Храптовіча-Буценева. Дадаткам да ўспамінаў выступаюць запісы народных песень, нацыянальных страваў ды лекавых якасцяў розных зёлак, што Марыя памятала ад сваёй маці. Кніга ілюстраваная фотаздымкамі з сямейнага архіву ды суправаджаецца якаснымі каментарамі.
Wydawnictwa białoruskie: Лімарыус
Katalog: BTH | Прыватны кнігазбор
Chwiedar Niuńka, Wspomnienia Chwiedar Niuńka jest przewodniczącym Towarzystwa Kultury Białoruskiej na Litwie. We “Wspomnieniach” opowiada o całym swoim życiu, o działalności społecznej. Autor przedstawia wydarzenia historyczne, które wywarły wpływ na takie, a nie inne decyzje, wywołały różne niepokoje, przeżycia, kłopoty. Wyjaśnia, dlaczego niektóre życiowe sprawy potoczyły się tak, a nie inaczej. Autor mieszka teraz w Wilnie. Urodzi... Więcej »
«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера дапамагаюць Юліяне Мэнке і Івану Луцкевічу прайсьці праз усе нягоды часу і захаваць у сваіх душах сьвятло, дабрыню і чалавечую годнасьць. Więcej »