![]() |
![]() |
Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2000
Выдавец: Выдавецтва Jusida
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура
Copyright © 2000 by Хведар Нюнька
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве
Хведар Нюнька - старшыня Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Выданне "Мае ўспаміны" распавядае не толькі пра грамадскую дзейнасць самога аўтара. Перад намі выданне мемуарнага характару, дзе аўтар апісвае практычна ўсё сваё жыццё. Гістарычныя падзеі апісаныя аўтарам, дапаўняюць і тлумачаць жыццёвыя хваляванні, перажыванні, дасягненні, клопаты. Тлумачаць чаму ў жыцці адбылося менавіта так, а не інакш. Аўтар, зараз жывучы ў Вільні, нарадзіўся на Гарадзеншчыне, перажыў нямецка-савецкую вайну. Яшчэ падчас вайны 1941-1945 гг., каб захаваць жыццё, сям'я Хведара вымушана была з'ехаць у Вільню. Менавіта тут малады Хведар Нюнька пачаў свядома асазнаваць сябе беларусам, набыў нацыянальную тоеснасць. Непасрэдную грамадскую дзейнасць Хведар пачаў на пачатку 1990 г. Варта адзначыць, што быў адным з аднаўляльнікаў "Нашае Нівы". Наогул выданне сведчыць пра сціпласць асобы, бо ў значнай ступені чытач даведаецца не столькі пра Хведар, колькі пра гістарычныя падзеі, перажытыя аўтарам, а таксама пра Таварыства Беларускай Культуры ў Літве. Кніжка разлічана на шырокае кола чытачоў. (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Нюнька Хведар
Каталёг: Kamunikat.org
Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Болей »
«Мае ўспаміны» — гэта гісторыя ахвярнага каханьня набожнай жанчыны і безнадзейна хворага мужчыны. Яна — дачка віленскага купца немца, ён — беларускі палітык і антыквар. На фоне іх узаемаадносінаў — старажытная Вільня, першая сусьветная пайма. мары пра незалежную краіну Беларусь. Каханьне і шчырая вера дапамагаюць Юліяне Мэнке і Івану Луцкевічу прайсьці праз усе нягоды часу і захаваць у сваіх душах сьвятло, дабрыню і чалавечую годнасьць. Болей »