Data wydania: 2001
Opracowanie graficzne: Аніська У. М.
Wydawca: Юнацтва
Wymiary: 350с.
ISBN: 985-05-0430-7
Kategoria: Literatura piękna
Copyright © 2001 by Іван Шамякін
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
UKD: 882.6-93
У кнігу народнага пісьменніка Івана Шамякіна ўвайшлі новыя творы: аўтабіяграфічная аповесць «Слаўся, Марыя!», прысвечаная жонцы; «Губернатар», галоўнымі героямі якой з'яўляюцца сам губернатар і яго памочнік-пралаза, што змог арганіза ваць яму і выбары, і «каханне», і яго ж забойства; «Пошукі прытулку» — пра пажылога чалавека, яко му не было дзе прытуліцца на старасці гадоў; «У засе ні палаца» — пра сучаснага бізнесмена, і «Абмен» — пра цікавыя жыццёвыя калізіі закаханых.
Autorzy białoruscy: Шамякін Іван
Wydawnictwa białoruskie: Юнацтва
Katalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
У пенталогіі «Трывожнае шчасце» народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін на аснове ўласна перажытага паказаў лёс усяго пакалення, якое прайшло праз цяжкія выпрабаванні вайны і ў нялёгкіх пасляваенных умовах аднаўляла родны край. Więcej »
Аксён Пракопавіч сядзеў на кухні i паглыблена чытаў кнігу на нямецкай мове з мноствам матэматычных формул. Не, не проста чытаў, як раман, a ўдумліва вывучаў, рашаў задачы, выпісваў ix у агульны сшытак. Час ад часу ў захапленні цмокаў языком, зрэдку хмурыўся, яўна дакараючы ці то аўтараў, ці то сябе, што не дайшоў да такога. Не лічыў, што ён авалодаў усімі таямніцамі навукі навук — вышэйшай матэматыкі — яны ж невычарпальныя. Нямала адкры... Więcej »
Дзве «Волгі» імчалі па вузкай шашы, што разразала густы лес. У святле фар гонкія сосны выглядалі фантастычна-казачнымі: густабронзавыя ствалы, серабрыстая, як запарошаная інеем, ігліца галін у недасягальнай вышыні. А там, куды фары не закідвалі снапы святла, вісела цяжкае чорнае пакрывала жнівеньскай ночы. Зоркі можна было ўбачыць, глянуўшы ўбок, у вузкія прагаліны паміж дрэвамі. Пад імі ўнізе, вырываючыся з святла, цемра застывала, бы ... Więcej »
У паходзе за пакупкамі яны заўсёды спрачаліся. Дарога ў дальні ад ix дома магазін, «чалавечы», як называла яго Галіна Пракопаўна, ішла міма шыкоўнага прыватнага супермаркета. Але сама Галіна ніколі не заходзіла туды. Адно расстройства — ад таго, што там прадавалі i чаго яна не магла купіць: мала ў кішэні месцілася грошай. Можна, канечне, спусціць адразу дзве пенсіі, парадаваць страўнікі. А пасля? Лажыся i памірай? Але паміраць яшчэ рана... Więcej »
Прачнуўся Ігнат Андрэевіч як пасля глыбокага наркозу. Не адразу выходзіў з небыцця. Ранкам ён чуў за сцяной галасы сына i нявесткі. Глухія галасы. Яны на нейкае імгненне разбудзілі яго, i тут жа ён зноў заснуў i не чуў, як Андрэй адыходзіў на працу. Сын усё ўмеў рабіць ціха i непрыкметна. Прафесія навучыла ці што? Следчы пракуратуры. Такой жа бясшумнай была i Паліна, нявестка, выкладчыца універсітэта. Яна ні разу не разбудзіла яго ні та... Więcej »
Пасля таго ўжо, як я праводзіў у апошні шлях маю незабыўную Машу, жонку i найлепшага сябра, я прачытаў у Буніна, здаецца, у «Деревне», герой чытае ў свяшчэннай кнізе (няма, аднак, зноскі, з якога гэта Евангелля ці апостальскага паслання): «Плачу и рыдаю, егда помышляю смерть и вижу в гробе лежащую по образу божию созданную нашу красоту, безобразную, безгласную, не имеющую вида...» Уразіла моцна, але згадзіцца, што ў труне ляжала безобра... Więcej »
"Мяркуючы па ўспамінах маці, мне ішоў чацвёрты год. Я цяжка перахварэў на адзёр. Калі ачуняў, мяне выпусцілі з хаты ў двор. Стаяла снежная зіма, здаецца, што ў маленстве ўсе зімы былі снежныя. Дзень быў сонечны. Снег іскрыўся, сляпіў вочы. I ўвесь свет пасля хваробы ўяўляўся абноўленым, прыгажэйшым. Біліся вераб'і за крошкі хлеба на сметніку. На галінах вішні ў гародзе весела цівількалі сініцы. Усё цікава. Але чым заняцца малому?" Więcej »
Сакратар райкома камсамола Уладлен Супец паставіў сабе за мэту стаць пісьменнікам. Да літаратуры яго цягнула даўно, яшчэ ў школе сачыняў вершыкі, штук пяць надрукаваў у піянерскіх газетах. Але бацька i маці пагасілі мастацкі агеньчык: прымусілі паступіць на факультэт эканомікі. Не таму што хацелі, каб сын стаў слынным эканамістам. Не. Рыхтавалі сыну іншую кар'еру. Ульян Супец спаў i бачыў на сваім месцы кіраўніка справамі высокага каміт... Więcej »
Прэзідэнт дзвюх фірм — «Амон» i «Бамонд» — Георгій Галаван асвяшчаў свой катэдж. Не адзін дом — дзве пабудовы, якія зацьмілі ўвесь вялікі дачны пасёлак. Стаялі тут гадоў трыццаць дзве нядрэнныя па тым часе дачы — адна цагляная, другая драўляная. Жылі два браты Левіны з вялікімі сем'ямі. Выраслі дзеці i паехалі шукаць шчасця: адны ў «зямлю абетаваную», другія — за акіян. Маладыя павезлі бацькоў, ветэранаў вайны. Абедзве дачы купіў нікому... Więcej »
У гэтым лесе прайшла частка майго маленства i юнацтва, хоць юнацтва дзялілася паміж лесам i горадам, дзе я вучыўся. Лес цягнуў на выхадныя. А можа, не лес? Студэнцкі голад гнаў у бацькоўскі дом, каб захапіць там кавалак сала, галку масла i пяцёрку — дзесятку рублёў. Не, любіў я лес i незвычайную любоў захаваў на ўсё жыццё. Менавіта да гэтага майго лесу. Недарэмна i ў сівую старасць часам наведваюся туды за трыста з гакам вёрст: паслухац... Więcej »