Барысік Таццяна

Таццяна Барысік нарадзілася 18.08.1977 у Магілёве.

Дзяцінства і маладосць прайшлі паміж Магілёвам і вёскай Круглоніва на Бабруйшчыне.

У 1999 годзе скончыла факультэт дашкольнага выхавання Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова атрымаўшы спецыяльнасці метадыста дашкольнага выхавання, сацыяльнага педагога.

Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў.

Вершы, фельетоны, нарысы, зацемкі і апавяданні друкаваліся ўчасопісах: “Першацвет”, “ARCHE”,”Наша гісторыя”, “Верасень”, газетах:”Наша ніва”, “Навінкі”,”Рабочы Бабруйска” “ЛІМ”, літаратурным альманаху “Брама”, калектыўным зборніку “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю”(2007), гучалі ў эфіры “Радыё Свабода”.

Аўтарка нізкі самвыдатаўскага вершаванага зборніка “Гаркну ў бліскучы мацюгальнік” ( Асіповічы 2003), кнігі прозы “Жанчына і леапард”( Мінск2014). Уваходзіла ў сябры СБП. Лаўрэатка 2-й літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца (2015).

З’яўляецца лаўрэатам другой прэміі Ежы Гедройца 2015 г.

 

Барысік Таццяна :: Выданьні

pdf
Барысік Таццяна, Жанчына і леапард

Жанчына і леапард

Барысік Таццяна

Большасць сюжэтаў апавяданняў кнігі «Жанчына і леапард» — непрыдуманыя гісторыі з нашага паўсядзённага жыцця. Беларуская правінцыя на мяжы тысячагоддзяў: яе клопаты, радасці, боль, скруха, старэчая бездапаможнасць і дзіцячая непасрэднасць — уся гама пачуццяў і ўсе колеры блізкага вясковага неба ўважлівымі вачыма маладой пісьменніцы. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (173) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (173) 2021

На сустрэчы з чытачамі, якая праходзіла ў мінскім Доме літаратараў, Васіль Быкаў атрымаў стандартнае пытанне: «Хто з сучасных пісьменнікаў вам блізкі?». Зазвычай у адказе пісьменнік пералічвае сяброў і раўналеткаў, з якімі разам прыходзіў у літаратуру і поруч ідзе па жыцці. Быкаў зрабіў інакш, сказаўшы, што на ягоны розум сапраўдны пісьменнік падобны не на дрэва ў густым лесе, а на велічны дуб, які самотна стаіць пасярод голага поля. Ка... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 7 (167) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

7 (167) 2020

На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дз... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 9 (157) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (157) 2019

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах. Нацыянальная ідэя, якую ўсе нібыта шукаюць, гэта пра дзве рэчы, і гэтыя рэчы адрозныя: адкуль прыйшлі і куды ідзем. Але «адкуль прыйш... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (134) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (134) 2017

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла прэзентацыя кнігі «…Натуральны, як лінія небасхілу». Леанід Дранько- Майсюк выступіў як аўтар-дакументаліст, напісаўшы «архіўную аповесць» пра маладога Максіма Танка. Уласна, словы самога Максіма Танка і сталі назвай для прэзентаванага выдання. Так ён сказаў пра сябе самога, калі выйшаў на вуліцы Вільні з турмы. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 12 (100) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

12 (100) 2014

Паважаны Чытач! Перад Табою — незвычайны нумар «Літаратурнай Беларусі». Незвычайны, як і ўсё перадкаляднае, пераднавагодняе. А яшчэ (так супала!), што і юбілейнае. Гэта — соты нумар нашага выдання, якое нарадзілася на свет напрыканцы 2006-га і ўступае ў свой дзевяцігадовы ўзрост. У юбілейным нумары — як даніна памяці — сабраныя тэксты тых нашых знакамітых аўтараў (і матэрыялы пра іх), якія цяпер назаўсёдна ў калядных нябёсах: Рыгор Бара... Болей »