Miejsce wydania: Беласток
Data wydania: 2011-10-09
Redaktor: Жук Натальля
Wydawca: Беларускае Радыё Рацыя
Seria wydawnicza: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
Kategoria: Audycje radiowe
Copyright © 2011 by Беларускае Радыё Рацыя
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2007 у дэкрэтным адпачынку, гадуе дачку Альжбэту, дзякуючы чаму пачала пісаць творы для дзяцей. Рэдактар часопісаў “Паміж” № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі “Паэтычны чацвер” (газета “Голас Радзімы”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005).
Autorzy białoruscy: Спрынчан Аксана
Wydawnictwa białoruskie: Беларускае Радыё Рацыя
Katalog: Kamunikat.org
Мне невядомае ягонае імя. Яму нязнанае маё. Я ведаю: ён Беларус. Ён ведае: я Беларуска. Мы сустрэліся тады, калі зазвычай і сустракаюцца беларусы. Сустракаюцца, бо вандруюць. Я вандравала з сям’ёю, а Беларус быў з сям’ёю дома. Спыніліся зірнуць на каня. “А скуль?” “З …” “Яблыкаў ураджай, вазьмеце”. Бярэм. “Во яйка, толькі з-пад куркі”. “Дзякуй, вандруем”. Пакет прысмакаў дачцэ, няможна адмовіцца. Пакуль жонка іх збірае, гаспадар сядае і... Więcej »
Гэта першая паэтычная кніга Аксаны Спрынчан, перакладзеная на мову ейных продкаў па мечу. У адметным сусвеце, створаным паэткай, знітоўваюцца летуценне і драматычная калізія, пачуццёвасць і інтэлектуальнасць, традыцыя і эксперымент. Асацыятыўна-філасофская паэзія аўтаркі для тых, каму каханне не замінае думаць, а думанне – кахаць. Можна нават перафразаваць: напачатку для таго, каму каханне не замінае перакладаць, а перакладанне – кахац... Więcej »
Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць «Агародная хованка» і «Смачныя загадкі». Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі «Смачна есці!», але і «Смачна чытаць!». Więcej »
«Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» — пазітыўная і пазнавальная кніга пра сям’ю, словы і сваю краіну. Шчасце — адначасна і проста, і эксклюзіўна, калі сям’я поўная любові да гульняў, прыгодаў і творчасці. Гэтая кніга для тых, хто хоча запэўніцца, што ягоная сям’я — не меней цікавая і вясёлая. Дзяўчынка Альжбэта дзеліцца з вамі сваімі сакрэтамі і парадамі і чакае вашых на адрас: DachetaAlzhbeta@tut.by. Więcej »
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. Więcej »
Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. Więcej »