Мартыненка Вітаўт, Rock on-line

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Мартыненка Вітаўт

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2010

Wydawca: Ковчег

Wymiary: 214с.

ISBN: 978-985-6950-51-6

Kategoria: Historia; Kultura; Społeczeństwo

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

UKD: 78(476)

Informacje uzupełniające: У кнізе выкарыстаны фотаздымкі Анатоля Мяльґуя, Уладзіміра Панады, Андрэя Плясанава, Андрэя Лянкевіча. Дызайн вокладкі – Альдона Мартыненка (з выкарыстаньнем уласнага малюнка на тыльнай бачыне). Кніга падрыхтавана паводле арыґінальных on-line інтэрвію музычнага крытыка Вітаўта Мартыненкі для наведнікаў форуму «Музыкальной газеты» і вэб-сайту радыё «Свабода». Аўтар выказвае асабістую падзяку музыкам гуртоў «Мясцовы час», «P.L.A.N.», «Partyzone», «Maŭzer», «žygimont VAZA», «Камэлот», «:Б:Н:», «Зьмяя», «Amaroka», «Zdań», «Тінь Сонця», «TlustaLusta», а таксама шчырым ды неабыякавым суайчыньнікам Зьмітру Сідаровічу, Алесю Аркушу, Анатолю Мяльґую, Сяргею Золатаву, Міколу Бранцаву, Ярашу Малішэўскаму, Віталю Супрановічу, Іне Глушаковай ды іншым, галасы якіх даходзяць нават у хвіліны найцяжэйшых расчараваньняў. Андрэю Плясанаву ды Анатолю Тарасу асобная падзяка за плённыя фантазіі вакол назвы гэтае кнігі.

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста аматарам адцягнуцца з беларускім томікам у руках. Сярод дзеючых герояў – музыкі папулярных гуртоў («Мясцовы час», «Ulis», «P.L.A.N.», «Камэлот», «Ростра» ды інш.), паэты, журналісты, канцэртова-выдавецкія мэнэджэры. І, як у кожным дэтэктыве, чытач не адразу, але apriori даведаецца, хто забівае беларускую песню ў Беларусі, дзе акурат лепшае ўжо не гучыць на тэлебачанні, нефарматнае на радыё.

Autorzy białoruscy: Мартыненка Вітаўт

Wydawnictwa białoruskie: Ковчег

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле

Warto przeczytać:

Мартыненка Вітаўт, Прадмовы й Пасьляслоўі

Прадмовы й Пасьляслоўі

Музычна-сувэнірнае выданьне

Мартыненка Вітаўт

«Прадмовы й Пасьляслоўі» — канцэптуальная праца легендарнага беларускага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі, у якой звыкла выяўляецца ягоная схільнасьць шукаць свае карані, як і крыніцы беларускае плыні мас-культа, у тысячагадовых традыцыях нацыянальнае культуры. Сама назва «Прадмовы й Пасьляслоўі» ўзыходзіць да аднайменнага канцэптуальнага збору Францішка Скарыны. Апроч прыстойнае забавы для аматараў лёгкае беларускамоўнае чытанкі, выд... Więcej »


pdf
Мартыненка Вітаўт, Свой сярод чужых

Свой сярод чужых

Раман Г.Сянкевіча «QUO VADIS»: Кантэксты, гістарычныя і лінгвістычныя асаблівасці беларускага перакладу ксяндза Пятра Татарыновіча

Мартыненка Вітаўт

Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным вы... Więcej »