Miejsce wydania: Вільня-Беласток
Data wydania: 2010
Wydawca: Інстытут беларусістыкі, Беларускае гістарычнае таварыства
Wymiary: 267с.
ISBN: 83-60456-21-6
Kategoria: Historia; Literatura metodyczna; Wiedza o literaturze
Copyright © 2010 by Хаўстовіч Мікола, Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy); prywatny księgozbiór w Białymstoku (egzemplarz papierowy)
Numery inwentarzowe: BTH — [3087]
Informacje uzupełniające: Выходзіць пры дапамозе Польскага інстытуту ў Менску
Вывучэнне на высокім узроўні літаратурнай спадчыны Беларусі ХІХ стагоддзя, вядома, немагчымае без усебаковага аналізу польскамоўнага даробку літаратараў, што жылі на беларускай зямлі і тварылі дзеля народу гэтага краю. Польскія гісторыкі і літаратуразнаўцы “падарылі” нам наша ўспрыняцце А. Міцкевіча як польскага вяшчуна, народнага прарока, паэтычнага генія Польшчы. Спробы асобных даследчыкаў запярэчыць ужо ледзь не агульнапрынятай канцэпцыі сур‘ёзна не ўспрымаліся, танулі ў аграмадным моры польскага міцкевічазнаўства. А гэтыя спробы рабілі тыя, хто добра ведаў Беларусь, яе традыцыі і культуру. Яшчэ напрыканцы ХІХ ст. Б. Дыбоўскі закрануў пытанне паходжання А. Міцкевіча ў працы «Спроба вызначэння раса-племянных элементаў, зафіксаваных на твары нашага вешчуна Адама Міцкевіча», а М. Масоніус – нацыянальнае псіхікі ў творчасці паэта. Крыху пазней Станіслаў Гласка пераканаўча давёў, што прозвішча А. Міцкевіча паходзіць ад беларускага імя Міцька3, а Габрыэль Корбут катэгарычна паставіў пытанне пра неабходнасць вывучэння «беларушчыны» ў творчасці А.Міцкевіча (Замест прадмовы, фрагмэнт)
Katalog: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор
Упершыню асобным выданнем выпускаецца праца вядомага навукоўца Станіслава Станкевіча (1907—1980) пра ідэалогію і практыку русіфікацыі ў Беларусі ў 50-х — на пачатку 60-х гг. XX ст. Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаннямі культуры мовы, а таксама гісторыяй змагання за правы беларускае мовы ў часы таталітарызму. Więcej »
Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні гэтай саветызацыі. Апрача гэтага, ня менш важным сваім заданьнем аўтар уважаў паказаць, як пасьля трагічнае Купалавае сьмерці ў 1942 г... Więcej »