|
|
Miejsce wydania: Львоў
Data wydania: 2010
Redaktor: Горбік Сяргей, прат.
Wydawca: БАПЦ
Kategoria: Religia
Copyright © 2010 by БАПЦ; © Біблейныя тэксты пададзены па перакладу сп.Васіля Сёмухі
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Чын апрананьня ў манаскую расу і камілаўку. Жадаючы прыняць расу падыходзіць да настаяцеля1 і зьдзяйсьняе звычайны паклон, пасьля чаго настаяцель пытае яго: Ці сапраўды ён жадае манаскага жыцьця і ці зьбіраецца ў будучыне нязьменна зьдзяйсьняць гэтае жаданьне. Пасьля ягонага абяцаньня стала знаходзіцца ў манастыры ў посьце і малітве, каб з Боскаю дапамогай, дзень і ноч добра праводзіць, посьпех мець у набожнасьці і ва ўсіх прызначаных послухах, настаяцель загадвае яму рыхтавацца да прыняцьця Сьвятых Боскіх Таямніц і прад гэтым зь увагай пералічыць і паспавядаць духаўніку ўсе свае грахі, пачынаючы зь зьдзейсьненых яшчэ ў юнацтве. Пасьля дазволу ад грахоў, настаяцель даручае яго аднаму зь вопытных старцаў манастыра, каб той навучыў яго рупліва клапаціцца аб выратаваньні душы ў манаскім жыцьці, а прымаючаму расу загадвае ва ўсім падпарадкоўвацца настаўніку, шанаваць яго, слухаць яго, як айца і настаўніка, прымаць ягоную навуку, як дадзеную ад Самога Хрыста, любіць яго і верыць яму; штодзённа тройчы дакладна выпрабоўваць свае сумленьне і, як Самому Богу, заўсёды адчыняць настаўніку ўсе свае думкі і справы, нічога ад яго не прыхоўваючы.
Katalog: Kamunikat.org
Псальма 90. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоў... Więcej »
Госпаду памолімся. Уладар Гасподзь, Усятрымаючы, вылекоўваючы усякую хваробу і усякую немач! Сам і гэтую служніцу тваю (імя), у гэты дзень нарадзіўшую, вылечы і узьвядзі яе зь ложка, на якім ляжыць, таму што, па слове прарока Давыда, мы ў беззаконьнях былі зачатыя і усё ў брудзе прад Табою. Захавай яе і гэтага немаўля, якога яна нарадзіла. Захавай яе пад прытулкам крыў Тваіх ад цяперашняга дня да самага яе скону, па хадайніцтвах усячыст... Więcej »
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае;... Więcej »