|
|
Том: I
Месца выхаду: Львоў
Дата выхаду: 2009
Рэдактар: Горбік Сяргей, прат.
Выдавец: БАПЦ
Катэгорыя: Рэлігія
Copyright © 2009 by БАПЦ; © Біблейныя тэксты пададзены па перакладу сп.Васіля Сёмухі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Госпаду памолімся. Уладар Гасподзь, Усятрымаючы, вылекоўваючы усякую хваробу і усякую немач! Сам і гэтую служніцу тваю (імя), у гэты дзень нарадзіўшую, вылечы і узьвядзі яе зь ложка, на якім ляжыць, таму што, па слове прарока Давыда, мы ў беззаконьнях былі зачатыя і усё ў брудзе прад Табою. Захавай яе і гэтага немаўля, якога яна нарадзіла. Захавай яе пад прытулкам крыў Тваіх ад цяперашняга дня да самага яе скону, па хадайніцтвах усячыстай Богародзіцы і усіх сьвятых: бо Ты дабраслаўлёны ва усе стагодзьдзя. Амін.
Каталёг: Kamunikat.org
Чын апрананьня ў манаскую расу і камілаўку. Жадаючы прыняць расу падыходзіць да настаяцеля1 і зьдзяйсьняе звычайны паклон, пасьля чаго настаяцель пытае яго: Ці сапраўды ён жадае манаскага жыцьця і ці зьбіраецца ў будучыне нязьменна зьдзяйсьняць гэтае жаданьне. Пасьля ягонага абяцаньня стала знаходзіцца ў манастыры ў посьце і малітве, каб з Боскаю дапамогай, дзень і ноч добра праводзіць, посьпех мець у набожнасьці і ва ўсіх прызначаных п... Болей »
Псальма 90. Хто жыве пад аслонаю Ўсявышняга, той пакоіцца ў засені ўсемагутнага, кажа Госпаду: прыстанішча мне і Заступніку мой, Божа мой, на Цябе спадзяюся! Ён цябе вызваліць зь сетак лаўца, ад пагібельнай пошасьці; пер'ем Сваім Ён цябе ўзасьціць, і пад крыльлем ягоным убясьпечышся; шчыт і аслона — ісьціна Ягоная. Не збаішся страху начнога, ні стралы, што ўдзень пралятае, ні пошасьці, што ў цемры ходзіць, ані пошасьці, што нішчыць апоў... Болей »
Госпадзе, пачуй малітву маю, уваж маленьню майму па праўдзе Тваёй; пачуй мяне па праўдзе Тваёй і не ўваходзь у суд з рабом Тваім, бо не апраўдаецца прад Табою ніводзін жывы. Вораг перасьледуе душу маю, затаптаў у зямлю жыцьцё маё, прымусіў мяне жыць у цемры, як даўно памерлых, і засмуціўся ўва мне дух мой, зьнямела ўва мне сэрца маё. Прыгадваю дні мінулыя, думаю пра ўсе дзеі Твае, разважаю пра дзеі рук Тваіх, працягваю да Цябе рукі мае;... Болей »