Publication Place: Прага
Publication Date: 2008
Editor: Макавік Аляксандра
Graphics Design: Мацур Генадзь,
Publisher: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Book Series: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
Sizes: 426 с.: іл.
ISBN: 978-0-929849-26-3
Category: History; Belles-Lettres; Society; Memoirs
Copyright © 2008 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [5115]
Supplementary Data: У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Ўладзімера Кармілкіна, Анатоля Садоўскага, а таксама фота з архіву Пётры Садоўскага.
Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця будучага германіста і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Ужо трохгадовы ён хадзіў на палявую кухню вэрмахту па гарохавы суп і вугорскі гуляш, што, відочна, як і нямецкападобнае прозьвішча маці, заклала падваліны прыязнасьці да германскага як да звышняй наканаванасьці. Калі ў канцы чэрвеня 1944 году палявая кухня адступіла разам зь немцамі, будучы суворавец і беларускі патрыёт-адраджэнец штотыдзень разам з большымі братамі насіў у савецкі вайсковы гарадок пад Ветрынам прадаваць афіцэрскім жонкам грыбы, ягады, шчаўе, птушыныя яйкі і нямецкія салдацкія ілюстраваныя журналы з прыгожымі кавалерамі-арыйцамі. (Пра аўтара, фрагмэнт)
Publishing series: Бібліятэка Свабоды
Catalog: Kamunikat.org | BTH