Publication Place: Беласток
Publication Date: 2001
Editor: Чыквін Ян
Publisher: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
Book Series: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Publishing/ Printing House: Offset-Print, Białystok
Sizes: 238с., 21см
ISBN: 83-85918-31-0
Category: History; Belles-Lettres; Literary Studies; Biographies; Memoirs
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [385], [384]
Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канцэптуальных ідэяў беларускага літаратуразнаўства: паскоранасці (В.Каваленка), дыскрэтнасці (Л.Сінькова-Корань) і інш., сведчыць пра літаратурную творчасць не толькі як пра з'яву "сацыяльную", але і як пра фенаменальную, эстэтычную, таямнічую, пасіянарную. Пэўныя літаратурныя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі не знікаюць бясследна нават пасля ідэалагічна-адміністрацыйных забарон, не адыходзяць у нябыт пасля смерці (знішчэння) творцаў. Яны, тыя ідэі, праблемы, жанрава-стылёвыя напрацоўкі, актыўна ажываюць у спрыяльных умовах, абуджаюцца да жыцця, як тыя засохлыя зернейкі М.Багдановіча вясновай парой ("Санет"). І тычыцца гэта найперш прозы, найбольш устойлівай да "замаразкаў" тугі па страчанай Радзіме. Паэзія як з'ява больш ідэалістычна-адухоўленая пакутавала ад перарванасці з роднымі краявідамі, з роднымі песнямі намнога больш (пра што адназначна гавораць шматлікія вершы паэтаў-эмігрантаў).
Belarusian Authors: Пашкевіч Алесь
Belarusian publishers: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Publishing series: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Catalog: BTH | Прыватны кнігазбор
Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без ... More »
Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без ... More »
Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. More »
Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін.... More »
"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.) More »
Актуальнасць тэмы даследавання. На працягу многіх стагоддзяў асноўнай задачай мастацтва было адлюстраванне чалавечага быцця, даследаванне маральнага і духоўнага станаўлення чалавецтва. Канцэптуалізацыя нацыянальнага быцця, увасабленне народнага менталітэту, светапогляду – першаснае прызначэнне мастацкай літаратуры. Вывучэнне названай ідэйна-праблемнай парадыгмы складала і складае зместавую аснову і навукі пра літаратуру. Прыярытэтнымі і... More »
The historical documentary novel Freedom Square by Ales Pashkevich focuses on developments that testified to Belarusians’ resolve in fight for freedom in their country. Freedom Square is not only one of Minsk’s squares. This is the heart of a free Belarus. The place is linked to the uprising and fight for independence of the Belarusian National Republic (BNR) and struggle against the Nazi occupiers. The novel consists of several par... More »
Сірвента — песня на ваяцкі лад у старажытнасці. Яна ўслаўляла стойкасць ратнікаў, дух змагання, ваярскую чыннасць. Нябесная сірвента — гэта яшчэ i боль за пакуты роднай зямлі, словы любові да Мінуўшчыны, да Бацькаўшчыны, да ўсяго існа беларускага... More »