![]() |
![]() |
Publication Place: Гайнаўка
Publication Date: 2000
Editor: Апр. Іванюк Аляксандр, Сакоўскі Васіль
Translator: На польскую Дубка Дыяна
Publisher: Беларускае Згуртаванне Студэнтаў, Агульнаадукацыйны Ліцэй з днбм у Гайнаўцы
Sizes: 126с., іл., 21см
ISBN: 83-9036656-2-6
Category: History; Culture; Society; Memoirs
Copyright © 2003 by Сакоўскі В., Іванюк А.
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); MiOKB — the library of the Belarusian Culture Community and Museum, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [450], [449]; MiOKB — [9867], [6029], [6028]
UDC: 373.5
Гаворачы пра беларускае школьніцтва ў Гайнаўцы, нельга не ўспомніць той факт, што гэтае школьніцтва мела ўжо пэўныя традыцыі. Менавіта ў 1939-1941 гг. на Беласточчыне існавала даволі шырокая сетка так званых поўных і няпоўных дзесяцігодак, у якіх беларуская мова была мовай навучання або выступала толькі як прадмет. Адносіцца гэта і да самой Гайнаўкі. Па ўспамінах старэйшых жыхароў горада, стан школьніцтва ў той час у Гайнаўцы быў наступны. Руская дзесяцігодка знаходзілася ў будынку сённяшняга Беларускага ліцэя. Беларуская дзесяцігодка была ў суседнім будынку (школа № 1). У школьным будынку на “Пляцоўцы” знаходзілася таксама польская школа. Дырэктарам рускай дзесяцігодкі быў Мікалай Рудзько, беларускай - спачатку Мечыслаў Байбор, а пазней - Семянеўскі. Польскай школай на “Пляцоўцы” кіраваў Скокаў. Патрабуе выяснення наступны факт: найбольш шырока ў Гайнаўцы быў прыняты погляд, што беларуская дзесяцігодка знаходзілася ў будынку беларускага ліцэя, а руская - у будынку школы № 1. Такі погляд узнік на падставе механічнага спалучэння пэўных фактаў, а менавіта: калі ў гэтым будынку знаходзіцца ліцэй, то лагічным было думаць, што тут і была беларуская школа ў часы савецкай улады. Аднак на падставе інфармацыі Галіны Вілюк, якая ў той час сама была вучаніцай, а яе маці - Анастасія Буйноўская - настаўніцай рускай мовы ў рускай дзесяцігодцы, вынікае бясспрэчна, што было зусім наадварот: у будынку беларускага ліцэя была руская дзесяцігодка, а ў будынку школы № 1 - беларуская.
Catalog: Kamunikat.org | BTH | MiOKB | Прыватны кнігазбор
У 1994 г. прыпала 50-я гадавіна існавання беларускага школьніцтваў пасляваеннай Полыпчы. Значыць, мінулага паўвека той дзейнасці беларусаў, якая з'яўлялася і будзе з'яўляцца адной з важнейшых умоў захавання нашых традыцый, развіцця культуры і роднай мовы, здабывання ведаў з нашай мінуўшчыны і павышэння нацыянальнай свядомасці. I хаця абуджэнне і фармаванне нацыянальнай свядомасці з'яўляецца працэсам складаным і працяглым, школа ў гэтым ... More »