![]() |
![]() |
Publication Place: Беласток
Publication Date: 2025
Publisher: Фонд Kamunikat.org
Sizes: 48 с.
ISBN: 978-83-67937-58-0
Category: Children’s Books
Copyright © 2025 by Гулеуры Васіл, Любоў Абрамкіна – мастацкае афармленне, Юры Несцярэнка – пераклад на беларускую мову, Фонд Kamunikat.org
Book Collection: private library in Bialystok (hardcopy)
Васіл Гулеуры – грузінскі дзіцячы пісьменнік, аўтар больш за 30 апублікаваных кніг за два дзесяцігоддзі пісьменніцкай дзейнасці. Яго творы былі ўзнагароджаны некалькімі нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі: прэміяй імя Якаба Гогебашвілі (тройчы), прэміяй Сагурама, прэміяй Цэра. Быў намінаваны на прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн у 2018 і 2024 гадах. Яго апавяданні і вершы перакладзены на англійскую, французскую, нямецкую, літоўскую і шэраг іншых моў. Юры Несцярэнка – пісьменнік, перакладчык, паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг прозы і публіцыстыкі. Для дзяцей напісаў кнігі “Чароўныя назвы” і “Неверагодны свет”. У 2022 годзе, у Тбілісі, падчас правядзення міжнароднага літаратурнага фестываля, пазнаёміўся з Васілам Гулеуры. Вынікам творчага супрацоўніцтва беларускага і грузінскага літаратараў сталі пераклады дзіцячых вершаў спадара Васіла на беларускую мову.