![]() |
![]() |
Зміцер Сасноўскі
Нарадзіўся: 22.11.1974, Гомель.
Бацькі: Алег Сасноўскі і Валянціна Хадановіч.
Дзяды: Аўхім Хадановіч, Людміла Дворнік, Гурык Сасноўскі і Ніна Касцючэнка. Прадзеды: Ягор Хадановіч, Праксэда Хадановіч, Павел Дворнік, Марыя Лісоўская, Юзаф Сасноўскі, Анастасія Шыпінская, Іван Касцючэнка, Марыя Касцючэнка. Увесь род з Кармянскага раёна Гомельскай вобл.
1991 – скончыў СШ № 44 г. Гомеля, працаваў рэдактарам малатыражнай “Школьнай газеты”.
1992-1994 – старшыня Гомельскай арганізацыі “Талака”. Кіраўнік трэніровачнага працэсу ў Гомельскім аддзеле БЗВ (Беларускае згуртаванне вайскоўцаў).
1996 – скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсіт (гісторыка-юрыдычны ф-т).
1996-1997 – завочнае навучанне ў РІВШ (Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, спецыяльнасць – філасофія).
1996-2000 – выкладчык Кафедры філасофіі і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
1997-1998 – этнаграфічныя экспедыцыі, заснаванне калекцыі музычных інструментаў.
1998 – стажыроўка ў Мадрыдскім каталіцкім універсітэце “Comillas” (Madrid University “Comillas”, programme Тempus/Таcis). Навучанне ў музычнага майстра D. Vucis (Латвія), заліковая праца – kokle (латгальскія гуслі).
1999 – стварэнне гурта Стары Ольса (www.staryolsa.com).
2000 – выкладчык сусветнай мастацкай культуры ў СШ № 19 г. Гомеля.
2001 – прадзюсар гастрольнага тура “Рок за перамены” – NRM, Крама, НейроДюбель, ТТ-34 (18 канцэртаў).
2001-2009 – загадчык Інфармацыйнага аддзела Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” (zbsb.org).
2004 – стажыроўка ў “Kolegium Europy Wschodniej”, праграма “Muzyka dawna” (Вроцлаў, Польшча).
2006 – стажыроўка ў United States Department of State, International Visitor Leadership Program, USА.
2006-дагэтуль – прадзюсар фестываля “Дударскі фэст”.
2006-2007 – рэжысёр дакументальнага фільма “Старыя інструменты Беларусі” (“Early Instruments of Belarus documentary”; асаблівая адзнака Фестываля этнічных культур, Філадэльфія, ЗША).
2008-2009 – прадзюсар гурта “LitvinTroll”, прадзюсар фестываля “Карнавал на Каляды”.
2009 – аўтар і вядучы праграмы “Рэнесанс”, FM-Авторадио.
2009-2013 – арт-дырэктар Турыстычнага агенцтва “Гісторыя-Тур”.
2009-дагэтуль – прэс-сакратар Таварыства рэтра-транспарта “Наша Перамога”.
2013 – Нацыянальная музычная прэмія.
2015-2017 – загадчык гістарычнага музея Дукорскага маёнтка.
2015-да цяпершняга часу – ІП Сасноўскі Дз.А., арганізацыя святаў.
2017-2018 – 4 канцэртныя туры па ЗША.
2018-да цяпершняга часу – аднаўленне апошняй беларускай каменнай карчмы-аўстэрыі ў в. Гіравічы (ля Ракава).
Выданні:
Сасноўскі З. “Гісторыя беларускіх музычных уплываў”. Мінск, 2009, “Медысонт”. 138 с.;
Сасноўскі З. “Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст.” Мінск, 2010, “Харвест”. 415 с.;
Сасноўскі З. “Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага”. Мінск, 2010, “Беларускі кнігазбор”. 135 с.
Сасноўскі З. “Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст.” Мінск, 2010, “Харвест”. 415 с.
Артыкулы 1998-1999:
Сосновский Д.О. Использование методов прикладной герменевтики в идентификации смысловых структур русских летописей.// Актуальные проблемы исследования язфка и речи. М-лы междун. науч. конф. Ч.2. Мн., 1998.
Сасноўскі Дз. БНР і развіццё нацыянальнай ідэі: урокі гісторыі.// М-лы навук.-практыч. канф., прысвеч. 81-й гадавіне абвяшч. Незалежнасці БНР. Гомель, 1999.
Сасноўскі Дз. Асобныя праблемы ўтварэння ВКЛ у кантэксце ідэі Сярэдняй Еўропы.// Беларусь-Украіна: гістарычныя шляхі і перспектывы. М-лы міжнар. навук. канф. Гомель, 1998.
Сосновский Д.О. Проблемы актуализации философского наследия в преподавании истории философии.// “Вышэйшая школа”. № 3-4. 1999.
Сасноўскі Дз.А. Выкарыстанне метадаў прыкладной герменеўтыкі ў ідэнтыфікацыі сэнсавых структур рускіх летапісаў.// Мова, літаратура, культура. М-лы міжнар. навук. канф. Ч.2. Мн., 1999.
Сасноўскі Дз. Пра ідэнтыфікацыю тэрміна “літва” ў канцы ХІІ-ХІІІ стст.// БГЧ. № 2. 1999.
Сосновский Д.О. Актуальные проблемы преподавания истории философии.// М-лы 53-й науч.-технич. конф. БГПА. Ч. 4. Мн., 1999.
Сасноўскі Зм. Этыка-прававое становішча асноўных пластоў насельніцтва ВКЛ ХVІ ст. Гісторыка-філасофскі аналіз.// Традыцыя беларускай дзяржаўнасці. Зборнік артыкулаў. Гомель, 2000.
Сасноўскі Дз.А. Адлюстраванне сацыяльнага і прававога становішча жанчыны ў тэкстах дакументаў ХV-ХVІ стст.// Национально-культурный компонент в тексте и языке. М-лы ІІ Междун. науч. конф. Ч. 1. Мн., 1999.
Знакаміты музыка Зміцер Сасноўскі дэбютуе ў літаратуры. Паверце мне як першаму чытачу "Ордэна Віта": дэбют абяцае стаць паспяховым. Зміцер не толькі выдатна ведае падзеі і рэаліі мінулага, але прапануе свой нечаканы погляд на айчынную гісторыю і яе праекцыю ў будучыню. (Уладзімір Арлоў) /// Ідэя прыязнасці да сваёй зямлі і культуры невытлумачальныя абсалютна. Адкуль яны? Што жывіла пачуцці нашых крэўных ўсе мінулыя стагоддзі? А што будз... More »
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездар... More »
Тэматычна і храналагічна сістэматызаванае выкладанне гісторыі беларускай музыкі ад старажытных музычных прылад да музычнай культуры ХVIII ст. Упершыню ўзняты тэмы вайсковай, сігнальнай і эпічнай музыкі, жыццё і дзейнасць на Беларусі заходнееўрапейскіх кампазітараў эпохі барока, класіфікацыя беларускіх інструментаў у замежных музеях.У кнізе каля 170 малюнкаў і фота, многія з якіх друкуюцца ўпершыню. Кніга вельмі карысна для ўсіх, хто вык... More »
The research paper by Zmitser Sasnouski is the first fundamental effort to trace Belarusian music’s influences on global musical culture. The fruitful research by Zmitser Sasnouski, a professional musician, highlights the abundance and importance of the Belarusians’ musical heritage. The paper features several sections, covering the subjects from various angles. Read Belarusian Music Influence History to find out what Belarusian folk so... More »»
Традыцыя язычковых інструментаў сягае ў першабытнае грамадства. Менавіта там зараджаліся традыцыі імітавання галасоў жывёлаў з дапамогай пішчыкавых прыстасаванняў, менавіта там ляжаць карані нашай багатай і старажытнай традыцыі дударства. Першыя музычныя практыкаванні былі сакральнымі дзеяннямі па імітацыі навакольных гукаў і ўпарадкаванню іх у мантрычныя меладычныя формулы. Таму вельмі важна коратка апісаць гукавое атачэнне, у якім “ва... More »