Publication Place: Масква
Publication Date: 2000
Publisher: Выдавецтва АСТ
ISBN: 5-17-001749-9
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2000 by Адам Глёбус
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [71]
Call Number: IV.1.GLO
У плане пакой квадратны. Вышыня сцяны роўная яе даўжынi. Акно i дзверы зачынены. У пакоi цёпла. Пахне шпалерным клеем. Падлога акуратна заслана абгортачнай папераю. На паперы, пасярэдзiне пакоя, стосам ляжаць стужкi шпалераў. Стужкi аднолькавай даўжынi. Сцены, з якiх знялi старыя шпалеры, падобныя да геаграфiчных картаў, а дзiркi ад цвiкоў — на абазначэннi населеных пунктаў. Аконная рама акрэслiвае чатыры фрагменты мiкрараённага краявiду. Аконная рама белая, як столь i дзверы. У адным з чатырох кутоў стаяць лескi, каля iх — табурэт. Калi куты пакоя злучыць па столi ўяўнымi дыяганалямi, якраз у кропку перакрыжавання ўбiты крук, на якiм вiсiць шкляны шараабрысны свяцiльнiк. Шар не гарыць. У пакоi светла. За акном дзень. На падваконнi ляжаць каўпакi ад дзвюх разетак i выключальнiка, адвёртка i шэсць вiнтоў. Шыбы запацяваюць, зацягваюцца мутнасцю. Кубiчная прастора адгароджана ад свету стандартным акном, пабеленай столлю, дашчанай падлогаю i гладкiмi дзвярыма. У пакоi двое рабочых. Старэйшы мае пяцьдзесят гадоў. Маладзейшаму каля дваццацi пяцi. На абодвух цёмныя курткi, шырокiя порткi i грубыя чаравiкi з рантам. Вопратка i абутак у крапках мелу, фарбы i клею. У старэйшага двухдзённая шарая, што порах, шчацiна. Маладзейшы чыста паголены. На галовах у iх аднолькавыя берэты, раней чорныя, а зараз выцвiлыя, шарыя. Рабочыя працуюць моўчкi, добра ведаючы кожны свае абавязкi i магчымасцi.
Belarusian Authors: Глёбус Адам
Catalog: Kamunikat.org | EEDC
Невялічкі гарадок, на шляху паміж Берасцем і Мінскам, які амаль-амаль прыгарад Мінска – Койданава (некалі Дзяржынск) – радзіма вядомага пісьменніка Уладзіміра Адамчыка (Адама Глёбуса). Менавіта такім спеўданімам падпісана яго кніга “Койданава”, у якой змешчаны празаічныя творы местачкоўцаў з аднайменнага гарадка, што ў Мінскай вобласці. Выданне складаецца з чатырох апавяданняў і аповесці ў навэлах, якая носіць назву “Койданаўцы”. Кожная... More »
Зборнік кароткіх гісторый Адама Глобуса “Дамавікамерон” напісаны для тых, хто любіць эротыку і гумар, шануе міфалогію і гіпер-рэалізм, ухваляе сталічнасць і беларушчыну. Героі традыцыйных легенд і паданняў, якія раней жылі толькі ў вёсках, лясах і балотах, цяпер, дзякучы Глобусу, перасяліліся і ў гарады; дамавік дзейнічае-зладзейнічае побач з кадравіком, а русалка любошчыцца-кахаецца ў кватэры шматпавярховіка. Адным словам, свет створа... More »
Адам Глобус – паэт і мастак. Ягоныя вершы перакладаліся на самыя розныя мовы, а ягоныя карціны і графіка знайшлі прытулак не толькі ў прыватных зборах, але і ў музеях. Зборнік «Анёл» складзены з казачных верлібраў пра Анёла і з экспрэсіўных малюнкаў аўтара. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. More »
Адам Глёбус (сапраўднае імя Уладзімір Адамчык) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг. Як свайго часу заявіў са... More »
Адам Глёбус (сапраўднае імя Уладзімір Адамчык) — беларускі пісьменьнік, мастак, выдавец. Глёбус - знакавая постаць новай літаратурнай сітуацыі, якая вызначыла значныя змены ў нацыянальнай культуры Беларусі ў сярэдзіне 80-х. Ён адзін з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”, якое выступала правадыром ідэйна-жанравага абнаўлення беларускай літаратуры. Адам Глёбус - аўтар звыш двух дзесяткаў кніг. Як свайго часу заявіў са... More »
Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту везлі на клады ў вясельнай сукенцы, а на галаве ў яе была фата, таму ніхто не заўважыў, як дзяўчыну пахавалі без валасоў. Над магілаю ... More »
Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. ... More »
Adam Hlyobus’ works are out of the ordinary, often surprising and impressive. The novel, as the author describes it, is a self-portrait in the family interior, It is much different from the author’s earlier stories and other works. Hlyobus once said at a literary gathering that he would never write a novel because “novels had already been written” in his family. His remark was premature, probably, because he did not have a topic for... More »
Каза была ў пацана. Буфера, дупец, тое-сёе. Пасунулiся яны на «Манга-Манга». Рок заслухаць, чыпсамi пахрумкаць, патрэсцiся пад музон, паскакаць, пагiзаваць. «Манга-Манга» — фуфловая брыгада. Але без бабла можна i заслухаць, i пiва там налiвалi без башлей. Рэклама. Задушыць бы ўсiх рэкламшчыкаў, запакоўшчыкаў!!! Спакуха, яшчэ дапетрыш, чаму iх крышыць трэба на капусту. «Манга-Манга» мандзячыць там на гiтарках. Каза на плечы яму залезла. ... More »
Запрасiў я аднакласнiцу — шэравокую Еву — на сустрэчу ў парк. Зайшлi мы ў зацiшны куток. Дастаў я з кiшэнi самаробны нож з разнаколерным дзяржальнам, размахнуўся i запусцiў у яблыню. Дзюба глыбока ўелася ў кару. Выдзiраў я i шпурляў зброю. Ева ўважлiва, з найсапраўдным захапленнем у шырока расплюшчаных мякка-шэрых вачах назiрала за маёй забавай. Не заўважылi мы, як апынулiся ў кумпанii п’янаватых i значна старэйшых бэйбусаў. — Якi выдат... More »