Наша слова.pdf, 135 / 2024

Наша слова.pdf

135 / 2024

Publication Place: Ліда

Publication Date: 2024-07-31

Copyright © 2024 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

27 ліпеня ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына" праходзіла свята беларускай паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета". Па традыцыі шаноўных гасцей сустрэлі хлебам-соллю. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова, старшыня Менскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Міхась Пазнякоў, старшыня Менскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос. На галоўнай сцэне членскія білеты атрымалі літаратары, прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі, адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне. У Ракуцёўшчыне цікава пабываць людзям рознага ўзросту, завітаць на свята з сябрамі або ўсёй сям'ёй. Прыемна тут бачыць моладзь. Уражанняў заўсёды хапае на ўсіх. У мерапрыемстве бяруць удзел установы культуры і самабытныя калектывы мастацкай самадзейнасці Маладзечанскага раёна. У іх ліку Маладзечанскі раённы цэнтр культуры, дзіцячы цэнтр культуры "Расток", Маладзечанскі раённы цэнтр рамёстваў, цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча, Менскі абласны тэатр лялек "Батлейка". Святочнай праграмай былі прадугледжаны экскурсіі па фальварку, канцэртная праграма, гульні, квэсты, а таксама майстар-класы і фотазоны.

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь нумар у адным файле

Worth reading:

pdf
Наша слова.pdf, 136 / 2024

Наша слова.pdf

136 / 2024

Алег Анатольевіч Трусаў (нар. 7 жніўня 1954 года) - археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, адзіны ў краіне выкладчык гісторыі філатэліі ў Беларусі. Кандыдат гістарычных навук (1981). Палітык і грамадскі дзеяч, на працягу 18 гадоў старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. З 2017 па 2021 год - Ганаровы старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны. Алег Трусаў нарадзіўся 7 жніўня 1954 года ў горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. У 19... More »


pdf
Наша слова.pdf, 134 / 2024

Наша слова.pdf

134 / 2024

Ламаліся дзіды, звінелі кальчугі, ляцелі іскры ад жалезных мячоў. Коні білі капытамі і, становячыся на дыбкі, ішлі на ворага. Грунвальдская бітва ў Дудутках! Падзеямі першага дня сталі эпізоды рэканструкцыі бітвы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года на ўзгорыстым полі каля прускага мястэчка Грунвальд, паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і саюзнікаў: Вялікага Княства Літоўскага (у якое ўваходзіла сучасная Беларусь) і Каралеўства Польскага. 2... More »


pdf
Наша слова.pdf, 133 / 2024

Наша слова.pdf

133 / 2024

У філіяле "Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Дворышча" прайшла гадзіна памяці "Дарогамі вызвалення", прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У час мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся аб тым, як у цяжкія чэрвеньскія дні 1941 года на дарозе Ліда-Дворышча гераічна змагаліся з фашысцкімі танкамі воіны 2-га дывізіёна 245-га гаўбічнага артылерыйскага палка пад камандаваннем батальённага камісара Заўялава В... More »


pdf
Наша слова.pdf, 132 / 2024

Наша слова.pdf

132 / 2024

6 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай падчас сёлетняга фэсту адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Яно адбылося па ініцыятыве Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Мітрапаліта Менска-Магілёўскага Юзафа Станеўскага з нагоды 125-гадовага юбілею з часу інтранізаці Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў паўсюдным Касцёле, што адбылася на заклік Папы Льва ХІІІ. Прысвячэнню папя... More »


pdf
Наша слова.pdf, 131 / 2024

Наша слова.pdf

131 / 2024

Знакавай датай адзначаны для нашай краіны 2024-ты год - 80-мі ўгодкамі вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 2 ліпеня, напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у філіяле "Лідская гарадская бібліятэка № 4" адбылося гістарычнае дасье "Ганарымся мы гісторыяй сваёй" сумесна з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ "ЛРТЦАН". На мерапрыемства быў запрошаны ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь... More »


pdf
Наша слова.pdf, 130 / 2024

Наша слова.pdf

130 / 2024

На тэрыторыі музейнага комплексу "Дудуткі" прайшоў маштабны open-air & fire фестываль "Свята Сонца". Традыцыйна фестываль пачаўся суботняй раніцай. Гасцей ужо чакалі забавы: мора музыкі, стральба з лука, дуэлі на мячах. Асобнай увагі заслугоўваюць рамеснікі - шмат смачнага і прыгожага. Тут і найпрыгажэйшыя лаўцы сноў, і крафтавые сумкі з кашалькамі са скуры, і ўрбеч, і мёд. Былі і аракулы, нават рунные. Людзі прыязджалі падрыхтаваныя ... More »


pdf
Наша слова.pdf, 129 / 2024

Наша слова.pdf

129 / 2024

Гонар беларускай нацыі - Васіль Быкаў. Адзін з плеяды слынных беларускіх творцаў позняга СССР і ранняй Рэспублікі Беларусь. Гэтыя слаўныя дзеячы беларускай культуры без усякага сумнення пайшлі ў змаганне за незалежную краіну. Яны трацілі ўсё: зоркі, ордэны, медалі, прэміі, пасады, персанальныя пенсіі, але Беларусь была перад усім. Яны ішлі, як Хрыстос на крыж. Крыж у кожнага быў свой, адпаведна асобе, але ён быў у кожнага. Васіль Уладзі... More »


pdf
Наша слова.pdf, 128 / 2024

Наша слова.pdf

128 / 2024

Калоны нацыянальных дыяспар тэатралізаваным шэсцем прайшлі па пешай вуліцы горада на Савецкую плошчу, дзе ўстаноўлена галоўная сцэна фестывалю. Афіцыйная частка пачалася з прывітальнага ліста Прэзідэнта Беларусі. Пасланне агучыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Тэма сям'і, якая гучыць лейтматывам фестывалю, прысутнічала і падчас адкрыцця свята. Так, на сцэне адбыўся вясельны абрад, у ходзе якого прадстаўнікі нацыяналь... More »


pdf
Наша слова.pdf, 127 / 2024

Наша слова.pdf

127 / 2024

30 траўня Эўхарыстыяй у катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя распачалося ў Гародні святкаванне ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыстуса. Як паведаміла прэс-служба Гарадзенскай дыяцэзіі, на святой Імшы сабралася вялікая колькасць вернікаў з усіх парафій горада. Узначаліў цэлебрацыю біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, канцэлебравалі яе каад'ютар Гарадзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй і духавенства гарадзе... More »


pdf
Наша слова.pdf, 126 / 2024

Наша слова.pdf

126 / 2024

25 траўня ў комплексе "Менск-Арэна" адбыўся грандыёзны праект "Апошні званок 2024", які аб'яднаў каля дванаццаці тысяч выпускнікоў сярэдніх агульнаадукацыйных школ Менска. Святочная атмасфера, з адценнем лёгкага суму, пачыналася на пляцоўцы каля ўвахода ў комплекс, прысутнічала ў фае і ў вялізнай глядзельнай зале. Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь выпускнікоў павіншаваў старшыня Менскага гарадскога выканаўчага камітэ... More »