Publication Place: Мінск
Publication Date: 2024-02
Editor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Publisher: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2024 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сцебурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Стральцова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада новіч: “13 гадоў таму Саюз беларускіх пісьменнікаў быў ля вытокаў фестывалю. (…) Фестываль адбыў ся і адбываецца кожны год. Ён – не заменны для розных пакаленняў, розных пляцовак, розных эстэтык. Усё гэта сустракаецца, віруе, а гэта яшчэ госці замежныя, якія далучаюцца да беларускіх паэтаў”. Пісьменніца, старшыня Шведска га саюзу пісьменнікаў Грэтэ Ротбёль (GretheRottböll): “Дарагія беларусы, сябры, таварышы, калегі. Проста цяпер мы ў Шведскім саюзе пісьменнікаў адчуваем больш агульнага з вамі, чым шмат з кім у нашай уласнай краіне. Бо і ў нас антыдэмакра тычныя сілы хочуць кіраваць нашай краінай. Яны хочуць кіраваць мастац твам, хочуць вызначаць, якія кнігі нам чытаць. Гэтага не мусіць адбыцца, мы не можам адчуваць сябе дома – у такой краіне. Але вы – частка таго, што мы з гонарам можам назваць нашым домам. Дэмакратыя – наш агульны дом. Паэзія – наш агульны дом. Літаратура – наш агульны дом. Абарона нашых розных моў – наш дом. Наш дом тут – у Беларускім доме ў Вільні і ў Пісьменніцкім доме на выспе Готланд.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Беларусы ў свеце
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадская дзяячка і гісторык, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993–1999 гг. Ад пачатку кантактаў ззамежнымі суродзічамі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Васіль Быкаў з вялікай павагаю і цікавасцю ставіўся да беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму і ўладкоўваць новае жыццё на чужыне. Іхны патрыятызм, глыбокая нацыянальная свядомасць, якую эмігранты захавалі ... More »
Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Музеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэ... More »
Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль тр... More »
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйней... More »
У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч. Галіна Андрэеўна доўгі часжыла ў Швецыі, была адной зззаснаваль ніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічал... More »
Родныя нашы беларусы і беларускі! Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Мінулы беларускі год нагадваў папярэдні. Як і летась, у розных краінах свету, што прынялі беларусаў, ладзілася беларускія імпрэзы, курсы ды лекцыі, выходзілі беларускія фільмы і ставіліся спектаклі, гралася і запісвалася беларуская музыка, бачылі свет новыя кніжкі – папяровыя, электронныя і аўдыяфарматныя. Нашых творцаў і грамадскіх дзеячаў няспынна ў... More »
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 95годдзем! Імя акадэміка Радзіма Гарэцкага добра вядомае сусветнай навуковай супольнасці – для яе ён жывы класік і непахісны аўтарытэт у галіне геолагамінералагічных навук, доктар, прафесар, колішні віцэпрэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат безлічы дзяржаўных і замежных прэмій, аўтар прарыўных манаграфій і шэрагу найважнейш... More »
Выдавецтва “Кнігазбор” афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі. Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Г... More »
Дзейнасць Айца Льва Гарошкі ў замежжы мела без перабольшвання грандыёзныя маштабы. Віртуозны майстра тайммэнэджменту, ён здолеў зрабіць столькі, што хапіла б на некалькі жыццяў. Ягоную інтэлектуальную спадчыну расчытвалі і парадкавалі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч. Яны сталі ўкладальнікамі доўгачаканага тому “Выбранае” айца Льва Гарошкі. Кніга выходзіць у “Бібліятэцы Бацькаўшчыны“ (серыя “Cпадчына”) пры... More »
25 жніўня 70гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў. Большую палову свайго жыцця ён прысвяціў таму, каб беларусы ведалі сваю гісторыю і ганарыліся ёй. Яго “Таямніцы полацкай гісторыі” і “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” ўвайшлі ў спіс 1 00 самых папулярных беларускіх кніг ХХ стагоддзя, а знакамітае эсэ “Незалежнасць – гэта…” было перакладзенае больш чым на 20 моў. Славу ж таленавітага пісьменніка Арлову пры... More »