Дэбіш Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Дэбіш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Дэбіш Васіль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Васіль Дэбіш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Канановіч Ігар

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1983 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Ігар Канановіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Аўраменка Васіль, Аптымізм і нацыяналізм

Аптымізм і нацыяналізм

Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу

Аўраменка Васіль

Publication Date: 2023

Category: Methodological Literature

Copyright © 2023 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Аптымізм і нацыяналізм. Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 225-230 с.

Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя? Але ж не толькі законы і задачы, а і вынікі паэтычнай творчасці маюць нешта агульнае, універсальнае па сваёй сутнасці. Хаця ўласна “задач” паэзія, як і паэты, зазвычай не маюць, бо існуюць спантанна, незапланавана, навобмацак плывучы ў плыні свайго часу, не ведаючы, куды прынясе лёс, каму будзе карысць ці шкода ад іхніх вершаў. “Шкода і карысць паэзіі” – праблема нібыта неактуальная, малазразумелая для сённяшняй аўдыторыі, аднак для пакалення Лявоннага яна была занадта злабадзённай. Бо “шкодніцтва” было адной са стрыжнёвых тэмаў камуністычнага будаўніцтва і станаўлення сацрэалізму, а змаганне з разнастайнымі “ворагамі” – грамадскім мэйнстрымам у тым ліку і тагачаснага літаратурнага жыцця. (Фрпгмент)

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Аптымізм і нацыяналізм. Андрэй Хадановіч: легкадумнасць быцця, альбо цяжкасці перакладу

Worth reading:

epub
Аўраменка Васіль, Імправізацыя і сэнс

Імправізацыя і сэнс

Парадоксы Рыгора Барадуліна

Аўраменка Васіль

Думка нараджаецца раней за слова. Як імпульс, як ток, як прамень святла альбо зрух у студзяністай глыбіні спакою. Так думаюць мысляры і адмыслоўцы. Але, чытаючы Барадуліна, я заўважыў, што слова можа апярэджваць думку. Слова-гук нараджаецца на нейкую долю секунды раней, чым думка. Яно першаснае, да-думнае, і ўжо за ім цягнецца вобраз, алюзія, уяўленне, фантазія. Відаць, у гэтым і крыецца прынцып паэтычнай імправізацыі, а мо і сутнасць п... More »


epub
Аўраменка Васіль, Боль і рацыя

Боль і рацыя

Нябачны палёт ці адвечны шлях Алеся Разанава

Аўраменка Васіль

Ёсць такое выслоўе: не вер таму, хто больш гаворыць, а вер таму, каму больш баліць. А каму цяпер баліць больш за ўсіх? Напэўна ж, Украіне і ўкраінцам. Але і беларусы не самы шчаслівы народ, бо жывуць зусім не ў Бога за пазухай, а на даўніх гістарычных скразняках ды геапалітычных разломах, як той бядак у вечна дзіравым, паўразбураным будане. А што, як не паэзія, можа быць люстэркам народных страхаў і надзей і хто, як не паэты, – чуйныя ф... More »


epub
Аўраменка Васіль, Радно і крыж Анатоля Сыса

Радно і крыж Анатоля Сыса

Эсэ

Аўраменка Васіль

“Незалежнасць – гэта…” – пісаў у 1990 годзе Уладзімер Арлоў у сваім знакамітым эсэ. І для большасці слова “незалежнасць” тады стала адкрыццём, акном у вольны свет, пачаткам новай эпохі і невядомых раней магчымасцяў. Быў, праўда, чалавек, для якога той час стаў зенітам славы і, адначасова, – схілам яркага творчага палёту, які хутка перайшоў у самотныя бадзянні па нізінах бязмэтнага існавання. Прага незалежнасці выявілася татальнай залежн... More »