![]() |
![]() |
Дата выхаду: 2023
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
Copyright © 2022 by Васіль Аўраменка; Дзеяслоў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Аўраменка Васіль, Імправізацыя і сэнс. Парадоксы Рыгора Барадуліна; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (120) 2022; с. 235-240.
Думка нараджаецца раней за слова. Як імпульс, як ток, як прамень святла альбо зрух у студзяністай глыбіні спакою. Так думаюць мысляры і адмыслоўцы. Але, чытаючы Барадуліна, я заўважыў, што слова можа апярэджваць думку. Слова-гук нараджаецца на нейкую долю секунды раней, чым думка. Яно першаснае, да-думнае, і ўжо за ім цягнецца вобраз, алюзія, уяўленне, фантазія. Відаць, у гэтым і крыецца прынцып паэтычнай імправізацыі, а мо і сутнасць паэзіі ды апраўданне таго, кананічна-біблейскага – “Напачатку было слова…” Калі заглыбляешся ў Барадуліна, здаецца, што слова (і мова?) нараджаюцца вось тут, цяпер, на тваіх вачах і пры тваім удзеле. Ты сам агучваеш склады і радкі ды ў меру сваіх магчымасцяў генеруеш свет паэтычных вобразаў і карцінаў. Як фарбы першасней за карціну, так словы – першародней за літаратуру. А імправізацыя, спантаннае гука- і словатварэнне ёсць эфектыўным спосабам амаладжэння мовы, ажыўлення змярцвелых слоўных формаў. І Барадулін быў ці не самым паслядоўным беларускім творцам, хто трымаўся гэтага прынцыпу ўсё жыццё, і ў сталым узросце нават больш плённа, чым у маладосці. У гэтым, пэўна, адзін з парадоксаў ягонай творчасці. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Ёсць такое выслоўе: не вер таму, хто больш гаворыць, а вер таму, каму больш баліць. А каму цяпер баліць больш за ўсіх? Напэўна ж, Украіне і ўкраінцам. Але і беларусы не самы шчаслівы народ, бо жывуць зусім не ў Бога за пазухай, а на даўніх гістарычных скразняках ды геапалітычных разломах, як той бядак у вечна дзіравым, паўразбураным будане. А што, як не паэзія, можа быць люстэркам народных страхаў і надзей і хто, як не паэты, – чуйныя ф... Болей »
“Незалежнасць – гэта…” – пісаў у 1990 годзе Уладзімер Арлоў у сваім знакамітым эсэ. І для большасці слова “незалежнасць” тады стала адкрыццём, акном у вольны свет, пачаткам новай эпохі і невядомых раней магчымасцяў. Быў, праўда, чалавек, для якога той час стаў зенітам славы і, адначасова, – схілам яркага творчага палёту, які хутка перайшоў у самотныя бадзянні па нізінах бязмэтнага існавання. Прага незалежнасці выявілася татальнай залежн... Болей »
Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя? Але ж не толькі законы і задачы, а і вынікі паэтычнай творчасці маюць нешта агульнае, універсальнае па сваёй сутнасці. Хаця ўл... Болей »