![]() |
![]() |
Publication Date: 2023
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2023 by Віктар Варанец; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Варанец Віктар, Ад Fabergé. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 1 (122) 2023; 111-119 с.
Ледзьве першыя промні сонца загулялі па дахах старажытнага Мінска, брыгада Валодзі Ташкевіча ўжо выгружалася з невялічкага пазіка на вуліцы Аранскай. Заказчык Іван Іванавіч, хударлявы, нешматслоўны мужчына ў добрым чорным паліто і капелюшы, загадаў быць на месцы а 5-й гадзіне раніцы. А неўзабаве падкаціў і сам на чорным BMW. Коратка прывітаўшыся, Іван Іванавіч падвёў Ташкевіча да драўлянага двухпавярховага будынка. (Фрагмент)
Catalog: Kamunikat.org
“Дваццаць першага верасня а сёмай гадзіне раніцы я пачаў абход даверанага мне ўчастка ў межах вуліц Віленскай, Грандзіцкай і Мураўёўскай. Прыкладна ў 7.15, праходзячы берагам ракі Юрысдыкі, я заўважыў, што на ўзгорку ляжыць нейкі чалавек. Падышоўшы бліжэй, убачыў, што гэта маладая дзяўчына прыкладна 16-18 гадоў, апранутая ў чорнае паліто, пад якім не было ніякага адзення. Шыя яе была перарэзаная. Прыкмет жыцця пры аглядзе ахвяра не пад... More »
Ірына блукала па шматлікіх пакоях вялізнага палаца, нервова пазіраючы на шматлікія гадзіннікі, што стаялі на падлозе, століках, віселі на сценах. Ужо дзве гадзіны як Фелікс, яе каханы муж, павінен быць дома. На вуліцы добра сцямнела, там-сям чуліся стрэлы, крыкі, рэзкія каманды. Восенню 1917 года ў Петраградзе было неспакойна, і таму Ірына не знаходзіла сабе месца. Але вось заблямкаў званочак на ўваходзе, пачуліся крокі пакаёўкі, якая к... More »
Напалеон Банапарт стаяў каля маленькага акенца і ўглядаўся ў ноч. Вар’яцела бязлітасная завіруха, ломячы галіны на дрэвах, зрываючы з хат саламяныя стрэхі. Але нічога гэтага вялікі палкаводзец не бачыў, бо ў вачах стаяў адзін і той жа ранішні малюнак: заснежанае поле, ледзь прыкметная каляіна ад саней і трупы, сотні змерзлых трупаў непераможнай французскай арміі навокал. (фрагмент) More »
Слоўнік уключае ў сябе больш за тры тысячы медыцынскіх тэрмінаў і дае іх тлумачэнне. Дадзены дапаможнік прызначаны для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псіхалагічнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў, але можа быць выкарыстаны выкладчыкамі і студэнтамі іншых спецыяльнасцей вышэйшых і сярэдніх спецыяльных медыцынскіх навучальных устаноў, медыцынскім персаналам устаноў аховы здароўя, усімі, хто цікавіцца беларускай прафесійна... More »
Дапаможнік “Беларуская мова. Прафесійная лексіка.” прызначаны для студэнтаў лячэбнага, педыятрычнага, медыка-псiхалагiчнага, медыка-дыягнастычнага факультэтаў у якасці асноўнай літаратуры пры вывучэнніі курса “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. Дапаможнік складаецца з чатырох асноўных частак. Першая частка падае агульныя звесткі пра мову, шляхі яе развіцця і станаўлення. У другой частцы змешчаны правілы па беларускай фанетыцы, арф... More »
Зборнік Варанца В.І. “Рамізнік” даволі разнастайны па сваёй тэматыцы. Тут ёсць і вершы, і проза, і публіцыстычныя замалёўкі. Але ўсе гэтыя творы аб’ядноўвае адно – гумар. Аўтар у крыху іранічнай форме расказвае пра сябе і тыя падзеі, што непазбежна сустракаюць нас штодзённа. More »
Словарь включает в себя около 5000 слов как чисто медицинской лексики, так и некоторые другие слова, применяемые в медицине. В словаре присутствует более 2000 собственно белорусских терминов. Данный словарь может быть использован преподавателями и студентами медицинских учебных заведений, врачами, средним медицинским персоналом. More »