Publication Place: Мінск
Publication Date: 2019
Publisher: Мастацкая лiтаратура
Sizes: 278 с.
ISBN: 978-985-02-1947-3
Category: Belles-Lettres
Copyright © 2019 by Уладзімір Сцяпан
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана – яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён не пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест.
Belarusian Authors: Сцяпан Уладзімір
Catalog: Kamunikat.org
У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. More »
Ехаў у Гомель. Глядзеў у вакно. Белае поле пад шэрым небам, а за полем вёска – белыя дахі, а з комінаў дым… Дзіўна, але і праз шкло імклівага цягніка адчуў казытлівы водар таго дыму. Усміхнуўся, але ніхто маёй усмешкі не заўважыў – маска. (фрагмент) More »
Калі глядзець зверху, з вышыні палёту начной птушкі, то паляна, на якой спынілася грузавая машына, амаль круглая, а пасярэдзіне доўгі, але не вельмі глыбокі роў. Зямля выкінутая толькі на адзін бок. Лес, дарога, якая робіць пятлю на паляне, роў, светлая зямля… Зверху ўсё гэта нагадвае катлаван. У кузаве два салдаты і паэт, які ляжыць, падкурчыўшы звязаныя ногі і рукі. Калі ж падняцца яшчэ і яшчэ вышэй, то можна ўбачыць, дзе канчаецца цё... More »
Мы сустрэліся ў паўцёмным тамбуры гастранома. Я выходзіў, а ён заходзіў. Мужчына схапіў мяне за локаць, паглядзеў ў твар і засмяяўся: прыязна, бяззуба і радасна. — Не пазнаў? Не пазнаеш? Ну, думай… — гучна гаварыў ён і сціснуў мой локаць, спрабаваў мяне хістаць, як маладзенькае дрэўца. — Не… Не пазнаю, прабач. — Не надта ўпэўнена адказаў, і яшчэ раз угледзеўся ў шэры няголены твар. Паспрабаваў убачыць яго дзіцячым, юначым. (фрагмент) More »
Першым, да каго звярнуўся з пытаннем, – вышэзны худы дзядзька ў капелюшы, балонневым плашчы (такія даўно не носяць) і кароткіх гумовых ботах балотнага колеру. На вачах круглыя акуляры з паламанай дужкай (такія трапляюцца на фотаздымках першай паловы мінулага стагоддзя). Мужчына ішоў насустрач і нешта мармытаў, быццам верш спрабаваў згадаць. Следам кульгаў невялікі вушасты сабака з разумнымі вачамі і крывой пярэдняй лапай. (фрагмент) More »
Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым. More »
У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся – не памятаю. Я перапісваўся з дзяўчынкай з польскага партовага горада Гдыня. Мой сябар – з дзяўчынкай з Чэхаславакіі. Фоткі з замежжа прыходзілі ў дзіўных канв... More »
Мне дванаццаць з паловай, і я сяджу на мулкім крэсле з жалезнымі ножкамі ў вузкай бальнічнай палаце на адно вакно. Белы халат, які загадалі накінуць на плечы, – доўгі, адзін рукаў падраны, а на другім россып зялёных і рудых плямак. Пахне той халат чамусьці пудрай і рудым гаспадарчым мылам. А ў светлай і доўгай палаце пахне лекамі, падгарэлым малаком і мокрым лісцем, як у выстылай лазні... (фрагмент) More »
У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. More »