Арашонак Арцём

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Арцём Арашонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Рудкоўскі Пётр

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Пётр Рудкоўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Сцяпан Уладзімір, Адна капейка

Адна капейка

кніга прозы

Сцяпан Уладзімір

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2024

Мастацкі рэдактар: Палынскі Ігар

Выдавец: Фонд Kamunikat.org

Выдавецкая сэрыя: Кнігі бяз літар

Памеры: 10:16:16

ISBN: 978-83-67937-21-4

Катэгорыя: Audiobook

Copyright © 2024 by Сцяпан Уладзімір, Зміцер Бартосік, Карпіловіч Таццяна - музыка, Фонд Kamunikat.org

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы.

Відэа: Кнігі бяз літар

Беларускія аўтары: Сцяпан Уладзімір

Выдаўцы і выдавецтвы: Kamunikat.org

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка першая    play
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Частка другая    play

Варта пазнаёміцца:

epub
Сцяпан Уладзімір, Гузікі

Гузікі

Сентыментальная гісторыя

Сцяпан Уладзімір

Ехаў у Гомель. Глядзеў у вакно. Белае поле пад шэрым небам, а за полем вёска – белыя дахі, а з комінаў дым… Дзіўна, але і праз шкло імклівага цягніка адчуў казытлівы водар таго дыму. Усміхнуўся, але ніхто маёй усмешкі не заўважыў – маска. (фрагмент) Болей »


epub
Сцяпан Уладзімір, Шэсць кароткіх гісторый

Шэсць кароткіх гісторый

Сцяпан Уладзімір

Калі глядзець зверху, з вышыні палёту начной птушкі, то паляна, на якой спынілася грузавая машына, амаль круглая, а пасярэдзіне доўгі, але не вельмі глыбокі роў. Зямля выкінутая толькі на адзін бок. Лес, дарога, якая робіць пятлю на паляне, роў, светлая зямля… Зверху ўсё гэта нагадвае катлаван. У кузаве два салдаты і паэт, які ляжыць, падкурчыўшы звязаныя ногі і рукі. Калі ж падняцца яшчэ і яшчэ вышэй, то можна ўбачыць, дзе канчаецца цё... Болей »


epub
Сцяпан Уладзімір, Вялікі перапынак

Вялікі перапынак

Сцяпан Уладзімір

Мы сустрэліся ў паўцёмным тамбуры гастранома. Я выходзіў, а ён заходзіў. Мужчына схапіў мяне за локаць, паглядзеў ў твар і засмяяўся: прыязна, бяззуба і радасна. — Не пазнаў? Не пазнаеш? Ну, думай… — гучна гаварыў ён і сціснуў мой локаць, спрабаваў мяне хістаць, як маладзенькае дрэўца. — Не… Не пазнаю, прабач. — Не надта ўпэўнена адказаў, і яшчэ раз угледзеўся ў шэры няголены твар. Паспрабаваў убачыць яго дзіцячым, юначым. (фрагмент) Болей »


epub
Сцяпан Уладзімір, Тры яблыкі

Тры яблыкі

Навелы

Сцяпан Уладзімір

Першым, да каго звярнуўся з пытаннем, – вышэзны худы дзядзька ў капелюшы, балонневым плашчы (такія даўно не носяць) і кароткіх гумовых ботах балотнага колеру. На вачах круглыя акуляры з паламанай дужкай (такія трапляюцца на фотаздымках першай паловы мінулага стагоддзя). Мужчына ішоў насустрач і нешта мармытаў, быццам верш спрабаваў згадаць. Следам кульгаў невялікі вушасты сабака з разумнымі вачамі і крывой пярэдняй лапай. (фрагмент) Болей »


pdf
Сцяпан Уладзімір, Хвалі

Хвалі

Проза

Сцяпан Уладзімір

Кожнае мастацтва імкнецца выйсці за свае межы. Проза Уладзіміра Сцяпана – яскравы прыклад такога памкнення. Пра што б ён не пісаў, перад чытачом імгненна ўзнікае выява. Чытаеш словы, а бачыш людзей, краявіды, рэчы, пра якія сказана ўсяго некалькі сказаў. У нечым такая выяўленчая проза нагадвае мастацкае і дакументальнае кіно, дзе камера фіксуе дробныя дэталі і вялікія панарамы. Але ўсе карціны працуюць на сюжэт твора, на яго змест. Болей »


pdf
Сцяпан Уладзімір, Папяровая шапка

Папяровая шапка

хайку

Сцяпан Уладзімір

Зборнік Уладзіміра Сцяпана — кароткія паэтычныя тэлеграмы з трох радкоў. Яны — як фотаздымкі, якія фіксуюць розныя моманты жыцця. Кожны верш з сямнаццаці складоў – спроба знайсці паэзію ў самым звычайным і будзённым. Болей »


epub
Сцяпан Уладзімір, Букет

Букет

Мініяцюры

Сцяпан Уладзімір

У 1970 годзе я вучыўся ў пятым класе і быў упэўнены, што жыць у Савецкім Саюзе лепш чым дзе. І нават у шостым яшчэ верыў, але веры той крыху паменела. Была ў тыя школьныя гады мода сярод гэпэшных дзяцей перапісвацца з аднагодкамі з іншых краін. Дзе мы бралі адрасы, як знаёміліся – не памятаю. Я перапісваўся з дзяўчынкай з польскага партовага горада Гдыня. Мой сябар – з дзяўчынкай з Чэхаславакіі. Фоткі з замежжа прыходзілі ў дзіўных канв... Болей »


epub
Сцяпан Уладзімір, Пра любоў

Пра любоў

Тры навэлы

Сцяпан Уладзімір

Мне дванаццаць з паловай, і я сяджу на мулкім крэсле з жалезнымі ножкамі ў вузкай бальнічнай палаце на адно вакно. Белы халат, які загадалі накінуць на плечы, – доўгі, адзін рукаў падраны, а на другім россып зялёных і рудых плямак. Пахне той халат чамусьці пудрай і рудым гаспадарчым мылам. А ў светлай і доўгай палаце пахне лекамі, падгарэлым малаком і мокрым лісцем, як у выстылай лазні... (фрагмент) Болей »


pdf
Сцяпан Уладзімір, Адна капейка

Адна капейка

кніга прозы

Сцяпан Уладзімір

У зборнік Уладзіміра Сцяпана «Адна капейка» ўвайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за апошнія восем гадоў, — навелы, апавяданні і тэксты без пэўнай жанравай маркіроўкі. Большасць з іх была надрукавана ў беларускіх часопісах і газетах. Некаторыя перакладзены на рускую, украінскую і польскую мовы. Болей »