![]() |
![]() |
Publication Place: Ліда
Publication Date: 2023-09-13
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза. Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і яно, трэба сказаць, грунтоўна падрыхтавалася. Не абышлося без падарункаў! Галоўны з іх - новае асфальтабетоннае палатно, якое пакладзена па вуліцах на плошчы амаль 8 тысяч квадратных метраў. Ну і руплівыя рукі мясцовых жыхароў зрабілі сваю справу. Аграгарадок памаладзеў і пахарашэў. Асабліва радавала буйства кветак, а разнастайныя, з густам зробленыя клумбы, яркімі восеньскімі фарбамі ўзнімалі настрой. Галоўнае ж - душэўная атмасфера, якая была характэрна цёпламу і добраму, як сам хлеб, святу дажынак. Дарэчы, нават надвор'е было на баку аграрыяў. Сонца прыпякала так, што можна было хадзіць у майках і лёгкіх сукенках. Хтосьці нават падлічыў: ішоў соты дзень лета. Сапраўды, лета не канчаецца! Настрой ва ўдзельнікаў быў самы пазітыўны. Былі падведзены і вынікі раённага спаборніцтва па ўборцы збожжавых i збожжабабовых культур сярод сельгаспрадпрыемстваў. На першым месцы - КСУП "Пескаўцы" (дырэктар - Вольга Наройчык), на другім - ЛРСУП "Мажэйкава" (дырэктар - Андрэй Лявон) і на трэцім - КСУП "Ёдкі- Агра" (дырэктар - Дзмітрый Кахавец).
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Наша слова.pdf
З вялікага арыйскага кола часу (калі чакра) беларусы, як і многія іншыя народы, выдзелілі маленькае кола часу даўжынёй у адзін год. Як гаварылася раней, і год дзеліцца на яшчэ меншыя адрэзкі часу. У большасці краін свету прынята дзяленне года на чатыры сезоны, па тры каляндарныя месяцы ў кожным. Аднак індыйскі каляндар, напрыклад, дзеліць год на 6 сезонаў, па 2 месяцы ў кожным, каляндар саамаў - на восем, а ў старажытнасці ў некаторых к... More »
18 траўня Папа Леў XIV афіцыйна заняў пасаду Пантыфіка і абвясціў сваю першую пропаведзь, якая заклікае да "любові і адзінства", На інаўгурацыйнай імшы прысутнічала больш за чатыры тысячы саслужачых. Імша інтранізацыі Папы прагучала на іспанскай і англійскай мовах - самых распаўсюджаных мовах у свеце і мовах новага Папы. Пасля агучвання Евангелля (на лацінскай і грэчаскай мовах) адбыліся асаблівыя абрады пачатку Пантыфікату: ускладанне ... More »
Новым Папам абвясцілі амерыкана-перуанскага кардынала Роберта Прэва. Роберту Фрэнсісу Прэва 69 гадоў, і ён прыняў імя Леў XIV. Большую частку жыцця ён правёў у Перу і мае рэпутацыю рэфарміста, як і нябожчык Папа Францішак. Роберт Фрэнсіс Прэва нарадзіўся 14 верасня 1955 года ў Чыкага (ЗША). Ён уступіў у ордэн святога Аўгусты-на ў 1977 годзе і прыняў святарскае пасвячэнне ў 1982-м. Атрымаў ступені магістра багаслоўя і доктара кананічнага... More »
26 красавіка ў ам. Беліца адбылося свята трады-цыйных страў "Спазнай смак сваёй кухні", якое з'яўляецца адным з каларытных брэндаў Гарадзеншчыны. Гэта ўнікальнае свята, заснаванае на асаблівасцях нацыянальнай беларускай кухні, якая існуе ўжо некалькі стагоддзяў. Конкурс ладзіцца з мэтай захавання, развіцця і папулярызацыі традыцыйнай беларускай кухні. У 2025 годзе галоўнай тэмай мерапрыемства сталі стравы з капусты. З даўніх часоў стра... More »
26 красавіка на ватыканскай плошчы Святога Пятра адбылося развітанне з Папам Францішкам, пасля чаго цела Пантыфіка было перавезена ў Базыліку Санта-Ма-рыя-Маджорэ - месца яго вечнага спачыну. Пахавальная святая Імша распачалася ў 10.00 па цэнтральнаеўрапейскім часе (11.00 па менскім часе). Яна стала першай з дзевяці эўхарыстычных цэлебрацый, якія будуць праходзіць на працягу бліжэйшых дзевяці дзён жалобы і малітвы пасля смерці Святога ... More »
Дарагія браты і сёстры, у чарговы раз мы стаім перад таямніцай пустой магілы Езуса і чуем словы, поўныя любові, суцяшэння і надзеі: "Не бойцеся! Хрыстус ужо ўваскрос, Пан мой і мая надзея. А месцам сустрэчы будзе Галілея…" Гэтыя словы павінны ўмацоўваць нашу веру, што сярод зменлівасці і хаосу сучаснага свету ў розных выпрабаваннях і цярпеннях надалей крыніцай любові і сілы нязменна з'яўляецца ўваскрослы Пан - Пераможца смерці, пекла і... More »
Сумесны праект "Урок у музеі", падпісаны паміж Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь працягвае сваю дзейнасць. У Доме Валянціна Таўлая для вучняў 4 А класа, сярэдняй школы № 15 г. Ліды тут была абмеркавана тэма ўрока: Пятрусь Броўка "А ты хоць дрэўца пасадзіў?" Урок быў праведзены ў выставачнай зале "Час прывёў на Пар-нас", дзе прадстаўлены матэрыялы пра лідскіх творцаў мастацкага слова. ... More »
У літаратурны музей завіталі выхаванцы дзіцячага садка № 22 г. Ліды. Яны наведалі экспазіцыю "Брукаванае слова", прысвечаную дзіцячаму паэту Петрусю Граніту, разам з экскурсаводам пачыталі яго верш "Зайчыкаў хлеб". Дзеці даведаліся пра дзяцінства Валянціна Таўлая, якое прабегла і праз вулачкі горада Ліда яшчэ ў далёкіх 1921-1923 гадах. З вуснаў экскурсавода яны пачулі верш "Верабейкі", напісаны ў 7-гадовым узросце хлопчыкам Валянцінам, ... More »
З 27 па 29 сакавіка Лідскі гістарычна-мастацкі музей прыняў удзел ў Міжнароднай выстаўцы-кірмашы турыс-тычных паслуг "Адпачынак-2025" на Менск-Арэне. Ад Дома Валянціна Таўлая з удзелам "Францішка Скарыны" прайшоў інтэрактыў па напісанні пяром з чарнілам, а таксама майстар-клас па вырабе вераб'я ў тэхніцы арыгамі, па матывах напісання першага верша "Верабейкі" Валянціна Таўлая ў Лідзе ў 1923 годзе і інш. Разам з тым наведвальнікі мелі ма... More »
Традыцыйнае абрадавае дзейства, якім нашыя продкі ва ўсе часы суправаджалі пачатак унясення ў глебу насення збажыны, прайшло ў Лідскім раёне. Месцам “Засевак” стала адно з палёў ЛРСУП “Мажэйкава”, куды сабраліся прадстаўнікі кіраўніцтва Лідскага раёна на чале са старшынём райвыканкама Аляксандрам Людвігавічам Вярсоцкім, кіраўнікі і працаўнікі сельгасарганізацый, прадстаўнікі духавенства, культуры — усе, хто ўсведамляе значнасць пасяўной... More »