Publication Place: Мінск
Publication Date: 2022-03-23
Publisher: Будзьма Беларусамі!
Book Series: Словы мацней
Sizes: 00:05:58
Category: Video
Copyright © 2022 by Будзьма Беларусамі!
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Яго лічаць яскравым прадстаўніком экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі. Яго творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Бырыс Пятровіч (сапраўднае Барыс Пятровіч Сачанка) – празаік. Нарадзіўся ў 1959 г. на Гомельшчыне ў вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна. Адукацыя: БДУ (факультэт журналістыкі). Працаваў у газетах “Гомельская праўда”, “Звязда”, “Літаратура і мастацтва”, часопісе “Полымя”. У 2002 г. заснаваў літаратурны часопіс “Дзеяслоў”, стаў яго галоўным рэдактарам. З 2011 г. старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Узнагароды: прэмія часопіса «Маладосць» (1992), прэмія «Гліняны Вялес» (2008), медаль да стагоддзя БНР (2019). Кнігі: “Ловы” (1992), "Сон між пачвар" (1994), "Фрэскі" (1998), "Шчасце быць" (2004), "Жыць не страшна" (2008), "Піліпікі" (2009), "Плошча" (2010), "Спакушэнне" (2013), "Спачатку была цемра" (2013), "Пуціна" (2015).
Аповесць пісалася амаль праз трыццаць гадоў пасля той памятнай паездкі праз увесь СССР з Усходу на Захад. Вядома, за гэты час адбыліся вялізарныя перамены ў нашым жыцці, не стала той вялікай краіны, з’явіліся новыя тэхналогіі і, каб пабачыць Далёкі Усход і тыя гарады, якія наведалі падарожнікі, цяпер зусім неабавязкова туды ехаць. Можна набраць у інтэрнэце назву і віртуальна паблукаць па вуліцах горада, зайсці ў музеі, прачытаць звесткі... More »
Аповесьць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь сьвядомасьці, паводле якой аповесьць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку - кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасьці беларусаў у сьвеце ў параўнаньні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глы... More »
Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла… More »
Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне "чорнага чалавек... More »
Ніколі не думаў, што жыццё маё мне некалі спатрэбіцца, што буду апісваць пражытае і бачанае мною. Хоць большасць пісьменнікаў толькі гэтым і займаюцца. Жыццё маё мне здавалася нецікавым, беcпадзейным, пустым, аднастайным... Гэтаксама і праца, незважаючы на тое, што быў я журналістам, а значыць, увесь час – каля і між людзей. Мажліва, у адрозненне ад іншых, я занадта крытычна ці занадта патрабавальна ставіўся да пражытага, калі не бачыў ... More »
Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. More »
Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шклярэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу часта, што лепшае, што ёсць у лепшай жа прозе – ад паэзіі. Але Някляеву ўдаецца быць у паэзіі – паэтам, а ў прозе – празаікам. Рэдкая яка... More »
Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. More »
Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую... More »
...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шч... More »