Publication Place: Мінск
Publication Date: 2022-03-09
Publisher: Будзьма Беларусамі!
Book Series: Словы мацней
Sizes: 00:03:29
Category: Video
Copyright © 2022 by Будзьма Беларусамі!
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
"Гэта рэдкі паэт, пры сённяшняй маргіналізацыі паэзіі ды агульнай нелюбові ці нянавісці да паэзіі, гэта паэт для ўсіх. Ён спалучае супрацьлегласці, ён герметычны і эстрадны, слэмаўскі адначасова. Ён можа быць мудрагелістым, а можа быць гранічна простым» (Андрэй Хадановіч). Антон Рудак - паэт, перакладчык, гісторык і журналіст, аўтар кнігі "Верхні горад". Лаўрэат прэміі "Кніга году" (2015), фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш. Нарадзіўся 9 жніўня 1989 года ў Мінску. Адукацыя: Нацыянальны гуманітарны ліцэй, гістарычны факультэт БДУ. Друкаваўся ў часопісе "Дзеяслоў" і газеце "Наша Ніва". Перакладае з польскай мовы.
Video: Словы мацней
Catalog: Kamunikat.org
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... More »