Publication Place: Магілёў
Publication Date: 202
Sizes: 248 с. : іл.
Category: History; Sources; Biographies
Copyright © 2023 by Міхась Булавацкі
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
СССР – гэта ўжо гісторыя. Не такая далёкая як, напрыклад, Вялікае Княства Літоўскае ці Беларуская Народная Рэспубліка, але ўсё ж гісторыя, якая з кожным годам аддаляецца. Ужо вырасла пакаленне беларусаў, якія не нарадзіліся ў СССР і мала ўсведамляюць, якой гэтая краіна была, не кожны нават раскрые тую абрэвіятуру. Але там жылі людзі, з кожным з якіх звязана свая гісторыя, маленькая, нязначная, непрыкметная ці, наадварот, вялікая, значная, вартая ўвагі як частка гісторыі народа ці нават не аднаго народа. Аўтар кнігі распавядае пра падзеі, якія адбываліся з ім самім ці людзьмі блізкімі, якія жылі побач ці жылі раней. Праз гісторыі “маленькіх” людзей, заснаваных на падзеях рэальнага жыцця, можна адчуць подых гісторыі народа, нацыі ў пэўны гістарычны перыяд, чым гэтая кніга і можа прывабіць.
Belarusian Authors: Булавацкі Міхась
Catalog: Kamunikat.org
На шостым годзе жыцця хлопчык захварэў на сухоты косткі. У сцягне і ў паху ўтварыліся свішчы, праз якія выцякаў гной. Тут ужо ніякія шэпты ці іншае ўмельства мясцовых лекараў дапамагчы не магло. Патрабавалася істотная дапамога ўрачоў. Анця апранула дзіця і ў лясёнцы за плячыма панесла ў Сімонавічы, адкуль рэйсавым аўтобусам прыехала ў Глуск. Лясёнка… Гэтай “тары” варта праспяваць асобную оду. Квадратны кавалак даматканага сукна з прывяз... More »
Так атрымалася, што маё жыццё раздзелена чорнай паласой на дзве часткі: кароткую – няпоўныя шэсць год ад нараджэння, і доўгую – пасля трынаццаці. А паміж імі тая чорная паласа ў сем год, якія я праляжаў у сухотным санаторыі. З той першай часткі помніцца, натуральна, не ўсё. Не помню бацьку , які пайшоў у іншы свет на першым годзе майго жыцця. Існаванне ў сталінскім лагеры не дадало здароўя. Не помню, як я нараджаўся. Спытаў аднойчы пра ... More »
У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне з бюракратычнай сістэмай за беларускую мову, якая спрабуе выжыць ужо 320 гадоў, і пра маральны змест барацьбы за яе. Кніга будзе карыс... More »
“Беларускае пяціборства” – алімпіяда, унікальная не толькі ў межах Магілёўскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі. Фармальна бацькі і вучні маюць права выбіраць мову навучання, рэальна такой магчымасці ў іх няма… Алімпіяды па ўсіх прадметах (акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вядома) праводзяцца выключна на рускай мове. Гэта своеасаблівая дыскрымінацыя беларускамоўных вучняў, якія, на шчасце, усё яшчэ ёсць. І таму “Беларуска... More »
Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні... More »