Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Глобус Адам, Сапежынскі прывід

Сапежынскі прывід

Трылер

Глобус Адам

Publication Date: 2022

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2008 by Адам Глобус; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Глобус Адам, Замак — Мінск: Сучасны літаратар, 2008. — 256 с.

Алег Будзько ўказальным пальцам адцягнуў ніжняе века і зняў кантактную лінзу. Шкляная, выгнутая, як луска, пласцінка выслізнула ў мензурку з фізіялагічным растворам. Алег паміргаў і прыбраў слязу ражком насоўкі. Мензурку ён паставіў на кніжную паліцу. Будзько ледзь не кранаўся галавою нізкай скошанай столі мансарды. Невялікі пакой выглядаў адначасова як святліца, кабінет і сталовая: вузкі дашчаны тапчан, засланы клятчатай радзюжкай; школьны настаўніцкі стол, канспекты і геаграфічныя атласы; вялікая каляровая карта паўшар’яў, прышпіленая да столі; побач з падручнікамі на кніжных паліцах абы як пастаўлены танны фаянсавы посуд; урачыста зашклёная, як карціна, калекцыя мінералаў у цяжкай дубовай раме. Унізе ледзь чутна рыпнулі дзверы. (фрагмент)

Belarusian Authors: Глобус Адам

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь твор у адным файле

Worth reading:

pdf
Глобус Адам, Пераказкі

Пераказкі

Новыя гісторыі са старымі героямі

Глобус Адам

У кнігу мастака і пісьменніка Адама Глобуса «Пераказкі » сабраліся новыя гісторыі пра старых і ўсім вядомых герояў. Большасць герояў запазычаны з дзіцячых казак, але ўсе яны цяпер жывуць дарослым, поўным кахання і эротыкі жыццём; так што «Пераказкі» не трэба чытаць непаўналетнім і асобам з рухомай псіхікай. Гэта маленькая кніга разлічана на чытача з пачуццём гумару і на чытачку з прагай павесяліцца. Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі... More »


video
Глобус Адам, Ці сорамна быць беларускім пісьменнікам

Ці сорамна быць беларускім пісьменнікам

Глобус Адам

Адам Глобус — мультыінструменталіст у літаратуры. Аўтар-хамелеон. Піша вершы і прозу, раманы і хоку, гарадскія жахаўкі ды рок-тэксты, эратычныя апавяданні, дэтэктывы на продаж і апакрыфічна рэалістычныя партрэты сУчаснікаў. У новым выданні падкасту нязменны герой літпрацэсу распавядзе, чаму вандроўка да егіпецкіх пірамідаў выявілася стратэгічнай памылкай, як на яго творчасць паўплываў алкаголь і чаму пісьменніку часам карысна дапісацца ... More »


epub
Глобус Адам, Таленты

Таленты

Словы пра тутэйшых арт-авангардыстаў

Глобус Адам

Мастака Чарнабрысава заўсёды шмат. Як толькі ён з’яўляецца ў памяшканні, адразу робіцца галоўным героем. Рэжысёру ён пачынае расказваць сюжэты для серыялаў. Скульптару распавядае пра таямніцы камянёў. Журналісту накідвае пытанняў для будучых размоў з вядомымі людзьмі. Для кожнага сустрэчнага ў Чарнабрысава ёсць парада і заданне. Ён азадачвае прысутных так хутка і так моцна, што яны стамляюцца і сыходзяць. Чарнабрысава сыходы знаёмцаў не... More »


epub
Глобус Адам, Леанід

Леанід

Словы пра жывапісца Леаніда Шчамялёва

Глобус Адам

Першы раз менавіта ад Леаніда Шчамялёва я пачуў, што карціна з’яўляецца рэччу. Для мяне карціны і малюнкі заўсёды былі аб’ектамі культаў, люстэркамі роздумаў, прыкладамі духоўнасці і чалавечнасці. Шчамялёў сказаў як адрэзаў: “Карціна – рэч!” Ён не проста сказаў, ён яшчэ і настойваў на тым, што карціну трэба рабіць, як рэч. Як сталяр робіць стол, так мастак мусіць рабіць карціну. У мастацтве і каля мастацтва шмат штукароў, якія спраўна в... More »


epub
Глобус Адам, Сістэма

Сістэма

Глобус Адам

«Пачысціцца, памыецца, адпрасуецца і будзе як новае. Колькі часу? Скаты, гадзіннік за дзве капейкі і той забралі. Так табе і трэба. Так і павінна было быць. Раней ці пазней — няма розніцы. Інакш і быць не магло. Пасаду захацеў мець?! Штаны пачысціў, туфлі наваксаваў, пастрыгся, пагаліўся?! Як жа ж, на прыём да міністра першы раз ідзеш! Сам міністр запрасіў, час прызначыў. Трэба выгляд мець, каб не Барысам, а Барысам Барысавічам дапамагл... More »


pdf
Глобус Адам, Сняжынка

Сняжынка

Зборнік хайку

Глобус Адам

Першая публікацыя хайку Адама Глобуса адбылася ў далёкім 1983 годзе ў часопісе «Бярозка», з таго часу ягоныя вершы з сямнаццаці складоў друкаваліся ў розных краінах і на розных мовах, нават на радзіме хайку – у Японіі – яны з’яўляліся ў часопісах і альманахах. За сорак гадоў працы ў жанры хайку Адам Глобус напісаў і надрукаваў шмат такіх вершаў, але ўпершыню яны сабраны пад вокладкай адной невялікай кнігі з прахалоднай і паўночнай назва... More »


epub
Глобус Адам, Як той казаў, або Твары прыказак…

Як той казаў, або Твары прыказак…

Глобус Адам

Для мяне прымаўка толькі тады прымаўка, калі яна мае жывы голас блізкага чалавека... «Пакуль жаніцца – загаіцца», – казаў дзед Бронік пра мае пабітыя локці і калені. Запомнілася дзедава «загаіцца» добра, бо звязана яно з дарогай. Мы чакалі асфальт на сваёй вуліцы. Чакалі, пакуль яго пакладуць ад царквы да другой школы, ад школы да старых могілак, ад старых да новых могілак і ажно да льнозавода. Атрымаўшы заасфальтав аную вуліцу, мы на я... More »


epub
Глобус Адам, Заўсёды светла каля турэмных муроў

Заўсёды светла каля турэмных муроў

Трылер

Глобус Адам

Больш за дзвесце гадоў пад шарым мінскім небам стаіць шары Пішчалаўскі замак. Як i большасць каралеўскіх палацаў, з часам ён абярнуўся турмою. Прастакутнік, фланкіраваны прысадзістымі зубчастымі вежамі, пазней абнеслі яшчэ адным мурам, зацягнутым паверсе калючым дротам. Паміж першым і другім абводам расцягнулі на зямлі сетку з калючага дроту. Усе дрэвы вакол турмы спілавалі на ўзроўні знешніх муроў. Як бастыёны, на рагах паставілі бетон... More »


epub
Глобус Адам, Сіні пад´езд

Сіні пад´езд

Глобус Адам

Цяпер я — вырадак і забойца. А раней кнігі любіў, не часопісы і газеты, а кнігі. Спыніўся, упаў, разгарнуў, і цябе няма, і ўсё адно, які ўздымаюць сцяг. Ты далёка-далёка. Мора, белая лодачка плыве. Та-ара-ас!!! Гэта мяне. Далей, далей ад свайго імя, ад клічу, ад загаду. I можна ўцячы. А як збегчы ад нянавісці да самога сябе, ад уласнай баязлівасці, ад калецтва? Вырадак! I лепш пра мяне не скажаш. Баюся, што не пераадолею сваіх вар’яцкіх... More »


epub
Глобус Адам, Латвійскі дэтэктыў

Латвійскі дэтэктыў

Глобус Адам

У мяне скралі парасон. Не такая ўжо і вялікая страта. Але са знікненнем парасона ўзнікла шмат непрыемнасцяў. Яго знеслі якраз тады, калі ішоў нудны дождж, а прыдбаць парасон у крамах было немагчыма, яго можна было толькі дастаць у перакупшчыкаў за суму, якая набліжалася да майго месячнага заробку. У мяне знік парасон, і першае, што прыйшло на розум, — я цэлыя чатыры тыдні параваў дарэмна. Толькі не думайце, што я лайдак і не магу за мес... More »