Гардзіенка Наталля

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наталля Гардзіенка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Пятровіч Барыс, Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто

З нізкі „Спецкар”

Пятровіч Барыс

Publication Date: 2022

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2021 by Дзеяслоў; Copyright © 2021 by Барыс Пятровіч; Copyright © 2022 by Kamunikat.org - ePub

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Пятровіч Барыс, Бунт на караблі, які плыве з нікуды ў нішто. З нізкі „Спецкар”; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 6 (115) 2021; с. 107-120

Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую будоўлю электрастанцыі ды так і засталіся тут назаўсёды, на што, відаць, і разлічваў урад той вялізнай краіны. Перажаніліся, нарадзілі дзяцей, якія падраслі і надалі гораду новую славу – тут быў самы вялікі ў Беларусі, ды і ў былым СССР, адсотак наркаманаў і, адпаведна, хворых на СНІД. На сустрэчы ў рэдакцыі кіраўнік абласной міліцыі назваў “закрытыя” лічбы і адных, і другіх. Яны былі жахлівыя. Наркаманам быў кожны другі жыхар горада ва ўзросце ад чатырнаццаці да трыццаці гадоў, а хворым на СНІД кожны дзясяты – тут ужо ўзрост не меў ролі, бо на ўліку былі і сямідзесяцігадовыя, і немаўляты… (фрагмент)

Belarusian Authors: Пятровіч Барыс

Catalog: Kamunikat.org

View/ Download This Chapter/ Article... Увесь твор у адным файле

Worth reading:

mp3
Пятровіч Барыс, Пуціна

Пуціна

Аповесць

Пятровіч Барыс

Аповесьць «Пуціна» Барыса Пятровіча – гэта захапляльнае падарожжа студэнта-журналіста на экзатычныя для беларусаў (і еўрапейцаў увогуле) Сахалін ды Курылы ў васьмідзясятыя гады мінулага стагоддзя. Плынь сьвядомасьці, паводле якой аповесьць напісана адным сказам і без асноўнага знаку прыпынку - кропкі, дазваляе аўтару свабодна рэфлексаваць наконт ідэнтычнасьці беларусаў у сьвеце ў параўнаньні з японцамі, шведамі, расейцамі і ныраць у глы... More »


Ад жыцця прачнуцца...

Фрэскі розных гадоў

Пятровіч Барыс

Фрэскі – кароткая проза Барыса Пятровіча, своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў храме на тынкоўцы – пакуль яна не засохла… More »


mp3
Пятровіч Барыс, Стах

Стах

аповесць

Пятровіч Барыс

Трыпціх "Стах", напісаны ў 90-я гады, чытаецца, як быццам быў напісаны зусім нядаўна. Вось толькі тэмы, што хвалявалі ў 90-я толькі невялікую частку беларускага грамадства, зараз закранулі большасць беларусаў. Адвечныя беларускія пытанні пададзеныя пісьменнікам у яркай форме калейдаскопа падзей, якія адбываюцца з галоўным героем. Успаміны вясковага дзяцінства, страта цноты, пошукі праўды ў палітычных спрэчках, з'яўленне "чорнага чалавек... More »


epub
Пятровіч Барыс, Цнота на потым

Цнота на потым

Аповесць з аповедаў спецкара

Пятровіч Барыс

Ніколі не думаў, што жыццё маё мне некалі спатрэбіцца, што буду апісваць пражытае і бачанае мною. Хоць большасць пісьменнікаў толькі гэтым і займаюцца. Жыццё маё мне здавалася нецікавым, беcпадзейным, пустым, аднастайным... Гэтаксама і праца, незважаючы на тое, што быў я журналістам, а значыць, увесь час – каля і між людзей. Мажліва, у адрозненне ад іншых, я занадта крытычна ці занадта патрабавальна ставіўся да пражытага, калі не бачыў ... More »


mp3
Пятровіч Барыс, Спачатку была цемра

Спачатку была цемра

Аповесць

Пятровіч Барыс

Мы жывём, пакуль святло ў нас перамагае цемру… Да такой высновы прыходзіць галоўны герой гэтай кнігі, які прабыў без прытомнасці — у цемры — амаль тры гады і паступова вяртаецца да жыцця, згадваючы, хто ён, адкуль і за што яго хацелі забіць… Падзеі разгортваюцца ў 90-я гады мінулага стагоддзя ў жахлівых умовах закінутага дома-інтэрната на чарнобыльскім Палессі, на фоне вялікіх пераменаў, што адбываліся тады ў незалежнай Беларусі. More »


epub
Пятровіч Барыс, Ісці і не баяцца

Ісці і не баяцца

Нататкі з нататнічкаў

Пятровіч Барыс

Люблю прозу паэтаў – Вазнясенскага, Еўтушэнкі, Шкля­рэўскага, нават Ясеніна… Але прозу паэта Някляева не назаву прозай паэтаў. У ёй хапае вобразнасці, метафарычнасці, прыгожасцяў, якія ад паэзіі, але разам з тым гэта грунтоўная проза грунтоўнага празаіка. Люблю лёгкасць і прыгажосць прозы паэтаў. Кажу часта, што лепшае, што ёсць у лепшай жа прозе – ад паэзіі. Але Някляеву ўдаецца быць у паэзіі – паэтам, а ў прозе – празаікам. Рэдкая яка... More »


video
Пятровіч Барыс, Апа-калі...

Апа-калі?...

Пятровіч Барыс

Яго лічаць яскравым прадстаўніком экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён спалучае адданасць класічнай літаратурнай традыцыі з дакладна выверанымі назіраннямі за рэаліямі. Яго творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы. Бырыс Пятровіч (сапраўднае Барыс Пятровіч Сачанка) – празаік. Нарадзіўся ў 1959 г. на Гомельшчыне ў вёсцы ... More »


mp3
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Аповесць

Пятровіч Барыс

Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Kamunikat.org прапануе вашай увазе новую вострасюжэтную аповесць Барыса Пятровіча, якая друкавалася раней ў перыядычным друку, але асобнай кнігай ня выйшла. У «Наіўным дэтэктыве» апавядаецца пра расследаванне загадкавай смерці галоўнай гераіні... Як звычайна ў творах Барыса Пятровіча сон мяжуе з явай, а рэальнасць – з містыкай ды фантасмагорыяй. More »


epub
Пятровіч Барыс, Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Экспрэс, альбо Няспраўджанасьць адзіноты

Аповесьць

Пятровіч Барыс

...І вось ідзе ён лесам: ноч, дождж – што яшчэ можа быць горш. А ён – не зважае на непагадзь, цемру, страх, які дыхае ў твар. На ім лёгкая, прамоклая наскрозь кашуля, а яму ня холадна. Ён крочыць не адчуваючы стомы, ён – ляціць. Ён не заўважае адлегласьці, не заўважае адзіноты. І дарога дадому – шэсьць кіламетраў глухім лесам – дарога, якая так абрыдла яму за дзесяць школьных гадоў, цяпер у асалоду. Ён – шчасьлівы, але ня згадвае пра шч... More »


epub
Пятровіч Барыс, Наіўны дэтэктыў

Наіўны дэтэктыў

Аповесць

Пятровіч Барыс

…Дзяўчаты ад Антося назаўтра не з’ехалі. Не так проста напрыканцы верасня знайсці ў Менску кватэру. Засталіся яшчэ на тыдзень-другі. Антось быў не супраць, разумеючы гэта. За той час, што ён жыў тут адзін, без сяброўкі, крыху і засумаваў па «опчаству». Дзяўчаты трымаліся сціпла, можна сказаць, строга. У сяброўкі да Антося не лезлі. Словам, ва ўсім адчувалася не толькі іх часовасць у яго, але стрыманасць, адасобленасць. (фрагмент) More »