Лукша Міра

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міра Лукша.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Тамковіч Аляксандр

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1963 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Аляксандр Тамковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Марцінш душ Рэйш Ванда

Сёньня Дзень народзінаў адзначае душ Марцінш.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва

Няхай выбачае юнацтва

проза

Андзілеўка Людміла

Publication Date: 2020

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2020 by Людміла Андзілеўка

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Supplementary Data: Падрыхтаванае на падставе: Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва. Кніга прозы, — Мінск: Кнітазбор, 2020. — 144 с.

У раздзеле «Госці» сацыяльнай сеткі «Аднакласнікі» паглядаў на мяне з фота незнаёмы мурлаценькі дзядзька на фоне дагледжанай сядзібы: альтанка, мальвы, ружы, сад, ставок з рыбкамі, трактар, аўто… Дабрабыт у поўным наборы. Усё, што многім па справядлівасці здаецца сапраўдным рэальным шчасцем. Не пазнала дзядзьку, вось прозвішча — рэдкае, пакручастае — спыніла: калісьці чула. Перабрала транзітнікаў класа, школы, і ва ўспамінах жыхароў роднага горада такога прозвішча не вялося. Інстытут? Без зачэпкі. Работа? Не! Дзе ж яно магло сустракацца? (Кругі на вадзе, фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Апавяданні з нізкі «Няхай выбачае юнацтва» у адным файле

Worth reading:

epub
Андзілеўка Людміла, Любоў брэд, альбо Эфект плацэба

Любоў брэд, альбо Эфект плацэба

накід сцэнарыя кароткаметражнага фільма

Андзілеўка Людміла

Восень. Правінцыйны горад. На вуліцы маладая сучасная жанчына развітваецца з дачушкай, дзяўчынкай гадоў дзесяці-дванаццаці, выпраўляе ў школу. Пяшчотна папраўляе вопратку, усміхаецца, чакае лоб — «бадаюцца», цалуе дзіця ў нос, шчокі. (фрагмент) More »


pdf
epub
Андзілеўка Людміла, Эфект плацэба

Эфект плацэба

Апавяданні

Андзілеўка Людміла

Грамадства набліжаецца да мяжы расчалавечвання. Страчваецца боскі пачатак: любасць, сапраўднасць падмяняюцца на прынцып формы. Нараджэнне дзіцяці перастала быць радасцю, цудам, сакраментальнай таямніцай. Дзіця можна прадаць, купіць, атрымаць у прабірцы. Жанчына — інкубатар, прамысловы кантэйнер для жывога тавару, яйцаклеткі. Яе задача пасля родаў — зберагчы бізнес, захаваць формы, пругкасць грудзей, прывабнасць. Сучаснай маці цяжка разв... More »


epub
Андзілеўка Людміла, З інтымнага жыцця старэчы

З інтымнага жыцця старэчы

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Тэлефонны званок разбудзіў рана, ноч зноў выдалася бяссоннай, сабраўся даспаць, крыху палепшыць самаадчуванне, толькі задрамаў — так лёгка, лагодна, у нейкім маладым флёры, і — на табе, як у сэрца нажом, бы кіпнем абдало, нават ціск, адчуваецца, падскочыў. Званок, рэзкі — гук забыўся адключыць з вечара: на летніку столькі занятку — ламаюцца гарадскія побытавыя звычкі, парушаецца рэжым. Зірнуў у экранчык. (фрагмент) More »


epub
Андзілеўка Людміла, «Замежжа нам дапаможа»

«Замежжа нам дапаможа»

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Еду ў агульнаграмадскім транспарце, маю ўвагу палоніць купка смуглявых іншаземцаў: не тое каб выглядам (да гастарбайтэраў наша вока ўжо звыклася) і не паводзінамі — людзі трымаюцца даволі прыстойна. Вуха ўвесь час ловіць настойлівыя і незразумелыя, але чымсьці знаёмыя гукаспалучэнні: «Каляляська, каляляська, дабыдзень, тапапацена…» І тут нарэшце да мяне даходзіць, што чую я родную мову, толькі з моцным акцэнтам. Аж вочы акругліліся! Раз... More »


epub
Андзілеўка Людміла, «Когда б вы знали, из какого сора…»

«Когда б вы знали, из какого сора…»

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Тэлефанавалі з рэдакцыі: «Чаму цураецеся нашага органа? Не жадаеце пазнаёміць чытачоў роднага горада са сваёй творчасцю? Дайце падборку — надрукуем». Я люблю чытачоў. Творы падабрала, выслала. Надрукавалі ў двух нумарах з прыемнай прадмовай. Дзякую! Прыходжу ў бібліятэку, вітаюся — на мяне з-пад ілба хітрым вокам паглядае бібліятэкарка. (фрагмент) More »


epub
Андзілеўка Людміла, Шапэн. Чыжоўка. COVID

Шапэн. Чыжоўка. COVID

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Дзясятая бальніца, гінекалагічнае аддзяленне, часова аддадзенае, як і многія з іншых, пад наплыў хворых на COVID. Адзінаццаць палат, набітых да адказу, дзве з іх пераабсталяваныя ў рэанімацыю: бясконца гудуць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх — піў, піў, піў, пляўмб, піў, піў піў, пляўмб. Адна з палат мае тры жыццядайныя крыніцы кіслароду: дзве паасобку і адна беражліва падзеленая на два ложкі — так атрымліваецца выратаваць ужо чатыры д... More »


epub
Андзілеўка Людміла, Бізнес-лэдзі

Бізнес-лэдзі

дзённік нянькі

Андзілеўка Людміла

Паўтарагадовы Жэка даядаў астаткі баршчу, і тут якаясь халера штурхнула мяне пацягнуцца да палічкі па маленькі прастакутнічак файлаў, па абодва бакі старонак у ім былі паўстаўляныя каляровыя здымкі. Звычайна маці забаўляла Жэньку гэтымі фоткамі, падманам торкаючы ў рот лыжку кашы ці булёну. Навошта спатрэбіўся ён мне? Дзіця паела. І вось: абед зноў на стале! Хлопчык прыгледзеўся да адной з фатаграфій, пазнаў маці, торкнуў пальцам у здым... More »


epub
Андзілеўка Людміла, Спасцігаючы Кафку

Спасцігаючы Кафку

апавяданне

Андзілеўка Людміла

Можна выйсці на гаўбец, пераважыцца праз парэнчы, абаперціся на локці, удыхнуць свежага паветра і лавіць у далонь кроплі надаедлівага восеньскага дажджу ці лёгкія сняжынкі прыспелай зімы, мо проста назіраць знаёмае наваколле: кавалачак неба, што толькі і пакінулі дамы. Насупраць, з бакоў і спрэс-спрэс — шматпавярховыя будынкі, у незанавешаных вокнах якіх ты заўсёды міжволі здольны стаць бессаромным сведкам сямейнага ладу чужых табе жыха... More »


pdf
epub
Андзілеўка Людміла, Няхай выбачае юнацтва

Няхай выбачае юнацтва

Кніга прозы

Андзілеўка Людміла

На гэты раз аўтар прапануе «дарожную чытанку для жанчын і чулых мужчын». Сапраўды, апавяданні лёгка чытаюцца, займальныя, прыцягваюць цікавымі сюжэтамі і дзіўнымі паваротамі людскіх лёсаў. More »


epub
Андзілеўка Людміла, Невядомы прыпынак

Невядомы прыпынак

проза

Андзілеўка Людміла

Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны зубамі склыгае. Нават смех разбіраў — рагатаў бы сам сабою, каб дапусціўся. На рабоце здача аб’екта. Казалі ў брыгадзе, нібы за новабудоўлю... More »