Publication Place: Мінск
Publication Date: 2022-07
Editor: Н. Шыдлоўская, А Макоўская
Publisher: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Copyright © 2022 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Еўрапейская рада пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC)) распачынае праект #FreeAllWords дзеля падтрымкі ўкраінскіх і беларускіх аўтараў, якія працягваюць займацца творчасцю ва ўмовах расійскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны і жорсткага падаўлення свабоды слова і самавыражэння з боку беларускай дзяржавы. Галоўная мэта #FreeAllWords – даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах, мець магчымасць быць пачутымі ў грамадствах, якія не ведаюць, што такое вайна, рэпрэсіі і дыктатура. “Мы хочам пабудаваць мост свабоды слова, дэмакратыі і ўзаемаразумення паміж аўтарамі, культурамі, народамі і мовамі. Нашым калегам ужо не патрэбныя адкрытыя лісты, але ім патрэбныя друкаваныя радкі, хвіліны эфіру і анлайнфарматы, каб распавесці свае гісторыі і пратрансляваць сваё асабістае бачанне таго, што адбываецца. Менавіта таму мы арганізуем гэту адчувальную дапамогу”, – адзначае Ніна Георге, пісьменніца і Старшыня Еўрапейскай рады пісьменнікаў EWC. На сайце #FreeAllWords будуць публікавацца творы ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на многія мовы Еўропы. Усяго плануецца зрабіць пераклад не меней за 100 твораў (тэксты, эсэ, інтэрв'ю, вершы), усе працы будуць размешчаны на сайце праекта ў адпаведнасціз нормамі аўтарскага права.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Беларусы ў свеце
За асабістуюадвагу, праяўленую ў баях супраць расійскіх агрэсараў ва Украіне дзеля свабоды Беларусі і Украіны, Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ўзнагародзіла медалём “За баявыя заслугі”трох байцоў групы спецыяльнага прызначэння батальёну “Волат”. Іх імёны не апублічваюцца, як і прозвішчы трох асобаў, узнагароджаныхмедалём Ордэну Пагоні, якіяжывуць у Беларусі і адзначаныя за шматгадовую дзейнасць у зберажэннігістарычных каштоўнасцяў і ... More »
Вялікая канферэнцыя “Беларусь–Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” адбылася 2 снежня ў Вільні. Размаўлялі і пра культуру, што праўда, ужо пад фінал мерапрыемства. Хаця, як заўважаюць датычныя да гэтай сферы, пытанні светапогляду, самаідэнтыфікацыі ці не першасныя для беларусаў у вымушанай эміграцыі ды й не толькі. Арганізатарамі прадстаўнічага мерапрыемства выступілі Фонд Конра да Адэнаўэра, Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў... More »
“Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл”. Калісьці Уладзімір Караткевіч у п’есе “Кастусь Каліноўскі” ўклаў гэтыя афарыстычныя словы ў вусны галоўнага героя. Ключавое слова тут – “нашых”: тых, хто прысвяціў сябе справе свабоды і Беларусі, хто беларус не толькі і не столькі паводле пашпарту. “Нашы” – першае, што прыходзіць у галаву, калі бярэш у рукі толькі што выдадзеную “Кнігу могілак”. На працягу апошніх 200 г... More »
Новы беларускі праект MALDZIS запусцілі ў верасні. Яго місія – усталяванне дошак і помнікаў выбітным беларусам, стварэнне мапы “Зямля Мальдзіса”, вяртанне культурнай спадчыны. Расказваем падрабязней. Ініцыятыва стварэння праекту MALDZIS належыць былому дыпламату і часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Швейцарыі Паўлу Мацукевічу. У сваёй колішняй дыпламатычнай працы ён займаўся акурат падобнымі справамі. MALDZIS бачыць сваю місію... More »
У пражскім выдавецтве Vesna выйшла з друку новая кніга пісьменніка іжурналіста Сяргея Дубаўца “Занзібар” з падзагалоўкам “Сталенне маладой душы”. Такой навіной падзяліўся ў фэйсбуку сам аўтар. “Як распавесці сваю гісторыю і не занудзіць чытача? Вельмі проста. Трэба за той самы час рас казаць мноства гісторый, дзе будзе шмат персанажаў і сюжэтаў (абавязкова пра любоў), розных жанраў і падарожжаў як у часе, так і ў прасторы, будуць ка... More »
Набываць папяровыя выданні можна з усяго свету. З часам маюць з’явіцца ў продажы і электронныя кнігі. Першыя замовы ўжо даляцелі да пакупнікоў. Інтэрнэтбібліятэка “Камунікат” існуе ўжо хутка чвэрць стагоддзя і з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце збораў крыніц на беларускай мове. Пасля падзей 2020 года, калі “гайкі” пачалізакручвацца ў тым ліку для выдаўцоў і аўтараў беларускай літаратуры, “Камунікат” узяўся за выданне папяровых кні... More »
Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадская дзяячка і гісторык, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993–1999 гг. Ад пачатку кантактаў ззамежнымі суродзічамі ў канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Васіль Быкаў з вялікай павагаю і цікавасцю ставіўся да беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму і ўладкоўваць новае жыццё на чужыне. Іхны патрыятызм, глыбокая нацыянальная свядомасць, якую эмігранты захавалі ... More »
Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Музеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэ... More »
Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль тр... More »
Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйней... More »