![]() |
![]() |
Publication Place: Талін
Publication Date: 2022
Publisher: VJN
Sizes: 96 с.
ISBN: 978-9916-4-0994-7
Category: Belles-Lettres
Book Collection: BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Copy Numbers: BTH — [5159]
Supplementary Data: Дадатковая даведка: Кніга падрыхтаваная паводле арыгінальных артыкулаў Вітаўта Мартыненкі, друкаваных у буклетах беларускіх музычных альбомаў 1989-2006 гг. Выдаўца кнігі Натальля Баярын сьледам за аўтарам шчыра дзякуе газэце «Наша Ніва» за дапамогу ў пошуку прафэсыйных здымкаў, «БМАgroup» за выдзеленыя аўтару тэкставыя файлы, калектыву Дзяржаўнага музэю літаратуры й мастацтва ды асабіста ягонаму дырэктару Ганьне Запартыцы за навуковую падтрымку. Асобная падзяка Беларускаму Радыё «Рацыя» (www.racyja.com) за інфармацыйнае спрыяньне.
«Прадмовы й Пасьляслоўі» — канцэптуальная праца легендарнага беларускага рок-журналіста Вітаўта Мартыненкі, у якой звыкла выяўляецца ягоная схільнасьць шукаць свае карані, як і крыніцы беларускае плыні мас-культа, у тысячагадовых традыцыях нацыянальнае культуры. Сама назва «Прадмовы й Пасьляслоўі»
ўзыходзіць да аднайменнага канцэптуальнага збору Францішка Скарыны. Апроч прыстойнае забавы для аматараў лёгкае беларускамоўнае чытанкі, выданьне станецца цудоўным падарункам для кожнага калекцыянэра сусьветнага мас-культ-прадукту, бо ў гэты альбом увайшлі ў тым ліку фатаграфічныя працы найлепшых рэпарцёраў — летапісцаў беларускага шоў-бізнэсу. Дасканалая стылістыка мовы, шыкоўныя фотавідарысы й папулярная тэма робяць кнігу цікавай для шырокага кола чытачоў.
Кнігу можна купіць на https://www.vjn.ee і на https://vyraj.pl/
Belarusian Authors: Мартыненка Вітаўт
Catalog: BTH | Прыватны кнігазбор
Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... More »
Перавыданне ў Менску ў 2002 годзе славутага раману Генрыка Сянкевіча «Quo Vachs» на беларускай мове (упершыню кірыліцай) было прымеркавана да справы заглыблення ў творчую спадчыну аўтара беларускага тэксту — каталіцкага святара Пятра Татарыновіча (1896-1978). Разам з тым больш шырокія кантэксты твора разглядаліся рэдактарам тома, журналістам В.Мартыненкам у першым (больш поўным) варыянце ягонай прадмовы, які й прапануецца тут асобным вы... More »